ДО́БРАЎСКІ ((Dobrovský) Іосеф) (17.8.1753, Дзьярмат, каля г. Дзьёр, Венгрыя — 6.1.1829),
чэшскі асветнік-славіст. Адзін з заснавальнікаў славяназнаўства, дзеяч чэш. Адраджэння. Вучыўся ў Пражскім ун-це (1768—76). Чл. Каралеўскага т-ва навук у Празе (з 1784), ганаровычл.Рас.АН (з 1820) і акадэмій інш. краін. Заклаў асновы параўнальнага вывучэння славянскіх моў, культуры і гісторыі. Аўтар прац «Гісторыя чэшскай мовы і літаратуры» (1792), «Глагалітыка» (1807), «Асновы стараславянскай мовы» (1822), цыкла артыкулаў «Крытычныя спробы ачышчэння чэшскай гісторыі ад пазнейшых выдумак» (1803—19) і інш. Выдаваў навук. славістычныя зб-кі «Славін» (1806—08) і «Славанка» (1814—15).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭ́ЙВІС ((Davis) Уільям Морыс) (12.2.1850, г. Філадэльфія, ЗША — 5.2.1934),
амерыканскі геолаг і географ. Скончыў Гарвардскі ун-т (1870) і працаваў у ім з 1876. Праф. (1890). Заснавальнік Асацыяцыі амер. географаў (1904) і прэзідэнт Амерыканскага геал.т-ва (1911), ганаровычл. многіх геал. і геагр. т-ваў (у т. л. Рускага геагр.т-ва). У 1890—1915 працаваў у Геал. службе ЗША, вёў даследчую работу ў розных раёнах ЗША, у краінах Паўд. Амерыкі і Зах. Еўропы. У 1903 пабываў у пустынных раёнах Туркестана. У 1890-х г. распрацаваў вучэнне аб геагр. цыклах (тэорыя развіцця рэльефу зямной паверхні). Стварыў школу геамарфолагаў. Увёў новы тып адлюстравання рэльефу — блок-дыяграмы, мадэлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУТУ́ЗА ((Guttuso) Рэната) (2.1.1912, г. Багерыя, Італія — 18.1.1987),
італьянскі жывапісец і графік. Акадэмік АМ у Рыме (1960), ганаровычл.АМСССР (1962). Удзельнік італьян. Руху Супраціўлення (1943—45). Аўтар шэрагу антыфаш. твораў («Расстрэл», 1938; «Распяцце», 1940—41; серыя малюнкаў «З намі Бог!», 1944—45). У работах канца 1940—60-х г. стварыў шматгранную карціну жыцця пасляваен. Італіі. Значнае месца ў яго творчасці займала сац.-паліт. тэма (карціны «Пляж», «Чалавек, які есць спагеці», «Дыскусія», «Натоўп», «Навіны» і інш.). Для ўзмацнення эмацыянальнага ўздзеяння сваіх работ часта выкарыстоўваў рэзка кантрастнае гучанне колераў, востра дынамічны малюнак. Пісаў таксама партрэты, пейзажы, нацюрморты, вулічныя сцэнкі, буйнамаштабныя палотны на алегарычныя сюжэты.
польскі гісторык. Бацька Гейштара паходзіў са шляхецкага роду (в. Ізбішча Барысаўскага пав., цяпер Лагойскі р-н). Гейштар вучыўся ва ун-тах Варшавы і Парыжа. У 1946—89 праф., дэкан гіст. ф-та Варшаўскага ун-та, адначасова ў 1980—91 дырэктар Каралеўскага замка ў Варшаве. Чл. (з 1972) і старшыня (1981—84, 1990—92) Польскай АН, чл. многіх акадэмій Еўропы. Чл. кіраўніцтва (1965) і старшыня (1980—85) Міжнар.к-тагіст.навук. Выкладчык і ганаровы доктар буйнейшых ун-таў Еўропы. Даследуе еўрап., у т. л. польскае, сярэдневякоўе, гісторыю гарадоў і культуры Рэчы Паспалітай, даследуе спец.гіст. дысцыпліны.
шведскі нейрафізіёлаг. Чл. Каралеўскай швед.АН, чл.Нац.АН ЗША, ганаровычл. Амерыканскай акадэміі навук і мастацтваў. Скончыў Хельсінкскі ун-т (1927). З 1928 спецыялізаваўся ў лабараторыі Ч.С.Шэрынгтана ў Оксфардскім ун-це, у 1929—32 у Пенсільванскім ун-це. З 1935 праф. фізіялогіі Хельсінкскага ун-та, з 1940 у Каралінскім ін-це ў Стакгольме, у 1945—67 дырэктар Нобелеўскага ін-та нейрафізіялогіі. У 1963—65 прэзідэнт Каралеўскай швед.АН. Навук. працы па рэгуляванні рухаў цэнтр.нерв. сістэмай. Даследаваў першасныя нейрафізіялагічныя працэсы зроку. Нобелеўская прэмія 1967 (разам з Дж.Уолдам і Х.Хартлайнам).
