1. Упрытык наблізіцца адзін да аднаго, сабрацца ў гурт. Каля палкоўніка пана Дэмбіцкага згуртавалася цэлая грамада гасцей.Колас.
2.перан. Аб’яднацца; дасягнуць аднадушша ў поглядах, у дзеяннях. Загартаваныя ў колішняй падпольнай барацьбе нашы людзі згуртаваліся яшчэ больш.Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дасягне́нне, ‑я, н.
1.Дзеяннепаводледзеясл.дасягнуць (у 4 знач.).
2. Станоўчы вынік працы, дзейнасці; здабытак, поспех. [Сухадольскі:] Не ўсякае дасягненне можна адразу ў вытворчасці выкарыстаць.Крапіва.[Горкі] выказаў думку пра неабходнасць выдання часопіса, які паказваў бы дасягненні нашай сацыялістычнай краіны.Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
недасяга́льны, ‑ая, ‑ае.
Такі, якога нельга дасягнуць, нельга ажыццявіць. Недасягальная вышыня. Недасягальная мэта. □ Маскоўскае неба станавілася недасягальным для варожай авіяцыі.Дзенісевіч.//перан. Такі, з якім нельга зраўняцца. [Дзяўчына] здавалася недасягальнай, усё ў ёй выглядала адменным, непараўнальна лепшым, чым у іншых.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Бегучы або хутка ідучы, дасягнуць якога‑н. месца. Дачуўшыся ў вёсцы, што калгаснікі збіраюцца араць асадніцкую зямлю, Алесь Макарчык зараз жа прыбег на поле.Адамчык.На бурлівую паводку Паглядзець прыбег Сымон.А. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2. (закончыць лічэнне) das Zusámmenzählen [Zusámmenrechnen] beénden, zu Énde [fértig] zählen
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
даскака́ць
1.разм. (скончыць танец) den Tanz beénden, zu Énde tánzen;
2. (дасягнуць якога-н месца) bis zu éinem bestímmten Ort réiten*; galoppíerend [im Galópp] erréichen
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
АРДЭ́НСКАЯ АПЕРА́ЦЫЯ 1944—45,
контрнаступленне ням. армій у раёне Ардэнаў (Бельгія) 16.12.1944—28.1.1945 з мэтай разграміць амер.-англ. войскі і дасягнуць пералому ў 2-й сусв. вайне на карысць Германіі. 16 снеж.ням. 6-я танк. армія СС і 5-я танк. армія, аб’яднаныя ў групу армій «Б» (фельдмаршал В.Модэль) пачалі наступленне ў раёне «Зігфрыда лініі». 4 амер. дывізіі, якія абараняліся на фронце працягласцю ў 115 км, панеслі вял. страты і адступілі. Да канца снеж.ням. войскі пашырылі прарыў да 90 км і прасунуліся да 100 км углыб. Саюзнае камандаванне перакінула да месца прарыву буйныя сілы войскаў і авіяцыі. У выніку паспяховага контрудару 3-й амер. арміі наступленне герм. войскаў было прыпынена, аднак становішча саюзнікаў заставалася напружаным. 12 студз. па іх просьбе сав. войскі пачалі (на 8 дзён раней запланаванага тэрміну) Вісла-Одэрскую аперацыю 1945. Ням. камандаванне вымушана было адмовіцца ад наступлення на захадзе і перакінуць 7 дывізій на сав.-герм. фронт. Да канца студз. саюзнікі аднавілі становішча на Зах. фронце. Іх страты ў гэтай аперацыі склалі каля 77 тыс.чал., страты ням. войскаў — каля 93 тыс.чал.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНДЫВІДУА́ЛЬНАЯ ПСІХАЛО́ГІЯ,
адзін з кірункаў глыбіннай псіхалогіі, які заснаваны на вучэнні аўстр. псіхолага А.Адлера. Гал. яе ідэя ў тым, што чалавек — адзіны і непадзельны арганізм, ва ўзаемасувязі якога знаходзяцца не толькі мозг і цела, але і ўсе праявы яго псіхічнага жыцця, Адлер лічыў, што ўжо ў дзяцінстве ў чалавека часам праяўляецца пачуццё фіз. ці псіхал. непаўнацэннасці (т.зв. «комплекс непаўнацэннасці»), якое ён імкнецца пераадолець. У кожнага складваецца свой унікальны стыль жыцця, фарміруецца т.зв. «сацыяльны інтарэс», на развіццё якога істотны ўплыў аказваюць асаблівасці сямейнага выхавання і сацыялізацыі асобы. Састаўной часткай І.п. з’яўляецца канцэпцыя творчага «Я», паводле якой кожны чалавек патэнцыяльна здольны дзейнічаць творча, стваральна, а яго паводзіны вызначаюцца пастаўленай жыццёвай мэтай — дасягнуць асабістай дасканаласці, цэласнасці і самарэалізацыі. І.п. аказала ўплыў на развіццё сацыяльна-псіхалагічных і групавых метадаў тэрапіі (К.Хорні, Э.Фром і інш.).
Літ.:
Адлер А. Практика и теория индивидуальной психологии: Пер. с нем. М., 1995;
Яго ж. Понять природу человека: Пер. с нем. СПб., 1997;
Хьел Л., Зиглер Д. Теории личности: Основные положения, исслед. и применение: Пер. с англ. СПб., 1997.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
вы́гадавацца, ‑дуюся, ‑дуешся, ‑дуецца; зак.
Дасягнуць сталага ўзросту; вырасці. Бацькоў сваіх Таццяна не ведала, яна выгадавалася ў дзіцячым доме.Васілёнак.— Тата, чаму мне не страшна ў лесе?.. — Таму, дачушка, — адказаў ляснік, — што ты ў лесе радзілася, выгадавалася і ўвесь час жывеш...Чарот.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Тое, што і выпеставаць. Выпесціць дзіця. □ А ён жа гэтага Сітніка і вывучыў, і выпесціў.Дуброўскі.// Доглядам дасягнуць найлепшага выгляду. Выпесціць рукі.
2.перан. Вынасіць у сабе (думку, ідэю, пачуццё і пад.). Выпесціць мару.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)