А́КТЫ АРХЕАГРАФІ́ЧНАЙ ЭКСПЕДЫ́ЦЫІ, «Акты, собранные в библиотеках и архивах Российской империи Археографическою экспедициею Императорской Академии наук»,
серыя дакументаў па гісторыі Расіі. Выдадзены Археаграфічнай камісіяй (т. 1—4. Спб., 1836). 1-ы т. ахоплівае 1294—1598, 2-і — 1598—1613, 3-і — 1613—45, 4-ы — 1645—1700. Змяшчаюць крыніцы па сац.-эканам. (дакументы пра збор дзярж. даходаў, вышук збеглых сялян і інш.), паліт., ваен. і царк. гісторыі (матэрыялы пра выбранне на царства Б.Гадунова, вайну з Рэччу Паспалітай 1654—67, царк. раскол і інш.). Да «Актаў...» складзены імянны, геагр. і прадметны паказальнікі (Спб., 1838).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДНАГАЛО́СНАСЦІ ПРЫ́НЦЫП У ААН,
устаноўлены Статутам ААН парадак прыняцця Саветам Бяспекі рашэнняў непрацэдурнага характару. Прыняты на Крымскай канферэнцыі 1945. Паводле аднагалоснасці прынцыпу ў ААН рашэнне лічыцца прынятым, калі за яго пададзены галасы 9 членаў Савета, прычым галасы ўсіх яго пастаянных членаў (ЗША, Расіі, Вялікабрытаніі, Францыі і КНР) супадаюць. Часам гэты прынцып называюць правам вета пастаянных членаў Савета Бяспекі. Устрыманне пры галасаванні любога пастаяннага члена Савета Бяспекі не перашкаджае ўхваленню рашэння, а няўдзел у галасаванні не разглядаецца як выкарыстанне вета. Прыняцце паправак і змен у Статуце ААН таксама ажыццяўляецца ў адпаведнасці з аднагалоснасці прынцыпам у ААН.
акцёр. Засл. арт. Беларусі (1955). З 1930 у т-рах Расіі. З 1947 у Магілёўскім, з 1949 у Брэсцкім абл.драм. т-рах. Вострахарактарны акцёр. Лепшым работам Абрамава ўласцівы жыццёвая праўда, зліццё з вобразам. Сярод роляў: Калеснікаў («Брэсцкая крэпасць» К.Губарэвіча), Калібераў («Выбачайце, калі ласка» А.Макаёнка), Гукан («Сэрца на далоні» паводле І.Шамякіна), Лабыш («Папараць-кветка» І.Козела), Заслонаў («Канстанцін Заслонаў» А.Маўзона), Яечня («Жаніцьба» М.Гогаля), Зыкаў («Зыкавы» М.Горкага), Прэзідэнт («Каварства і каханне» Ф.Шылера).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБРЫ́НЬБА (Мікалай Іпалітавіч) (н. 2.3.1913, г.п. Епіфань Тульскай вобл.),
рус. жывапісец. Засл. мастак Расіі (1969). Вучыўся ў Кіеўскім маст. ін-це (1936—40) і Маскоўскім маст. ін-це імя Сурыкава (1940—41). У 1944—50 у студыі ваен. мастакоў імя Грэкава. У Вял.Айч. вайну ўдзельнік партыз. руху на Беларусі. Асноўная тэма творчасці — гераізм бел. партызан. Сярод работ: «Эшалоны гараць» (1943), «Мост на Заходняй Дзвіне. 1942» (1970), «Франтавыя эцюды» (1976) і інш. Разам з мастаком М.Гуціевым стварылі партыз. карцінную галерэю, якая размяшчалася ў штабе Чашніцкай партыз. брыгады «Дубава».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМЕРЫКА́НСКАЯ СТАНДАРТБРЭ́ДНАЯ ПАРО́ДАконей, амерыканская рысістая парода,
хуткаалюрная запражная парода. Выведзена ў ЗША у 19 ст. скрыжаваннямі з чыстакроўнай верхавой нарфолкскай, галандскай рысістай, канадскімі інаходцамі і інш. пародамі гал. чынам для спарт. спаборніцтваў на іпадромах. Гадуюць у ЗША, Канадзе, краінах Еўропы. У Расіі з яе ўдзелам выведзена руская рысістая парода. На Беларусі выкарыстоўваецца як паляпшальнік рысістых парод.
Масць гнядая, вараная, рыжая. У выніку аднабаковага адбору на рэзвасць коні не выраўнаваны па экстэр’еры; выш. ў карку 145—166 см. Абсалютны рэкорд на 1 мілю рыссю 1 мін 54,4 с, інахаддзю 1 мін 49 с.
