1) сярэдняя плошча, якая прыпадае на адну асобіну дадзенай папуляцыі і забяспечвае нармальнае яе існаванне ў складзе папуляцыі.
2) Тэрыторыя, неабходная для задавальнення ўсіх патрэб аднаго чалавека пры дадзеных грамадска-эканам. умовах. Уключае плошчы, неабходныя для вытв-сці харчавання (па аптымальных мед. нормах), вырошчвання тэхн. культур, буд-вапрамысл. аб’ектаў з іх інфраструктурай (жылых комплексаў, дарог і інш.) і рэкрэацыі. У Ж.п. ўваходзяць буферныя зоны і комплекс падтрымання экалагічнай раўнавагі. Напр., для невял. краін Зах. Еўропы Ж.п. ацэньваецца ў 0,6—0,7 га, для ЗША — 2 га, для вытв-сці харчавання — 0,6 га.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІРЛА́НДСКАЯ МО́ВА,
адна з кельцкіх моў. Пашырана ў Ірландскай Рэспубліцы (афіц. мова разам з англ.), Паўн. Ірландыі (Вялікабрытанія), часткова ў ЗША. Вылучаюцца 3 дыялектныя зоны (мунсцерская, канахцкая і ульстэрская), паміж якімі значныя адрозненні. Нормы адзінай літ. мовы новага перыяду пачалі выпрацоўвацца ў пач. 20 ст., яны вельмі няўстойлівыя, адлюстроўваюць адрозненні дыялектаў на ўсіх узроўнях.
Пісьменнасць узнікла ў 4—7 ст.н.э. (т. зв. агамічныя надпісы, гл.Агамічнае пісьмо). З канца 5 — пач. 6 ст. пісьменнасць на аснове лац. алфавіта. Першыя помнікі 6 ст. захаваліся ў спісах 11 ст. На І.м. існуе багатая арыгінальная л-ра.
руская балерына. Скончыла Пецярбургскае тэатр. вучылішча (1815, педагог Ш.Дзідло і інш.). Вучаніцай дэбютавала ў партыі Галатэі («Ацыс і Галатэя» К.Каваса). У 1816—36 салістка (да 1829 вядучая танцоўшчыца) пецярбургскага Вял.т-ра. Валодала моцным тэмпераментам, віртуознай тэхнікай, бездакорным пачуццём стылю, сцэн. абаяльнасцю. Стварыла яркія разнапланавыя вобразы (ад камічных да глыбока трагічных). Сярод лепшых партый: Флора, Чаркешанка («Зефір і Флора», «Каўказскі нявольнік, або Цень нявесты» Каваса), княжна Людміла («Руслан і Людміла» Ф.Шольца; паст.ўсіх Дзідло), царыца Сумбека («Сумбека, або Заваяванне Казанскага царства» Л.Санэ).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́МЕНКАЎСКІ АНТО́НІЕЎСКІ КАСЦЁЛ,
помнік архітэктуры неаготыкі. Пабудаваны ў 1908 у в. Каменка Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл.Асн. прамавугольны ў плане аб’ём накрыты двухсхільным дахам. Цэнтр. неф пераходзіць у 5-гранную апсіду з самаст. дахам, па баках якой невял. гранёныя сакрысціі. На гал. фасадзе двух’ярусная чацверыковая вежа, завершаная стромкім шатром з люкарнамі. Верхні чацвярык вежы на ўсіх фасадах вылучаны высокімі патройнымі арачнымі вокнамі. Гал. ўваход аформлены парталам, над якім акно-ружа і ніша са скульптурай. Дзверы аздоблены маст. коўкай. Астатнія фасады рытмічна расчлянёны ступеньчатымі контрфорсамі і стральчатымі аконнымі праёмамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАТРА́НАВЫЯ (Squalidae),
сям. храстковых рыб атр. катранападобных. 9 родаў, 20 відаў. Пашыраны ва ўсіх акіянах. Трапляюцца да глыбіні каля 3000 м. Найб. шматлікі з К. — катран (Squalus acanthias), пашыраны ў Баранцавым, Белым і Чорным м. і ў морах Д. Усходу.
Даўж. да 2 м, маса да 14 кг. Маюць вострыя калючыя шыпы перад 1-м і 2-м спіннымі плаўнікамі. Кормяцца рыбай, ракападобнымі, галаваногімі малюскамі, доннымі беспазваночнымі. Яйцажывародныя, выношваюць да 20 яец (катран — 13—15 яец, на працягу 22 мес; даўж. нованароджаных акулят да 26 см). Аб’екты промыслу. Гл. таксама Акулы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕРМЕ́К (Limonium),
род кветкавых раслін сям. плюмбагавых. Больш за 200 відаў. Пашыраны на ўсіх кантынентах. Трапляюцца на засоленых узбярэжжах мораў і азёр, сухіх горных схілах. У Цэнтр.бат. садзе Нац.АН Беларусі інтрадукаваны К.: Бандуэлі (L. bonduellii), выемчаты (L. sinuatum), Гмеліна (L. gmelinii), Меера (L. meyeri), шыракалісты (L. platyphyllum).
