Які мае адносіны да прагулкі, прызначаны для прагулкі. Каб вярней папасці на сходку, .. [Рыгор] завідна прагулачным шагам пайшоў на Задзвінне.Гартны.Неяк нядзельным надвячоркам мы плылі на вялікім прагулачным параходзе.Грахоўскі.Да галоўнай алеі прымыкаюць прагулачныя дарожкі, таксама абсаджаныя дрэвамі.Гавеман.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рамо́нтны1, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да рамонту 1, прызначаны для рамонту 1. Рамонтныя работы. Рамонтны завод. □ З Вербава .. [Чарняхоўскі] падаўся на чыгунку і стаў працаваць рамонтным рабочым.Мележ.
рамо́нтны2, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які мае адносіны да рамонту 2. Рамонтны маладняк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рафіна́дны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да рафінаду; прызначаны для яго прыгатавання. Рафінадны завод. Рафінадны прэс,//перан. Падобны на рафінад. Сонца ўсё свеціць і свеціць, лёгкія аблачынкі ляжаць на даляглядзе, неба блекла-сіняе; шарэюць, праменяцца .. вострым, рафінадным нейкім святлом камяністыя сопкі.М. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рукапі́сны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да рукапісу (у 2 знач.); прызначаны для захоўвання рукапісаў. Рукапісны аддзел бібліятэкі.
2. Напісаны ад рукі. Рукапісны тэкст. □ На ўчастках выпускаліся рукапісныя «маланкі», у якіх расказвалася пра работу перадавых брыгад, перадаваўся вопыт лепшых рабочых.Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэ́жучы,
1.‑ая, ‑ае. Дзеепрым.незак.цяпер.ад рэзаць.
2.‑ая, ‑ае; узнач.прым. Такі, якім можна рэзаць што‑н.; прызначаны для рэзання. Рэжучы інструмент.
3.‑ая, ‑ае; узнач.прым. Які выклікае адчуванне рэзі. Рэжучы боль.
4.Дзеепрысл.незак.ад рэзаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сыпнатыфо́зны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да сыпнога тыфу. Сыпнатыфозны вірус.// Які перадае сыпны тыф. Сыпнатыфозная вош.
2. Хворы на сыпны тыф. Сыпнатыфозны хворы./узнач.наз.сыпнатыфо́зны, ‑ага, м.; сыпнатыфо́зная, ‑ай, ж.//Прызначаны для хворых на сыпны тыф. Сыпнатыфозная палата.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тра́лавы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да трала (у 1 знач.). Тралавы трос.// Які выконваецца тралам. Тралавая лоўля.// Забяспечаны тралам; які займаецца траленнем. Тралавае судна.
2. Які мае адносіны да тральшчыка; прызначаны для тральшчыкаў (у 1, 3 знач.). Тралавы флот. Тралавая база.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трафарэ́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да трафарэта (у 1 знач.). Трафарэтная пласцінка.//Прызначаны для работы з трафарэтам. Трафарэтны пэндзаль.// Зроблены пры дапамозе трафарэта. Трафарэтны ўзор.
2.перан. Заснаваны на трафарэце (у 2 знач.); шаблонны. Трафарэтнае пытанне. Трафарэтны выраз. Трафарэтнае рашэнне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
appointment
[əˈpɔɪntmənt]
n.
1) прызначэ́ньне n. (на пра́цу, стано́вішча); стано́вішча, ме́сца n.
2) прызначэ́ньне ча́су; дамо́ўленае спатка́ньне; візы́та f.
We made an appointment for tomorrow — Мы дамо́віліся сустрэ́цца за́ўтра
I have an appointment to see the doctor — У мяне́прызна́чаны візы́т да ле́кара
to break an appointment — не прыйсьці́ на прызна́чанае спатка́ньне
•
- appointments
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
аўды́тар
(лац. auditor = слухач)
1) вучань у некаторых навучальных установах (напр. у духоўных вучылішчах), прызначаны настаўнікам выслухваць урокі іншых вучняў;
2) гіст. член царкоўнага суда ў Вялікім княстве Літоўскім;
3) асоба або фірма, якая правярае стан фінансава-гаспадарчай дзейнасці акцыянернай кампаніі.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)