бібліёграф, перакладчык, выдавец. Скончыў Кіеўскую акадэмію (1793). З 1795 на вайск. службе, з 1802 у Мін-ве нар. асветы, у 1803—10 пісьмавод папячыцеля Віленскай навуч. акругі А.Чартарыйскага, у 1809—16 у Камісіі складання законаў, у 1826—28 у Гал. цэнзурным камітэце. У 1811—12 выдаваў час. «Улей», дзе надрукаваў першы ў Расіітэарэт. артыкул па бібліяграфіі. З 1817 адзін з сакратароў М.П.Румянцава, уваходзіў у Румянцаўскі гурток. У 1811 ажыццявіў навук. выданне Статута ВКЛ 1588. Пераклаў з польск. мовы на рускую палітэканамічныя працы В. і І.Страйноўскіх.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРУК (Саламон Ільіч) (н. 1.7.1920, г. Рагачоў Гомельскай вобл.),
рускі этнограф. Чл.-кар.АНСССР (1987), д-ргеагр.н. (1965), праф. (1971). Засл. дз. нав.Расіі (1980). Скончыў Маскоўскі ун-т (1947). З 1956 у Ін-це этналогіі і антрапалогіі Расійскай АН. Распрацаваў тэарэт. прынцыпы, метады і спосабы этнічнага картаграфавання. Асн. працы па этнічнай геаграфіі і краіназнаўстве: «Колькасць і рассяленне народаў свету» (1962), «Насельніцтва зямнога шара» (1965), «Краіны і народы: Зямля і чалавецтва» і «Праблемы этнічнай геаграфіі і картаграфіі» (1978; усе ў сааўт.), «Насельніцтва свету: Этнадэмаграфічны даведнік» (2-е выд. 1986). Дзярж. прэмія СССР 1987.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БУЛЫ́ГІНСКАЯ ДУ́МА»,
увайшоўшая ў гісторыю назва праекта прадстаўнічага законадарадчага органа ў Расіі. Праект закону аб Думе і палажэнне пра выбары ў яе распрацаваны ў ліп. 1905 камісіяй пад кіраўніцтвам міністра ўнутр. спраў А.Г.Булыгіна (адсюль назва). «Булыгінская дума» павінна была склікацца не пазней сярэдзіны студз. 1906. Паводле праекта, «Булыгінская дума» мела права абмяркоўваць законапраекты, бюджэт і інш.; большасць насельніцтва не мела выбарчага права (рабочыя, жанчыны, ваеннаслужачыя, вучні і інш.). «Булагінская дума» не была склікана. У выніку Кастрычніцкай усерасійскай палітычнай стачкі 1905 цар вымушаны быў выдаць Маніфест 17 кастрычніка 1905 з абяцаннем заканадаўчай Дзярж. думы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЫ́КАЎ (Канстанцін Міхайлавіч) (20.1.1886, г. Чухлама Кастрамской вобл., Расія — 13.5.1959),
савецкі фізіёлаг. Акад.АНСССР (1946) і АМН (1944). Засл. дз. нав.Расіі (1940). Скончыў Казанскі ун-т (1912). З 1921 у Ін-це эксперым. медыцыны, з 1950 дырэктар Ін-та фізіялогіі імя Паўлава АНСССР. Вучань І.П.Паўлава. Навук. працы па фізіялогіі стрававання, хім. перадачы ўзбуджэння ў нерв. цэнтрах, інтэрацэпцыі. Даследаваў уздзеянне кары галаўнога мозга на ўнутр. органы. Дзярж. прэмія СССР 1946. Прэмія імя Паўлава АНСССР 1939.
Тв.:
Избр. произв.Т. 1—3. М., 1953—58;
Кортико-висцеральная патология. Л., 1960 (разам з І.Ц.Курцыным).
руская актрыса. Нар.арт.СССР (1978). Скончыла Кіеўскі ін-ттэатр.маст. імя І.Карпенкі-Карага (1953). З 1958 у Малым т-ры Расіі. Праф. (1979) Расійскай акадэміі тэатр. мастацтва. Сярод роляў: Юлія Піліпаўна («Дачнікі» М.Горкага, і ў кіно), Дона Ганна («Каменны ўладар» Лесі Украінкі), баранэса Штраль («Маскарад» М.Лермантава), Кручыніна («Без віны вінаватыя» А.Астроўскага); выканала 7 роляў у спектаклі «Выпадковы вальс» паводле кнігі С.Алексіевіч «У вайны не жаночы твар» (т-р Эстрады). З 1951 здымаецца ў кіно: «Няскончаная аповесць», «Ціхі Дон», «Добраахвотнікі» і інш.