Разм. Тое, што і духата. Васіль жа па праву госця сягоння амаль нічога не рабіў, таму не адчуваў і асаблівай душнаты.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наве́шаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.
Павесіць, навесіць на што‑н. вялікую колькасць чаго‑н. Васіль стаяў, глядзеў і думаў, што Лескавец залішне многа навешаў усюды ліхтароў.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дапусці́цца, ‑пушчуся, ‑пусцішся, ‑пусціцца; зак.
Дайсці да якога‑н. стану; апусціцца. І не выходзіла з галавы думка: няўжо Васіль дапусціўся да таго, што данёс польскай паліцыі на Мартына?Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заплю́шчыць, ‑шчу, ‑шчыш, ‑шчыць; зак., што.
Прыкрыць павекамі, зажмурыць (вочы). [Дзіця] даверліва заплюшчыла вочкі і заснула.Лукша.Уставаць не хацелася, Васіль павярнуўся на другі бок і зноў заплюшчыў вочы.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
непаша́на, ‑ы, ж.
Непачцівыя, няветлівыя адносіны да каго‑, чаго‑н. Васіль усё ж пайшоў к Міканору неахвотна: так, абы не пакрыўдзіць маткі і не паказаць непашаны да суседа.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прагавары́цца, ‑варуся, ‑ворышся, ‑верыцца; зак.
Незнарок сказаць тое, чаго нельга гаварыць; выдаць тайну. Васіль ледзь не прагаварыўся, што ён ведае, дзе яго бацька хавае золата і польскія маркі.Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тэ́бель, ‑бля, м.
Свердзел, пры дапамозе якога робяць свідравіны. Сёе-тое бачыў Васіль і раней і .. назіраў, як стэльмахі на будаўніцтве ў Мінску пракручвалі вялізным тэблем тоўстыя бярвенні.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шкарпэ́ткі, ‑так; адз. шкарпэтка, ‑і, ДМ ‑тцы, ж.
Кароткія панчохі, якія не даходзяць да калена. Васіль Кузьміч зняў туфлі і закінуў ногі ў шкарпэтках на падушку канапы.Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВАШЧА́НКАВасіль Максімавіч, бел. гравёр па дрэве канца 17 — 1-й пал. 18 ст.; прадстаўнік Магілёўскай школы гравюры. Сын М.Я.Вашчанкі. Працаваў у Магілёўскай брацкай друкарні (1694—1730). Большасць твораў звязана з кніжнай графікай. Выканаў ксілаграфіі: загалоўныя лісты ў кнігах «Дыёптра» (1698); «Неба новае» І.Галятоўскага, «Перла мнагацэннае» К.Т.Стаўравецкага (абодва 1699), «Кніга жыцій святых» Дз.Растоўскага (1702, загаловачны ліст з відам на Магілёў); лісты «Іаан Дамаскін», «Нараджэнне Хрыста» для «Асмагласніка» І.Дамаскіна (1730), антымінсы 1694, 1708 («Палажэнне ў труну Хрыста») і 1723 (з Богаяўленскага манастыра ў Полацку). Яго гравюры вылучаюцца па-майстэрску пабудаванай кампазіцыяй, сялянскім тыпажам, дасканаласцю пластычнага малюнка, выразнасцю контурнай лініі.
Літ.:
Шчакаціхін М. Васіль Вашчанка — магілёўскі гравёр канца XVII — пач. XVIII ст.Мн., 1925;
450 год беларускага кнігадрукавання. Мн., 1968.
В.Ф.Шматаў.
В.М.Вашчанка. Ілюстрацыя да «Кнігі жыцій святых». Ксілаграфія. 1702.
бел. архітэктар. Прадстаўнік класіцызму. Скончыў Пецярбургскую АН (1797). У 1805—12 Магілёўскі губ. архітэктар. Аўтар праектаў у Магілёве — астрога і дома для рэктара і прэфекта (тып гар. жылога дома; гл.Магілёўскай духоўнай семінарыі будынкі, 1808), мураваных цэркваў, у Мсціславе — Троіцкага сабора (каля 1810).