Прыпо́ведзь ’прымаўка’ (трак., Сл. ПЗБ). Прымаючы пад увагу націск, магчыма, з польск. przypowiedź ’тс’; аднак параўн. чэш. připoveď ’абяцанне’, серб.-харв. при̏повед ’аповесць, аповед’, славен. pripọ̑ved ’тс’, якія ўзыходзяць да *povědati ’расказаць’ (Сной₂, 578), што дае падставы для рэканструкцыі прасл. *pripovědь, *pripovědъ. Гл. ве́даць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пры́сік, прыск ’адзёр ці хвароба накшталт адру’ (барыс., Шн. 3). Вытворныя ад пры́скаць (гл.). Хвароба, магчыма, названая таму, што высыпка на целе падобна на чырвоныя пырскі. Але параўн. прышч (гл.), значэнне якога Мяркулава (Этимология–1970, 148 і наст., 204) рэканструюе як ’расток; элемент сыпі’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пупо́нчык ’агурочак’ (б.-каш., калінк., хойн., Мат. Гом.), пу‑ поньчык ’завязь у агурках’ (брагін., Нар. словатв.). Ад пуп ’патаўшчэнне’, магчыма, працяг дыялектнага прасл. *рор‑ьnьу параўн. макед. пупунок ’каробачка (бавоўны); пупышка, бутон’, рус. пу‑ пончик ’пампон у дзіцячай шапачцы; пышка’ (другаснае?), параўн. пампон, пончык (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пу́трыць ’біць, даваць прачуханку’ (віц., Нар. сл.); сюды, відаць, putryć: Swiatyj Alaksiej lemiaszy putryć, Błahawieszczeniezorywąjeć (леп., Федар. 8), якое памылкова тлумачыцца як ’падрыхтоўваць, рыхтаваць’ (там жа, 307), параўн. укр. пу́трити ’валіць (пра дым); лаяць, распякаць’, рус. пу́трить ’лаяць, выгаворваць’. Няясна; магчыма, звязана з путра/ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пухлі́на ’напухлае месца; гуз’ (ТСБМ, Шат.; міёр., Нар. словатв.; глыб., воран., шчуч., докш., Сл. ПЗБ; ЛА, 3). Адносна новае ўтварэнне, магчыма, запазычана з польск. puchlina ’тс’ (з XVIII ст., ад puchły ’ўздуты’, Банькоўскі, 2, 963), параўн. іншыя народныя назвы: пу́хла, пухля́ціна, во́пух (ЛА, 3).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пэ́ртыкі ’калкі, на якія вешалі калыску ў полі’ (трак., Сл. ПЗБ). Нагадвае польск. pręciki ’пруткі, кіёчкі’, памянш. ад pręt ’кіёк’, гл. прут ’тс’; пачатак слова, магчыма, трансфармаваны пад уплывам літоўскіх слоў тыпу perti̯s ’даўгавязы’, perti̯sti ’расцягнуцца’ і пад. Міжмоўная інавацыя на беларуска-літоўска-польскім сумежжы?
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пянту́х ’вялікі палец на руцэ’ (швянч., Крывіч, 1926, 12, 106). Відаць, ад пяць, пя́ты (гл.) з экспрэсіўнай назалізацыяй (магчыма, пад уплывам польск. piąty), калі мець на ўвазе спосаб падліку на пальцах шляхам іх загібання, пачынаючы ад мізінца. Да словаўтварэння і семантыкі параўн. наступнае слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пясня́р ’спявак’ (Некр. і Байк.; мазыр., ГЧ), ’спявак; паэт’ (ТСБМ, Гарэц.), песьня́р ’спявак’ (Бяльк.), укр. пісня́р ’тс’, польск. pieśniarz ’тс’, в.-луж. pěsnjer ’шансанье’, славен. pesmár ’пеўчы’. Утворана ад пе́сня (гл.) па тыпу гусля́р, магчыма, арэальная інавацыя для перадачы франц. chansonnier (Банькоўскі, 2, 567).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Раздруе́ць ’растаць, раскіснуць’ (у адлігу), ’распаўнець’ (Юрч. СНЛ), раздруі́ць ’выклікаць дрыганне’ (Юрч. СНЛ), раздруі́цца ’размокнуць, раскіснуць ад вады’ (Юрч. СНЛ), друя ’распаўнелая асоба’ (Юрч. СНЛ). Паходжанне зыходнай формы (*друі́ць, *друя́ць?) няяснае, магчыма, да прасл. *drulʼati (ЭССЯ, 5, 132), параўн. серб.-харв. друљати ’хістаць; камячыць, мяць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Райшу́ля ’нейкая пабудова’ (Бес.). Пранікненне ў беларускую гаворку гэтага рэгіёна (б. Сядлецкі павет) позняга польскага запазычання з нямецкай мовы rajtszula ’школа (верхавой, коннай) язды’ < Reitschuhle ’тс’ (Брукнер, 453), што цалкам магчыма, калі ўлічыць арэальны фактар. Сярод польскіх назваў фігуруе і rajszula ’тс’ (Нававейскі, Zapożyczenia, 313).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)