1. Разважанні, якія грунтуюцца на сафізмах; слоўныя хітрыкі, якія ўводзяць у зман. [Лабановіч да Турсевіча:] — Ты пачынаеш кідацца ў сафістыку.Колас.
2.Вучэнне сафістаў (у 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эпікурэі́зм, -у, м.
1. У старажытнагрэчаскай і рымскай філасофіі, а пазней у Францыі 17 ст.: вучэнне, згодна з якім асновай шчасця чалавека з’яўляецца задавальненне жыццёвых патрэб, разумная асалода і пакой.
2. Светапогляд, які ўзнік на глебе гэтага вучэння і бачыць сэнс жыцця ў асабістым задавальненні і камфорце (кніжн.).
|| прым.эпікурэ́йскі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Kríegslehref -, -n
1) вучэ́нне аб вайне́, вае́нная дактры́на
2) pl уро́кі вайны́
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
БІЯСФЕРАЛО́ГІЯ (ад біясфера + ...логія),
навука пра ўзнікненне, эвалюцыю, структуру і механізмы функцыянавання біясферы; вучэнне аб біясферы. Аб’ядноўвае асобныя канцэпцыі біясферы (біягеацэнатычную, геафіз., геахім., тэрмадынамічную, палеанталагічную, геагр., генет. і інш.). Аснова біясфералогіі — біясферныя пастулаты У.І.Вярнадскага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
тэо́рыяж. Theoríe f -, -n; Léhre f -, -n (вучэнне, дактрына);
тэо́рыя і пра́ктыка Theoríe und Práxis;
тэо́рыя адно́снасці Relativitätstheorie [-vi-] f;
тэо́рыя пазна́ння Erkénntnistheorie f
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
алхі́мія, ‑і, ж.
Сярэдневяковае містычнае вучэнне, якое папярэднічала навуковай хіміі і было накіравана на адшуканне «філасофскага каменя» як цудадзейнага сродку для лячэння ўсіх хвароб, для ператварэння простых металаў у золата і пад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Члены рэлігійнай секты (узнікла ў ЗША у 19 ст.), вучэнне якой ўяўляе сабой сумесь хрысціянства з мнагабожжам.
[Ад уласнага імя.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фенаменалі́зм, ‑у, м.
Суб’ектыўна-ідэалістычнае вучэнне, якое сцвярджае, што пазнанне мае справу не з аб’ектамі матэрыяльнага свету, якія існуюць незалежна ад свядомасці, а толькі з сукупнасцю элементарных пачуццёвых кампанентаў (адчувальных даных, феноменаў).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АТАМІ́СТЫКА, атамізм,
вучэнне пра дыскрэтную (перарыўную) будову матэрыі. Узнікла ў антычнай філасофіі. Адзін з яе стваральнікаў Дэмакрыт сцвярджаў, што першапачаткам усяго існага з’яўляюцца атамы (быццё) і пустата (небыццё). Атам — самая малая, непадзельная, непранікальная, неўспрымальная органамі пачуццяў частка рэчыва. Існуе бясконцая колькасць атамаў, якія адрозніваюцца сваёй формай, парадкам і размяшчэннем, чым і тлумачыцца разнастайнасць з’яў у свеце. Атамістыка Дэмакрыта была натурфіласофскай гіпотэзай. З развіццём прыродазнаўчых навук, фізікі і хіміі атамістыка становіцца вучэннем, калі ў канцы 19 ст. была выяўлена складаная структура атама, а вучэнне пра атам дапоўнена вучэннем пра малекулу. З развіццём у 20 ст. квантавай тэорыі ўяўленне пра атам, яго структуру і ўласцівасці яго элементаў істотна змянілася.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАМІНАЛІ́ЗМ,
філасофскае вучэнне, адпаведна якому ў аб’ектыўнай рэчаіснасці рэальна існуюць толькі адзінкавыя рэчы з іх індывід. якасцямі і ўласцівасцямі, а агульныя паняцці з’яўляюцца толькі суб’ектыўнымі пабудовамі розуму, што выяўляюцца ў назве рэчаў і не адлюстроўваюць іх уласцівасцей.
Вытокі Н. ў антычнасці (Антысфен, Дыяген Сінопскі). Як вучэнне сфарміравалася ў эпоху сярэднявечча [У.Окам (Англія), І.Расцэлін, Ж.Бурыдан (Францыя) і інш.] у барацьбе з рэалізмам. Ідэі Н. на ідэаліст. аснове развіваліся ў вучэннях Т.Гобса, Дж.Берклі (Англія), Д.Юма, у сучасны перыяд — у семантычнай філасофіі. Падрываючы веру ў непахіснасць царк. догматаў, Н. выяўляў тэндэнцыю ў развіцці эмпірычнага даследавання рэальна існуючых рэчаў, павароту філасофіі ад разумовай рэліг. праблематыкі да вывучэння навакольнай прыроды.