1. Больш за ўсё, больш за іншых; асабліва. Сусветная вайна цягнулася ўжо чацвёрты год. І найбольш, далася яна нашай краіне, прынамсі Беларусі.Дуброўскі.Аднаго бацьку найбольш цягнула дахаты. Маці пратэставала, бунтавалася, не хацела [ехаць].Пестрак.
2. У спалучэнні з якасным прыметнікам утварае найвышэйшую ступень апошняга. Найбольш яркі. Найбольш прыгожы. □ Тут было найбольш страшнае месца дарогі, бо з гэтым лесам было звязана ў мяне многа апавяданняў аб страхах і розных выпадках, якія налучаліся тут з людзьмі.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пачасту́нак, ‑нку, м.
1. Ежа, пітво, якімі частуюць каго‑н. На прыпеку перад чалеснікам патрэсквала сухая лучынна: гатаваўся найпершы сялянскі пачастунак — яешня.Сабаленка.[Таварышы] заўсёды прыносілі пачастункі: булкі, цукар, сала.П. Ткачоў.[Сняжок] вельмі любіў салодкае і калі бачыў у руках у мяне цукар, дык не адыходзіў датуль, пакуль не атрымліваў пачастунак.Бяганская.
2. Тое, што і частаванне. А як жа з госцем не пачаставацца? Гэта не часта, а раз у год. І ідуць пачастункі, вядуцца сватанні, раскідаюцца запросіны.Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
самаздаво́лены, ‑ая, ‑ае.
Такі, які здаволены сабой, перакананы ў сваёй перавазе, годнасці і паказвае, праяўляе гэту здаволенасць. Самаздаволеныя пустасловы. □ Вейс быў недалёкі чалавек, самаздаволены, саманадзейны.Лынькоў.Сказаць так, каб гэта было папрокам самаздаволенаму Граку, які дванаццаць год старшынствуе тут, выстаўляе гэта як сваю заслугу, а слядоў гаспадарання яго не відно.Шамякін.// Які выражае здаволенасць самім сабою, сведчыць пра гэта. Было відаць, што ў .. [Дулькі] ўсё прадумана. Пачала нават выпрацоўвацца свая поза і голас — самаздаволены, з прыпынкамі «а-хм... гм...».Кірэенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
укругаву́ю, прысл.
1. Па кругу, у кругавым напрамку. — Дай, божа... На здароўе.. — з шумам адказалі ўсе, і чарка пайшла ўкругавую.Пестрак.Шырока расставіўшы ногі, Шаховіч пачаў ўкругавую ганяць ручку. Машына не заводзілася.Мяжэвіч.
2. У цэлым і прыблізна, на круг. Заданне брыгада выконвае ўкругавую штодня на 110–125 працэнтаў.Васілевіч.[Васіль:] — У наступным годзе — на першы план ураджай. Чаго б гэта ні каштавала, а давесці да даваеннага — дванаццаць цэнтнераў ўкругавую. Потым з года ў год павышаць.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Слабы, кволы чалавек. [Паляшук:] — Дарма што.. [дзеду] цяпер семдзесят год, а як забушуе часам у хаце Раман, яго сын, стараста наш, то стары, бывае, не вытрымае, возьме яго на рукі, як хлапчанё, і зараз жа ўціхамірыць, хоць Раман і не ўломак.Колас.[Ціток:] — Дзіва што ты заробіш сабе хлеба. Уга. Што ты, уломак які?Лобан.[Лісавета] падумала, што не можа быць, каб яна не ўправілася з гэтым уломкам.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цырава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., што і без дап.
1. Зашываць дзірку ў якой‑н. тканіне, вырабе, не сцягваючы краі ў рубец, а пераплятаючы ніткі тым або іншым спосабам. [Маці] падняла Алесевы шкарпэткі з падлогі і .. пачала іх цыраваць.Броўка.Колькі год рукі зналі адно: Жалі, есці варылі, Бульбу чысцілі, ткалі радно, Цыравалі ды шылі.Гілевіч./уперан.ужыв.У смутку Марыля штоноч цыравала Нядоляй працёртыя дні.А. Александровіч.
2. Рамантаваць сетку (у 1 знач.), звязваючы разарваныя канцы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ця́пнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., каго-што.
Разм.
1.Аднакр.да цяпаць.
2. Хапіць зубамі; урваць (пра сабаку і пад.). Паслухмяны Кудлік ашчэрыў зубы, цяпнуў калючы клубок і ўмомант, як уджалены, адскочыў назад.Рылько.Наша ўвага была скіравана на тое, каб .. сабака ўпотайкі не цяпнуў нас за калошу.Сташэўскі.// Выпіць спіртнога. [Яраш:] — Трэба нам з табой, Кірыла, хоць спірту па мензурцы цяпнуць за Новы год.Шамякін.
3. Стукнуць, ударыць каго‑н. Цяпнуць па галаве.
•••
Цяпнуць гора — перажыць цяжкія нягоды.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2.(непогода, ненастье) уст., обл. не́пагадзь, -дзі ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Маладзе́ц, Р. скл. малайца, мыладзец, молодзец ’статны, атлетычнага складу малады чалавек’, ’малайчына, зух’, ’жаніх’, малайца́ ’тс’ (ТСБМ, Нас., Др.-Падб., Касп., Бяльк., ТС, Федар. 6, Яруш.); маладзе́цкі ’здаровы’ (брасл., Сл. ПЗБ; ТСБМ). Апошняе, аднак, паводле Крукоўскага (Уплыў, 61) — запазычанне з рус. мовы. Укр.молодець, рус.молодец ’тс’, польск.młodziec ’жаніх на вяселлі’, ’адростак’ ст.-чэш.mladec, славен.mládec ’юнак’, ’слуга’, ’жаніх’, серб.-харв.mladac ’жаніх’. Прасл.moldьcь ’юнак’. Да малады́ (гл.).
Маладзе́ц2, мыладзе́ц, мъладзе́ц ’парабак, наёмны (на 1 год) работнік’ (Грыг., Нік., Оч. 2, Касп.), бешан. ’рабочы на плыце, падначалены ў галоўнага сплаўшчыка’ (Нар. сл.). Рус.молоде́ц ’прыказчык, работнік’ (Зах. Дзвіна), ’рабочы-вясляр на пярэднім канцы плыта’. Бел.-рус. ізалекса. Аналагічна серб.-харв.мла̏ђи ’слугі, чэлядзь’. Да маладзец1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
persist
[pərˈsɪst]
v.
1) насто́йліва, упа́рта праця́гваць
2) (in) упа́рта трыма́цца, не адступа́ць, не здава́цца; упіра́цца
He persisted in his opinion — Ён упа́рта трыма́ўся свае́ ду́мкі
3) трыва́ць; не перастава́ць існава́ць
On high mountains snow persists throughout the year — На высо́кіх гара́х сьнег ляжы́ць уве́сь год
4) сьцьвярджа́ць; каза́ць зно́ў і зно́ў
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)