Шмат- і двухгадовыя травы, радзей паўкусты выш. 10—15 см. Сцёблы ператварыліся ў бязлістыя галінастыя кветаносы, Лісце буйное, эліпса- або яйцападобнае ў прыкаранёвай разетцы. Кветкі дробныя, ружовыя, пурпуровыя, жоўтыя ў мяцёлчатых або шчыткападобных суквеццях. У каранях вял. колькасць дубільных рэчываў. Тэхн. і дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІКБО́КСІНГ, еўра-амерыканскае каратэ,
сінтэз класічнага англ. бокса і каратэ (бокс з ударамі нагамі). Узнік у сярэдзіне 1970-х г. у ЗША і Зах. Еўропе. Заснавальнікі — Д.Валера, Б.Лі, Ч.Норыс, Б.Уолес і інш. Тэрмін «К.» з’явіўся ў 1974.
Складаецца з 5 дысцыплін: абмежаваны, лёгкі і поўны кантакты, свабодны стыль і сольныя кампазіцыі, якія складаюцца з 3 відаў: «жорсткі» стыль, «мяккі» і з прадметамі (меч, нож, нунчакі, палка і інш.). Сусв.арг-цыя каратэ ўсіх стыляў, у т. л. К. (ВАКО), заснавана ў 1977. Першы чэмпіянат Еўропы адбыўся ў 1977, свету — у 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІТЫ́ (Cetacea),
атрад другаснаводных млекакормячых. 2 падатрады: бяззубыя кіты і зубатыя кіты, 7 сям., 38 родаў, каля 80 відаў. Пашыраны ва ўсіх акіянах, ёсць прэснаводныя (некат. дэльфіны).
Даўж. ад 1,1 да 33 м, маса ад 30 кг да 150 т. Цела абцякальнай формы, з гарыз. двухлопасцевым хвастом. Бяззубыя К. кормяцца планктонам, зубатыя — рыбай, галаваногімі малюскамі. Нараджаюць 1 дзіцяня раз у 2 гады. Колькасць большасці відаў К. змяншаецца. У 1946 падпісана Міжнар. канвенцыя па рэгуляванні кітабойнага промыслу і створана Міжнар. кітабойная камісія (уключае каля 20 краін). У Чырв. кнізе МСАП 18 відаў і 1 падвід.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛАПО́ЎНІК (Lepidium),
род кветкавых раслін сям. крыжакветных. Больш за 150 відаў. Пашыраны на ўсіх кантынентах. На Беларусі 6 відаў. Найб. вядомыя К.: пасяўны, або крэс-салата (L. sativum), смеццевы, або вянечнік (L. ruderale, нар. назва ліхаманкавая трава), палявы (L. campestre). Трапляецца на пясчанай глебе, засоленых і засмечаных мясцінах.
Адна-, двух- і шматгадовыя травяністыя расліны, часам паўкусты выш. 5—60 (100) см. Сцябло прамое, голае або апушанае. Лісце цэласнае ці рассечанае. Кветкі дробныя, часам без пялёсткаў, белыя, у кароткіх гронках. Плод — стручочак. Некат. віды маюць непрыемны пах, які адпуджвае клапоў (адсюль назва). Лек., агароднінныя (прыпраўныя), меданосныя, інсектыцыдныя расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУПА́ЛКА (Erigeron),
род кветкавых раслін сям. складанакветных. Каля 200 відаў. Трапляецца на ўсіх кантынентах, пашырана пераважна ў Паўн. Амерыцы. На Беларусі 3 дзікарослыя віды: К. едкая (E. acris, нар. назвы доля, дольнік, загадкі, сіналой, пушкі), К. канадская (E. canadensis, нар. назвы манікта, калатоўка), К. аднагадовая (E. annuus) і 4 інтрадукаваныя. Трапляюцца на палях, засмечаных мясцінах, уздоўж дарог.
Адна-, двух- і шматгадовыя травяністыя расліны і паўкусты з прамастойным, апушаным цвёрдымі валаскамі сцяблом, выш. да 70 см. Лісце чаргаванае, цэласнае, па краі гладкае ці зубчастае. Кветкавыя кошыкі сабраны ў гронкападобныя мяцёлчатыя суквецці. Плод — сямянка. Лек., меданосныя і дэкар. расліны.