СКО́ТНІКАЎ Валерый Аляксандравіч (14.2.1929, г. Цвер, Расія — 27.5.1988),
бел.вучоны ў галіне машынабудавання. Д-ртэхн.н. (1976), праф. (1977). Засл. дз. нав. Беларусі (1985). Скончыў Ленінградскі політэхн.ін-т (1952). З 1966 у Бел. ін-це механізацыі сельскай гаспадаркі (з 1977 рэктар). Навук. працы па тэорыі і праектаванні дарожных, меліярацыйных і с.-г. машын і трактароў. Распрацаваў асновы тэорыі колавых і гусенічных машын.
Тв.:
Проходимость машин. Мн., 1982 (разам з А.В.Панамаровым, А.У.Кліманавым);
Основы теории и расчета трактора и автомобиля. М., 1986 (разам з А.А.Машчэнскім, А.С.Салонскім);
Мелиоративные, строительные и лесные тракторы. Мн., 1989 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКУРКО́ Віталь Васілевіч (23.9.1933, в. Ойценава Валожынскага р-на Мінскай вобл. — 12.5.2000),
бел.вучоны ў галіне механікі і педагог. Канд.тэхн.н. (1968), праф. (1993). Скончыў БПІ (1956). У 1956—73 на інж.-тэхн. і н.-д. рабоце ў АН Беларусі і ін-це «Белдзіпраторф». З 1973 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі (у 1975—2000 заг. кафедры). Навук. працы па пытаннях механізацыі здабычы торфу, праблемах выкладання нарысоўнай геаметрыі і інж. графікі ў ВНУ радыёэлектроннага профілю.
Тв.:
Инженерная графика: Элементы машинной графики. Ч. 1. Мн., 1991 (у сааўт.);
Злучэнні дэталей у прыборах РЭА і ЭВА: Альбом вучэб. чарцяжоў. Мн., 1996 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛУКА́ Барыс Аляксандравіч (н. 12.4.1946, г. Ліда Гродзенскай вобл.),
бел.вучоны ў галіне гісталогіі і эмбрыялогіі. Д-рбіял.н. (2000), праф. (2001). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1970), дзе і працуе (з 1997 заг. кафедры). Навук. працы па заканамернасцях сістэмнай арганізацыі тканак і органаў дыхання, колькасных і стат. характарыстык мікраструктур, матэм. мадэліраванні гістагенет. працэсаў.
Тв.:
Кариометрическая характеристика тканей легкого крысы при пренатальном развитии // Морфология. 1993. Т. 104, № 1/2;
Количественная характеристика ростовых процессов в эмбриональном легком крысы // Количественная морфология развиваютегося организма. Мн., 1998;
Морфология легких при химической десимпатизации. Мн., 2000;
Основы возрастной гистологии. Мн., 2000 (разам з А.С.Леанцюком).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМІРНО́Ў Аляксей Мікалаевіч (н. 17.12.1938, г. Маршанск Тамбоўскай вобл., Расія),
бел.вучоны ў галіне тэхн. кібернетыкі і інфарматыкі. Д-ртэхн.н. (1987), праф. (1989). Скончыў Разанскі радыётэхн. ін-т (1961) і Ленінградскі політэхн.ін-т (1966). З 1969 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі, з 1996 у Ін-це сучасных ведаў (заг. кафедры). Навук. працы па аўтаматызаваных сістэмах кіравання якасцю вырабаў мікраэлектронікі. Распрацаваў метады аператыўнага вызначэння ўзроўню надзейнасці і паскорана-фарсіраваных выпрабаванняў вырабаў мікраэлектронікі ва ўмовах вытв-сці.
Тв.:
Прогнозирование качества систем. Мн., 1976 (разам з У.А.Прахарэнкам);
Проектирование технических систем диагностирования. Л. 1982 (разам з Л.П.Глазуновым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМЯЯ́Н Мікалай Іванавіч (н. 3.1.1932, в. Бабічы Рэчыцкага р-на Гомельскай вобл.),
бел.вучоны ў галіне глебазнаўства. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1989), акад. Аграрнай АН Беларусі (1992), д-рс.-г.н. (1981), праф. (1990). Засл. дз. нав. Беларусі (2000). Скончыў БДУ 1958). З 1958 у Бел.НДІ глебазнаўства аграхіміі (з 1969 нам. дырэктара). Навук. працы па генезісе, класіфікацыі, агравытв. групоўцы і баніціроўцы глеб Беларусі. Дзярж. прэмія Беларусі 1976.
Тв.:
Почвы Белорусской ССР. Мн., 1974 (у сааўт.);
Пригодность почв БССР под основные сельскохозяйственные культуры. Мн., 1980;
Почвы и структура посевных площадей. Мн., 1990;
Полевое исследование и картографирование почв БССР. Мн., 1990 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СО́СІНА-ІЗРАІ́ЦЕЛЬ Берта Майсееўна (13.2.1903, г. Чавусы Магілёўскай вобл. — 23.10.1982),
бел.вучоны ў галіне рэнтгеналогіі. Д-рмед.н. (1950), праф. (1951). Засл. дз. нав. Беларусі (1967). Скончыла БДУ (1928). З 1934 у Мінскім мед. ін-це. У 1951—77 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў (заг. кафедры). Навук. працы па пытаннях функцыян. рэнтгенадыягностыкі пашкоджанняў органаў стрававання і сардэчна-сасудзістай сістэмы.
