Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
неспага́длівы, ‑ая, ‑ае.
Нясхільны да спагады; нячулы, няўважлівы да іншых. [Герою твора] няма каму выказаць свае скаргі, выліць жаль і боль, бо навакол нячулыя, карыслівыя і неспагадлівыя людзі.Івашын.// Які выяўляе адсутнасць спагады, чуласці. Сымону здаецца, што гэта не жончыны вочы, а чужыя, незнаёмыя, неспагадлівыя.Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пагарачы́цца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.
1.Выказаць залішнюю раздражнёнасць, нервовасць, гарачнасць. [Міканор] тут жа сам адчуў, што перагнуў, пагарачыўся лішне, але не паказаў нікому гэтага.Мележ.
2. Праявіць паспешлівасць. Унутраны голас падказвае, што .. [партызаны] пагарачыліся, не варта было звечара кідацца сюды, У цёмны мокры лес.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пы́рхнуць1, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Аднакр.да пырхаць 1.
пы́рхнуць2, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
1.Аднакр.да пырхаць 2.
2.Разм.Выказаць незадавальненне. Ведаў [Архіп], жонка часам пырхне, скажа што і калючае, а пасля хутка адыдзе і становіцца тая ж, звычайная, незаменная.Кавалёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2. Заняць адасобленае ад каго‑, чаго‑н. становішча; аддзяліцца. [Грушэўскі] паспрабаваў яшчэ раз-другі, кінуў гэты метад і адмежаваўся ад дзяўчат.Карпюк.//перан.Выказаць сваю нязгоду, поўнае разыходжанне з кім‑, чым‑н. Адмежавацца ад памылковых поглядаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паспачува́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каму-чаму.
Аднесціся са спачуваннем да каго‑, чаго‑н., выказаць спачуванне каму‑н. — Бедненькі хлопчык, — паспачувала мне цётка Стася. — Дык што ж ты цяпер рабіць будзеш?Сабаленка.— Кожны бядзе нашай паспачувае, кожны яе пачуе... Не можа быць, каб не пачуў...Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ша́мкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Гаварыць невыразна, шапялявячы. Вось яны [дзяўчаты] адважылі хлеб старому чалавеку, бадай што дзядулю. У яго трэсліся рукі, калі браў хлеб, і нешта шамкаў бяззубы рот, відаць, дзякаваў дзяўчатам.Лынькоў.[Журко:] — Мог выказаць сваю нязгоду і на камітэце. А то стаіць, шамкае нешта.Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
He volunteered for the compaign. Ён выказаў жаданне ўдзельнічаць у кампаніі.
2. зрабі́ць што-н. па сваёй ініцыяты́ве;
volunteer an opinionвы́казаць ду́мку
3. пайсці́ добраахво́тнікам на вае́нную слу́жбу
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
запярэ́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.
Выказаць нязгоду з кім‑, чым‑н.; прывесці довад супраць чаго‑н.; запратэставаць. Нават самы душэўны чалавек іншы раз можа сказаць: «Не!» І ўсё, і павернешся кругом, і не запярэчыш ніводным словам.Кулакоўскі.Аксіння Хвядосаўна нечакана і рашуча запярэчыла супроць адной прапановы старшыні.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пагразі́цца, ‑гражуся, ‑грозішся, ‑грозіцца; зак.
Разм.
1.Выказаць пагрозу. — Пайду да дырэктара і ўзніму скандал, — пагразіўся Цімка.Карпаў.
2. Тое, што і пагразіць (у 1 знач.). Тыя [Патупчыкі] бачаць, што ў іх непярэліўкі, паагрызаліся, пагразіліся кулакамі, ускочылі па адным у вазок і пусціліся на вёску, па сваіх дамах.Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)