папярэдняе пагадненне, у якім варагуючыя бакі ўстанаўліваюць асн. ўмовы будучага мірнага дагавора. Вызначае агульныя ўмовы спынення вайны, у т. л. новыя граніцы і тэр. змены. У ім могуць быць палажэнні, што адносяцца да стварэння камісій па дэлімітацыі граніц, аб вызваленні акупіраваных тэрыторый, кампенсацыі ваен. выдаткаў, аб абмене ваеннапалоннымі і да т.п. Напр., пагадненне з Польшчай, падпісанае 12.10.1920 прадстаўнікамі РСФСР і УССР з аднаго боку і Польшчай — з другога, што папярэднічала Рыжскаму мірнаму дагавору 1921.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНДЫКА́ТАРЫэкалагічныя,
рэчывы, арганізмы, якія вызначаюць ступень забруджвання знешняга асяроддзя антрапагеннымі таксікантамі. Здольныя адлюстроўваць уздзеянне і захоўваць яго з мінім. зменамі да моманту індыкацыі. Напр., снег — інфарматыўны І. тэхнагеннага ўздзеяння на геасістэмы праз атмасферу, торф — прасторавы і часавы І. забруджвання (тарфяныя балоты назапашваюць інфармацыю аб забруджванні навакольнага асяроддзя за працяглы перыяд) і інш. У геабатаніцы І. выкарыстоўваюць пры вывучэнні экалагічных асноў і практычных спосабаў выкарыстання фітацэнозаў і іх кампанентаў у якасці паказчыкаў умоў асяроддзя. Напр., знікненне лішайнікаў са ствалоў дрэў сведчыць аб павелічэнні колькасці сярністага газу ў паветры. Экалагічная дыягностыка таксама праводзіцца з дапамогай біяіндыкатараў. Некат. віды раслін і жывёл даюць магчымасць выявіць характэрныя асаблівасці навакольнага асяроддзя, напр., прысутнасць карысных выкапняў, забяспечанасць тэр. мікраэлементамі, вільгаццю, пажыўнымі рэчывамі і інш. Найлепшымі І. з’яўляюцца больш буйныя, мнагалетнія з вузкай талерантнасцю і інш. якасцямі арганізмы. Некат. віды жывёл індуцыруюць фауну (напр., вял. колькасць стракоз сведчыць аб багатай фауне вадаёма).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРО́МЕР (Kromer) Марцін (1512, г. Беч, Польшча —23.3.1589),
польскі гісторык, пісьменнік, дыпламат. Вучыўся ў Кракаўскай акадэміі (1528—30) і ун-це Балонні, дзе ў 1539 атрымаў ступень доктара права; у Рыме вывучаў тэалогію і прыняў духоўны сан. Пасля вяртання на радзіму быў сакратаром біскупа Пятра Гамрата, з 1544 — караля Жыгімонта II Аўгуста. З 1570 каад’ютар (нам. біскупа), з 1579 біскуп вармінскі. Яго праца «Аб паходжанні і гісторыі палякаў» (1555, на лац. мове) ахоплівае перыяд ад легендарных часоў да 1506. Гэты твор у значнай ступені з’яўляецца кампіляцыяй хронік Я.Длугаша, Мацея з Мехава, Б.Вапоўскага, звесткі якіх К. крытычна пераасэнсаваў; ёсць шмат інфармацыі пра ВКЛ. У працы «Аб веры і навуцы лютэраўскай. Размовы шляхціца з манахам» (1551—54) адстойваў дагматы догматы* каталіцызму. Для караля Генрыка Валезы напісаў кнігу «Польшча, або Аб становішчы, звычаях, уладзе і кіраванні Каралеўства Польскага» (1577). Аўтар муз. трактатаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́РШЫ УСЕБЕЛАРУ́СКІ КРАЯЗНА́ЎЧЫ З’ЕЗД.
Адбыўся 7—11.2.1926. 146 дэлегатаў ад Інбелкульта, Цэнтр. бюро краязнаўства (ЦБК), музеяў і 167 краязнаўчых арг-цый (5 тыс.чл.). Абмеркаваў паліт. даклад, інфармацыйны даклад пра дзейнасць Інбелкульта, справаздачу ЦБК, справаздачы з месцаў. Прыводзіліся звесткі пра гісторыка-археал. даследаванні, апрацоўку і выданне стараж. актаў, падрыхтоўку да выдання Літоўскай метрыкі, вывучэнне нар. побыту, этнаграфіі, метэаралаг. і феналагічных назіранняў, збіранне матэрыялаў для слоўніка жывой бел. мовы. Адзначаліся сувязі ЦБК з арг-цыямі Смаленшчыны, Расіі, Узбекістана, Грузіі, Азербайджана, Вільні, Коўна, Рыгі, Лейпцыга і роля час. «Наш край» у наладжванні гэтых сувязей. На з’ездзе выступілі А.Смоліч, С.Некрашэвіч, М.Гарэцкі, І.Пятровіч, М.Доўнар-Запольскі, У.Ігнатоўскі, М.Мароз, М.Мялешка, Я.Дыла, Я.Ракаў, Д.Васілеўскі і інш. З’езд прыняў рэзалюцыі абнавук. дзейнасці, абчас. «Наш край», краязнаўчай працы ў галіне гісторыі і археалогіі, аб ахове помнікаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
petition2[pəˈtɪʃn]v.(for/against)
1. звярта́цца з петы́цыяй
2. хада́йнічаць;
Villagers petitioned the local authorities to provide better bus services. Сельскія жыхары хадайнічалі перад мясцовымі ўладамі аб паляпшэнні работы аўтобусаў.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
stub2[stʌb]v.
1. сту́кнуцца аб не́шта цвёрдае;
stub one’s toe against smth. спатыкну́цца на што-н.
2. выкарчо́ўваць з ко́ранем
stub out[ˌstʌbˈaʊt]phr. v.: stub out a cigarette тушы́ць аку́рак
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
СОС (англ. SOS),
міжнародны радыёсігнал аб бедстве суднаў ці самалётаў; гл.Сігнал бедства «SOS».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Máhnungf -, -en
1) напамі́н(ак) (an A – аб чым-н.)
2) перасцяро́га, папярэ́джанне (wegen G – аб чым-н.)
3) за́клік (zu D – да чаго-н.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
расі́зм
(фр. racisme, ад race < іт. razza = раса)
чалавеканенавісніцкая тэорыя аб фізічнай і псіхічнай нераўнацэннасці чалавечых рас і аб тым, што адна раса павінна панаваць над іншымі.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
іро́нія, ‑і, ж.
1. Тонкая, скрытая насмешка. Ноткі іроніі. Горкая іронія. Злая іронія. □ Увесь час на .. твары [Івана Пракопавіча] адбіваюцца: то яхідны смех, то злосць, то іронія, то сарказм.Колас.
2. Стылістычны зварот, фраза, слова, у якіх прытворна, з мэтай насмешкі сцвярджаецца супроцьлеглае таму, што думаюць аб асобе або прадмеце.
•••
Іронія лёсу (кніжн.) — аб недарэчнай выпадковасці.
[Грэч. eirōneia.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)