Тв.:
Клиническая рентгенокимография сердца. Мн., 1939 (разам з М.М.Уладысікам);
Рентгенодиагностика заболеваний эндокринного аппарата // Основы эндокринологии. 2 изд. Мн., 1967;
Рентгенодиагностика хронических неспецифических воспалительных заболеваний легких (разам з І.І.Лазюк, Л.А.Жакавай) // Диагностика хронических заболеваний легких. Мн., 1971.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СО́ЎПЕЛЬ Ігар Васілевіч (н. 8.4.1949, в. Гарадзец Кобрынскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел.вучоны ў галіне тэхн. кібернетыкі і інфарматыкі. Д-ртэхн.н. (1992), праф. (1994). Скончыў БДУ (1971), дзе працуе з 1979 (з 1997 заг. кафедры). Навук. працы па стварэнні інтэлектуальных інфарм. сістэм, лінгвістычных баз ведаў, семантычным аналізе тэксту. Распрацаваў прынцыпы, метады і алгарытмы ўзнаўляльнага мадэліравання лінгвістычных аб’ектаў і працэсаў, стварыў камп’ютэрную сістэму бел.-рус. і рус.-бел. машыннага перакладу тэкстаў.
Тв.:
Инженерно-лингвистические принципы, методы и алгоритмы автоматической переработки текста. Мн., 1991;
Development and application of corpus of Virtual texts in MM-system // Вести БГУ. Сер. 1 1996. №3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПАСАКУКО́ЦКІ Сяргей Іванавіч (10.6.1870, г. Кастрама, Расія — 17.11.1943),
расійскі вучоны ў галіне хірургіі, адзін з заснавальнікаў страўнікава-кішачнай хірургіі. Акад.АНСССР (1942) і АМНСССР (1934). Засл. дз. н. РСФСР (1934). Скончыў Маскоўскі ун-т (1893). З 1912 праф. Саратаўскага ун-та, з 1926—2-га Маскоўскага мед. ін-та, адначасова гал. хірург бальніцы лячэбна-сан. ўпраўлення Крамля. Навук. працы па пытаннях касцявой пластыкі, хірургіі органаў грудной і брушной поласцей, пералівання крыві, уралогіі, нейрахірургіі, асептыкі. Дзярж. прэмія СССР 1942.
Тв.:
Труды. Т. 1—2. М., 1948.
Літ.:
Спасокукоцкая М.Г. Жизнь и деятельность С.И.Спасокукоцкого. 1870—1943. М., 1960.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРАЛЬЦО́Ў Уладзімір Антонавіч (н. 20.8.1947, пас. Новааляксандраўка Суражскага р-на Бранскай вобл., Расія),
бел.вучоны ў галіне жывёлагадоўлі. Д-рс.-г.н. (1995). Скончыў Бел.с.-г. акадэмію (1974). З 1978 у Бел.НДІ жывёлагадоўлі. З 2000 у Бранскай с.-г. акадэміі. Навук. працы па праблемах новых тэхналогій племянной работы, удасканалення механізацыі і аўтаматызацыі ўтрымання і развядзення с.-г. жывёл.
Тв.:
Эффективность промышленных технологий производства свинины в Белорусской ССР (разам з Л.А.Кавалёнак) // Индустриализация производства мяса. М., 1987;
Эффективность технологии племенной работы в товарных хозяйствах с использованием свинок собственной репродукции // Зоотехническая наука Беларуси: Сб. статей. Мн., 1996. Т. 32.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТЫРЫКО́ВІЧ Міхаіл Адольфавіч (3.11.1902, С.-Пецярбург — 27.10.1995),
расійскі вучоны ў галіне цеплаэнергетыкі і цеплафізікі. Акад.АНСССР (1964, чл.-кар. 1946). Герой Сац. Працы (1972). Скончыў Ленінградскі тэхнал.ін-т (1927). У 1928—46 у Цэнтр. котлатурбінным ін-це, адначасова ў 1938—60 заг. лабараторыі Энергет. ін-та АНСССР. У 1961—66 заг. лабараторыі Ін-та высокіх т-р пры Маскоўскім энергет. ін-це. У 1964—88 акад.-сакратар, нам.акад.-сакратара Аддз. фіз.-тэхн. праблем энергетыкі АНСССР. Навук. працы па даследаванні цепласілавых агрэгатаў і рабочых працэсаў паравых катлоў, цепламасаабмене і прагназіраванні развіцця энергетыкі, па стварэнні норм цеплавога і аэрадынамічнага разлікаў кацельных агрэгатаў.