тэхаддзе́л, ‑а, м.
Аддзел (па фабрыцы, заводзе або ў канструктарскім бюро), які ведае тэхнічнымі пытаннямі вытворчасці і адказвае за правядзенне іх у жыццё. Начальнік тэхаддзела.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прэто́рыя
[лац. praetoria (cohors) = прэтарыянская варта]
аддзел прэтарыянцаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ГЛО́ТКА,
пярэдні аддзел стрававальнага тракту і дыхальных шляхоў чалавека і пазваночных жывёл, злучае поласць рота і носа з гартанню і страваводам. У чалавека размешчана на ўзроўні 6 верхніх шыйных пазванкоў. У глотцы адрозніваюць 3 аддзелы: насаглотку (злучаецца праз яўстахіеву трубу з барабаннай поласцю сярэдняга вуха), ротаглотку і гартанаглотку. Сценкі глоткі маюць 4 абалонкі: слізістую, фіброзную, мышачную, вонкавую, злучальнатканкавую. Лімфоідная тканка слізістай абалонкі ўтварае глотачнае лімфаэпітэліяльнае кольца з 6 міндалін. Асн. функцыя глоткі — правядзенне стравы ў стрававод. У беспазваночных жывёл глотка — пярэдні аддзел кішкі, якім яны захопліваюць ежу.
т. 5, с. 302
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Канто́ра ’калгасная канцылярыя’ (Сцяшк.), ’аддзел прадпрыемства з арганізацыйна-гаспадарчымі функцыямі’ (ТСБМ, Яруш.). З рус. контора ’тс’, якое з ням. Kontor або з гал. kantoor < франц. comptoir ’бюро’, ’прылавак’ < compter ’лічыць’ (Фасмер, 2, 313; Слаўскі, 2, 47).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
гу́мар, -у, м.
1. Дабрадушна-жартаўлівыя адносіны да чаго-н.
Валодаць гумарам.
Пачуццё гумару.
2. У мастацтве: паказ якой-н. з’явы ў дабрадушна-смешным, камічным выглядзе, а таксама літаратурны твор, заснаваны на гэтым прыёме.
Аддзел сатыры і гумару ў газеце.
|| прым. гумарысты́чны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
по́хва, -ы, мн. -ы, -аў, ж.
1. Канцавы аддзел палавых праводных шляхоў у жанчыны.
2. Ніжняя частка ліста, якая ў выглядзе трубкі ахоплівае сцябло ў некаторых раслін.
3. Тое, што і ножны¹.
Выняць кінжал з похвы.
|| прым. по́хвенны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
тары́фны тари́фный;
~ная се́тка — тари́фная се́тка;
т. аддзе́л — тари́фный отде́л;
○ т. по́яс — эк. тари́фный по́яс
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Палеацэнавая эпоха (аддзел) 8/40, 42; 12/14
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Плейстацэнавая эпоха (аддзел) 1/361; 8/398, 469
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ОБЭП (отде́л по борьбе́ с экономи́ческими преступле́ниями) АБЭЗ (аддзе́л па барацьбе́ з эканамі́чнымі злачы́нствамі).
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)