рускі сав. хімік-арганік і тэхнолаг, арганізатар анілінафарбавай прам-сці ў СССР. Ганаровычл.АНСССР (1935). Скончыў Вышэйшую тэхн. школу ў Берліне (1882). Працаваў у Германіі. З 1918 у Маскоўскім ун-це, з 1925 у «Анілтрэсце», з 1931 у Ін-це арган. паўпрадуктаў і фарбавальнікаў. Навук. працы па хіміі фарбавальнікаў. Адкрыў утварэнне α-сульфа- і дысульфакіслот пры сульфіраванні антрахінону ў прысутнасці ртуці (1891). Распрацаваў спосаб атрымання першага сіняга кіслотнага антрахінонавага фарбавальніка, тэхналогію атрымання антрахінону акісленнем антрацэну (1928—32, разам з супрацоўнікамі). Прапанаваў метады атрыманая новых сульфакіслот антрахінону, кіслотных і кубавых антрахінонавых фарбавальнікаў (1899—1914), спосаб абсарбцыйнага фарбавання (1911).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМЕ́ЛЬЧЫК (Міхаіл Сцяпанавіч) (н. 8.6.1921, в. Бушмін Талачынскага р-на Віцебскай вобл.),
Герой Сав. Саюза (1946). Засл. работнік культ. РСФСР (1983). Скончыў Аршанскі аэраклуб (1939), Адэскую ваен.авіяц. школу пілотаў імя П.Асіпенка (1941), Краснадарскую вышэйшую афіцэрскую школу штурманаў (1953), Смаленскі пед.ін-т (1967). У Вял.Айч. вайну з 1941 на Паўн.-Зах., 1-м Бел. франтах. Удзельнік вызвалення Ноўгарада, Пскова, Пінска, Любліна, Варшавы, Познані, баёў на Одэры, штурму Берліна. Камандзір звяна штурмавога авіяпалка ст. лейтэнант К. зрабіў 100 баявых вылетаў, правёў 10 групавых паветр. баёў. Да 1958 у Сав. Арміі, падпалкоўнік. Ганаровы грамадзянін г. Познань і Лодзінскага ваяводства (Польшча).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІ́ШФАЛУДЗІ-ШТРО́БЛЬ ((KisfaludiStróbl) Жыгманд) (1.7.1884, с. Альшарайк, Венгрыя — 14.8.1975),
венгерскі скульптар. Нар.маст. Венгрыі (1952). Ганаровычл.АМСССР (1958). Скончыў Ін-тдэкар. і прыкладнога мастацтва ў Будапешце (1905), вучыўся ў Акадэміі прыкладнога мастацтва ў Вене (1905—06) і ў Акадэміі Жуліяна ў Парыжы (1906—08). Праф.АМ у Будапешце (з 1924). Творам ранняга перыяду ўласцівы ўплывы салоннага акадэмізму, дынамічная вастрыня кампазіцыі; пазней рэаліст. перадачу натуры спалучаў з імкненнем да сімвалічнай трактоўкі тэмы. Аўтар партрэтаў Б.Шоу (1932), С.Моэма (1948), манум.-дэкар. скульптуры «Стралок з лука» (1918—19), помніка Вызвалення (1947) на гары Гелерт у Будапешце, станковых работ «Вандроўнік Пецёфі» (1949), «Касец» (1954) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́РДЫМЕР ((Gordimer) Надзін) (н. 20.11.1923, г. Спрынгс, ПАР),
пісьменніца Паўд.-Афр. Рэспублікі. Піша на англ. мове. У зб-ках апавяданняў «Тварам да твару» (1949), «Ліслівы голас змея» (1952), «Напэўна ў панядзелак» (1976), «Абдымкі салдата» (1980), вострапаліт. аповесці «Недзе зусім побач» (1984), раманах «Ілжывыя дні» (1953), «Зямля чужынцаў» (1958), «Магчымасць кахаць» (1963), «Ганаровы госць» (1970), «Гісторыя майго сына» (1990) і інш. адлюстроўвае розныя бакі сучаснага жыцця краіны: сац. і расавую дыскрымінацыю, каханне, адносіны паміж людзьмі. Яе творам уласцівы тонкі псіхалагізм, лірычнасць, сувязь з фалькл. традыцыяй афр. прозы. Нобелеўская прэмія 1991.
савецкі батанік і раслінавод. Акад. УАСГНІЛ (1935), чл.-кар. (1955) і ганаровыд-р (1967) Герм. акадэміі с.-г.навук. Скончыў Новарасійскі ун-т (Адэса, 1911). З 1920 дырэктар Бат. сада, з 1923 праф. Політэхнічнага ін-та ў Тбілісі; у 1934—52 праф. Маскоўскай с.-г. акадэміі імя К.А.Ціміразева; у 1951—60 дырэктар Усесаюзнага н.-д. ін-та раслінаводства, з 1962 праф. Ленінградскага ўн-та. Навук. працы па паходжанні, эвалюцыі, геаграфіі культ. раслін, марфалогіі і генетыцы. Аўтар падручніка «Батаніка» (5 выд., 1982). Дзярж. прэмія СССР 1943. Прэмія імя М.І.Вавілава АНСССР 1967.