1. Грызучы, перакусіць надвае, падзяліць на часткі. Завязаўшы на нітцы вузельчык, Іван перагрызае яе вострымі беласнежнымі зубамі.Лынькоў.
2. Пагрызці ўсё, многае.
•••
Горла перагрызці — жорстка, бязлітасна расправіцца з кім‑н. у парыве злосці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сужы́цель, ‑я, м.
1. Той, хто жыве з кім‑н. разам, у адным пакоі, у адной кватэры. /уперан.ужыв. Пра інфузорыі, якія знаходзяцца ў страўніку некаторых жывёл.
2.Разм. Мужчына, што знаходзіцца ў пазашлюбнай сувязі з якой‑н. жанчынай; любоўнік. // Муж.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сцясні́ць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго-што.
Пацясняючы, пазбавіць прасторы, зрабіць меншымі прастору, месца, якое занята кім‑, чым‑н. Каб яшчэ больш сцясніць пазіцыю і не даць палякам разгарнуцца для бою, Букрэй загадаў заваліць дарогу за грэбляю, каб конніца не магла праскочыць.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фамілья́рнасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць фамільярнага. Фамільярнасць тону. □ [Санкоўскі] балагурыў, шпаркімі крокамі хадзіў па хаце, з павагай і адначасова з фамільярнасцю звяртаючыся да Паддубнага.Пестрак.
2. Фамільярнае абыходжанне з кім‑н.; фамільярныя ўчынкі, паводзіны. [Сяржант] ніколі не дазваляў сабе фамільярнасці ў адносінах з курсантамі.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цярпі́мы, ‑ая, ‑ае.
1. Такі, які можна цярпець, з якім можна мірыцца. Сышоўся [Максім] без шлюбу з жанчынай, а жыў пасямейнаму .. Усе прымалі гэта як факт, мажліва і непрыемны, але цярпімы.Машара.
2. Такі, які схільны мірыцца з кім‑, чым‑н.; паблажлівы, памяркоўны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
карэспандэ́нт
(с.-лац. correspondens, -ntis = які адпавядае)
1) супрацоўнік газеты, часопіса, радыё, тэлебачання, які дасылае ім звесткі пра бягучыя падзеі;
2) асоба, якая вядзе з кім-н. перапіску;
3) асоба або ўстанова (фірма, банк), якая выконвае фінансавыя, камерцыйныя даручэнні для другой асобы або ўстановы (за кошт апошніх).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
кірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.
1.кім-чым. Карыстаючыся прыборамі, рычагамі і пад., рэгуляваць ход, рух, работу каго‑, чаго‑н. Кіраваць машынай. Кіраваць канём. □ Вадзік трымаў у руках вудачкі, Сашка кіраваў лодкай.Гамолка.// Рабіць уплыў на развіццё чаго‑н., на ход якога‑н. працэсу. — Не можам кіраваць сонечным святлом, дык трэба кіраваць зямлёю.Кулакоўскі./ Пра сродкі кіравання чым‑н. Па быстрыні човен імчыць, як маторка, толькі паспяваў, кіраваць вяслом.Гамолка.
2.кім-чым. Быць на чале чаго‑н., накіроўваць дзейнасць каго‑, чаго‑н. Кіраваць дзяржавай. □ Мікалай Каржанец сам згадзіўся кіраваць гаспадаркай і на цвёрдыя ногі паставіць калгас.Бялевіч.// Накіроўваць чые‑н. ўчынкі, дзеянні, быць пабуджальнай прычынай, пачаткам чаго‑н. Пачуццё любві да роднай зямлі кіравала аўтарам, калі ён выступіў з крытыкай побыту і нораваў польскіх магнатаў, шляхты і іх абслугі.Казека.//Разм. Мець уладу над кім‑н., распараджацца кім‑н. Зараз жа знайшоў [Крушынскі] тлумачэнне: «Жонка кіруе старым...».Бядуля.// Дырыжыраваць хорам, аркестрам. Кіраваць аркестрам.
3.Разм. Тое, што і кіравацца (у 2 знач.). Брычка зварочвае на поплаў, кіруе проста да стагоў.Асіпенка.
4.каго-што. Разм. Паказваць каму‑, чаму‑н. пэўны напрамак; накіроўваць. Праз рачныя броды Кіраўнік атрада Кіруе падводы.Куляшоў.
5.чым. У граматыцы — патрабаваць пасля сябе пэўнага ўскоснага склону. Пераходныя дзеясловы кіруюць вінавальным склонам.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нагляда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1.закім-чым, каго-што, здадан.сказам і без дап. Уважліва сачыць вачыма за кім‑, чым‑н. Варанецкі здалёк наглядаў за работай экскаватара, за якім цягнулася доўгая града чорнага торфу.Дуброўскі.Я стаяў і, сцяўшы зубы, наглядаў, як дужыя санітары знялі з саней насілкі.Даніленка.
2.каго-што, здадан.сказам і без дап. Тое, што і назіраць (у 2 знач.). За некалькі дзён прабывання на невялікім участку заходняй граніцы я меў магчымасць наглядаць людзей, якім радзіма даверыла ахову нашай працы і нашага шчасця.Брыль.Раней Ларысе ніколі не прыходзілася наглядаць, як ажывае новы дом.Даніленка.
3.каго-што, закім-чым і без дап. Тое, што і назіраць (у 3 знач.).
4.закім-чым. Тое, што і назіраць (у 4 знач.). [Майстар] сам адрэгуляваў накладку, сам зрабіў заліўку і змазку машыны. Міхасю засталося толькі стаяць ды глядзець — наглядаць за спраўнасцю друкавання.Брыль.Паснедаўшы, Кастусь пайшоў з Максімам і Феліксам у клуню, а Саўку і Язэпа папрасіў наглядаць за ваколіцай. — Калі што якое, — сказаў ён, — сігнальце.Якімовіч.
5. Тое, што і нагледжваць. Прыскочыўшы ў лес, Сомік пакінуў каня на тым месцы, дзе браў нядаўна кавалак [дзерава], а сам нібыта пайшоў наглядаць другі кавалак.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жыць
1. (існаваць) lében vi;
жыць у зго́дзе in Fríeden lében; sich gut vertrágen* (з кім-н. mit D);
дрэ́нна жыць зкім-н. zu j-m ein schléchtes [gespánntes] Verhältnis háben, mit j-m auf Kríegsfuß stéhen*;
2. (мець жытло, кватараваць) wóhnen vi;
дзе ты жыве́ш? wo wohnst du?
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ábsprechen*vt
1) адмаўля́ць, аспрэ́чваць
2) (mit j-m) дамо́віцца (з кім-н.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)