КЕРАЦІ́НЫ,

бялкі верхняга слоя скуры і яе вытворных (валасоў, пер’я, кіпцюроў, капытоў, рагоў і інш.). Выяўлены 2 канфармацыі: β-К. (структура нерасцягнутых валокнаў) і β-К. (расцягнутая форма). Абумоўліваюць мех. трываласць скуры і скурных утварэнняў. У складзе К. шмат глутамінавай кіслаты, лейцыну, цыстэіну. Нерастваральнасць у вадзе, арган. растваральніках, устойлівасць да пратэалітычных ферментаў абумоўлена шматлікімі дысульфіднымі сувязямі паміж поліпептыднымі ланцугамі. Парушэнне абмену К. прыводзіць да захворванняў скуры.

т. 8, с. 237

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПО́СТРЫГ,

пастрыжэнне, хрысціянскі абрад прыняцця манаства. Суправаджаецца падстрыганнем святаром (у манастыры ігуменам) валасоў на галаве паслушніка ў знак пасвячэння яго Хрысту, ператварэння ў раба Божага. Сімвалізуе поўнае падначаленне чалавека царкве, манастырскаму статуту.

Пасля П. пасвячонаму даецца новае імя ў знак канчатковага адрачэння ад свецкага жыцця, ён апранаецца ў манаскае адзенне. У царк. жыцці П. мае мэтай падкрэсліць адрозненне асоб, якія добраахвотна далі зарок служэння Богу.

т. 12, с. 518

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

strand1 [strænd] n. па́сма (нітак, валасоў і да т.п.), валакно́, во́лас;

a strand of pearls шнуро́к пе́рлаў

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

mousse [mu:s] n.

1. мус;

a chocolate/strawberry mousse шакала́дны/клубні́чны мус

2. пе́ністы крэм (для ўкладкі валасоў)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

pigtail [ˈpɪgteɪl] n. BrE каса́, ко́ска (з валасоў);

Jenny wore her hair in pigtails. У Джэні былі коскі.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Жучо́к ’шпілька для валасоў’ (валож., Жд.). Сем. перанос памянш. жучо́к (гл. жук1) паводле функцыі: захватвае валасы, як лапкі жука.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пало́йка, ‑і, ДМ ‑лойцы; Р мн. ‑лоек; ж.

Жменя атрапанага або ачэсанага льну. Андрэй без жалю ламаў і трушчыў церніцай лён, выціраў кастрыцу і клаў у кучу бліскучыя белыя палойкі. Чарнышэвіч. // перан. Аб пасме белых валасоў. [Сымон Баранавых] неяк бачком прайшоўся па пакоі і, рэзка рукою адкінуўшы назад ільняную палойку валасоў, застыў ад здзіўлення. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ку́дзер, ‑а, м.

Разм. Кучаравая пасма валасоў; локан. Малое кранула залацістыя кудзеры, правяло пальцам па ямачках на шчоках і весела ўсклікнула. Няхай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кучара́вінка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Завіток валасоў. / Пра завіток дыму, туману. Над рачулкай .. паволі ўзнікалі кучаравінкі туману. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хло́пчыкаў, ‑ава.

Разм. Які належыць хлопчыку. [Маці] адарвала ад сваіх валасоў хлопчыкавы ручаняты так, што паважная цётка, якая сядзела побач, аж заварушылася. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)