здольнасць цвёрдых рэчываў і вадкіх крышталёў існаваць у некалькіх формах з рознай крышт. структурай. П. простых рэчываў прынята наз.алатропіяй; паняцце П. не адносіцца да некрышт. алатропных форм (напр., газападобных кіслароду і азону).
Розныя крышт. структурныя формы рэчываназ.паліморфнымі мадыфікацыямі (звычайна абазначаюцца грэч. літарамі, напр., у волаве). П. пашыраны сярод рэчываў разнастайных класаў (простых, неарган. і арган.), напр., мадыфікацыі вугляроду, якія істотна адрозніваюцца паводле ўласцівасцей: алмаз і лансдэйліт, у якіх атамы аб’яднаны кавалентнымі сувязямі ў прасторавы каркас, графіт, карбін. П. малекулярных крышталёў праяўляецца ў рознай упакоўцы малекул з аднолькавымі структурнымі ф-ламі. Паліморфныя мадыфікацыі звычайна з’яўляюцца тэрмадынамічнымі фазамі. Узаемныя ператварэнні паліморфных мадыфікацый наз. паліморфнымі пераходамі. Паліморфныя пераходы падзяляюцца на пераходы I і II роду (гл.Фазавыя пераходы). Змяненне крышт. структуры пры пераходах II роду нязначнае. Асобны выпадак П. — політыпізм, які назіраецца ў некаторых крышталях са слаістай структурай (сульфіды цынку ZnS і малібдэну MoS2, гліністыя мінералы і інш.). Палітыпы (палітыпныя мадыфікацыі) пабудаваны з аднолькавых слаёў ці слаістых «пакетаў» атамаў і адрозніваюцца спосабам і перыядычнасцю іх накладання (напр., для карбіду крэмнію вядома больш за 40 палітыпаў).
Літ.:
Верма А.Р., Кришна П. Полиморфизм и политипизм в кристаллах: Пер. с англ.М., 1969.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЫЯЦЫ́ЙНЫЯ ДЭФЕ́КТЫ,
дэфекты структуры, якія ўтвараюцца пры апрамяненні цвёрдых цел іанізавальным выпрамяненнем (радыяцыяй). Адрозніваюць абарачальныя Рд. — назіраюцца ў працэсе апрамянення і знікаюць пасля спынення ўздзеяння радыяцыі, і астаткавыя — назапашваюцца ў працэсе апрамянення і захоўваюцца пасля яго. Паводле саставу бываюць уласныя і дамешкавыя (у іх склад уваходзяць атамы легіравальнай дамешкі), паводле памераў — кропкавыя і працяглыя (вобласці назапашвання ўласных і/ці дамешкавых дэфектаў).
Энергія, якая перадаецца пры апрамяненні цвёрдаму целу (мішэні), можа прывесці да разрыву міжатамных сувязей з утварэннем першасных Р.д. — пары міжвузельны атам — вакансія (гл.Вакансія ў фізіцы). Жорсткае эл.-магн. выпрамяненне (ультрафіялетавае выпрамяненне, рэнтгенаўскае выпрамяненне, гама-выпрамяненне) непасрэдна ўзбуджае электронную сістэму цвёрдага цела, а потым уключаюцца механізмы зрушэння атамаў са становішчаў устойлівай раўнавагі. Утварэнне Р.д. пры перадачы энергіі выпрамянення электронам рэчыва мае месца ў асноўным у дыэлектрыках і паўправадніках. Калі энергія зрушанага ў міжвузелле атама мішэні значна перавышае парогавую энергію ўтварэння Р.д., то такі атам можа пры руху ўтвараць пары міжвузельны атам — вакансія. Магчыма таксама ўтварэнне Р.д. у выніку перадачы часткі энергіі ядзерных рэакцый атаму мішэні. Колькасць і структуру Р.д. можна змяніць награваннем мішэні (тэрмічны адпал дэфектаў). Утварэнне Р.д. у спалучэнні з інш. знешнімі ўздзеяннямі (мех. нагрузкі, эл. і магн. палі, асвятленне) дае магчымасць мэтанакіравана мадыфікаваць уласцівасці матэрыялаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́НІЙ (лац. Rhenium),
Re, хімічны элемент VII групы перыяд. сістэмы, ат н. 75, ат. м. 186, 207. Прыродны Р. — сумесь 2 ізатопаў: стабільнага 185Re (37,4%) і слабарадыеактыўнага 187Re (перыяд паўраспаду 5∙1010 гадоў). У зямной кары 7∙10−8% па масе (рассеяны элемент); ізаморфна замяшчае малібдэн у малібдэніце. Адкрыты ў 1925 ням. фізікахімікамі В. і І. Ноддак (муж і жонка); назва ад лац. Rhenus — р. Рэйн.
Серабрыста-шэры пластычны метал, tпл 3180 °C (па тугаплаўкасці другі пасля вальфраму), шчыльн. 21 010 кг/м Хімічна ўстойлівы. Раствараецца ў азотнай і гарачай канцэнтраванай сернай к-тах, пераксідзе вадароду (утвараецца рэніевая к-та HReO4). Пры награванні ў паветры (t >300 °C) акісляецца, узаемадзейнічае з фторам (адзіны метал, які ўтварае ўстойлівы гептафтарыд ReF7 — крышт.рэчыва з tпл 48,3 °C), хлорам, пры 700—800 °C з парай серы, фосфарам. Атрымліваюць з канцэнтратаў малібдэнавых руд (маюць 0,01—0,04% Р.). Выкарыстоўваюць пераважна на выраб плаціна-рэніевых каталізатараў для нафтаперапрацоўчай прам-сці (атрыманне бензіну з высокім актанавым лікам), а таксама дэталей электронных прылад, катодаў, тэрмапар, як матэрыял для эл. кантактаў і пакрыццяў, што ахоўваюць металы ад карозіі і зносу; сплавы Р. з інш. тугаплаўкімі металамі (вальфрам, малібдэн, тантал) як канстр. матэрыял у самалёта- і ракетабудаванні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
agent
[ˈeɪdʒənt]
n.
1) аге́нт -а, прадстаўні́к -а́, упаўнава́жаны -ага, адміністра́тар -а m.
2) та́йны аге́нт
3) пасярэ́днік -а; фа́ктар -у, узбуджа́льнік -а m.
some mosquitos are agents of malaria — некато́рыя камары́ — разно́сьнікі маляры́і
4) Chem.рэ́чываn.
a catalytic agent — каталіза́тар
5) сро́дак -ку m.
lubrication agent — зма́звальны сро́дак
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
acid
[ˈæsɪd]1.
n.
1) кі́сьліна f.; кі́слае рэ́чываn.
2) Chem. кіслата́f.
2.
adj.
1) кі́слы; сква́шаны; во́йстры
Lemon is an acid fruit — Лімон — кі́слы фрукт
2) Figur. зло́сны, во́йстры, зьдзе́клівы
an acid tongue — во́йстры язы́к
acid looks — кі́слая мі́на
3) Chem. кісло́тны; кі́слы
acid radical — кісло́тны радыка́л
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
угнае́ннен.с.-г.
1. (дзеянне) гл. угнойванне;
2.с.-г. (рэчыва) Dünger m -s; Düngemittel n -s,;
хімі́чнае ўгнае́нне chémischer Dünger, Kúnstdünger m;
збо́рнае ўгнае́нне Kompóst m -es, -e, Míschdünger m;
ва́пнавае ўгнае́нне Kálkdünger m;
аргані́чнае ўгнае́нне orgánisches Düngemittel;
натура́льнае ўгнае́нне Stálldünger m;
азо́тнае ўгнае́нне Stíckstoffdünger m;
калі́йнае ўгнае́нне Kálidünger m;
унясе́нне ўгнае́нняў Düngen n -s
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
калапса́ры
(ад лац. collapsus = які страціў прытомнасць)
«чорныя дзіркі», целы невялікіх памераў са шчыльнасцю рэчыва 1014—1015 г/см3, якія ўтварыліся ў выніку гравітацыйнага (гл.гравітацыя) калапсу масіўнай зоркі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
мета́л
(ням. Metall < лац. metallum, ад гр. metallon)
рэчыва, якому ўласцівы бляск, коўкасць, добрая цеплаправоднасць і электраправоднасць;
каляровыя металы — медзь, алюміній, цынк, волава і інш.;
чорныя металы — жалеза, сталь, чыгун.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
пры́зма
(гр. prisma = літар. тое, што распілавана)
1) мнагаграннік з дзвюма роўнымі паралельнымі асновамі і бакавымі гранямі — паралелаграмамі;
2) частка аптычнага прыбора ў выглядзе прадмета такой формы з празрыстага рэчыва.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
фікса́тар
(фр. fixateur, ад лац. fixus = нерухомы, нязменны)
1) прыбор або прыстасаванне для рэгулявання, замацоўвання чаго-н.;
2) хімічнае рэчыва, якім фіксуюць клеткі, тканкі, органы для захавання іх прыжыццёвай структуры.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)