Барта ’тапор’, таксама барда (ст.-бел., гл. Гіст. лекс., 115; Чартко, Дасл. (Гродна), 54; Булыка, Запазыч., 38). Ст.-укр. барта (XVI ст.) ’від шырокай сякеры’. З польск. barta (таксама barda) ’тс’ < с.-в.-ням. barte (гл. Фасмер, ZfslPh, 28, 117). Але, магчыма, запазычанне і непасрэдна з ням. мовы (гл. Чартко, там жа). Сюды адносіцца і бел. барда́ тупая сякера’ (Касп.) з другасным націскам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ба́сня ’байка’ (Касп.), ст.-бел. баснь ’выдумка, забабонная выдумка’ (XVII ст.; Нас. гіст). Рус. ба́сня, укр. (ст., з XVII ст.) ба́сня, польск. baśń, чэш. báseň, ц.-слав. баснь і г. д. Прасл. basnь ’тс’ (ад ’гаварыць’, што ў дзеяслове *bajati; гл. ба́яць, ба́іць; суфікс *‑snь). Бернекер, 45; Брукнер, 18; Слаўскі, 1, 28; Фасмер, 1, 131. Параўн. яшчэ Шанскі, 1, Б, 53.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бег, бе́гаць, бе́гчы. Рус. бежа́ть, бе́гать, бег, укр. біг, бі́гти, польск. bieżeć, чэш. běžeti, ст.-слав. бѣжати, серб.-харв. бјѐжати і г. д. Прасл. běg‑ti, běžati, běgъ. Дакладная адпаведнасць у літ. bė́gti ’бегчы’, грэч. φέβομαι ’бягу’, φόβος ’бегства; страх’. Праабражэнскі, 1, 59; Фасмер, 1, 141, 143; Траўтман, 29. Да гісторыі семантыкі бел. бег гл. Жураўскі, БЛ, 1972, 1, 65–66.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бервяно́, таксама бервянё, браўно (Сцяшк. МГ). Рус. бревно́, укр. бервено, ст.-польск. bierzwno, bierwiono, чэш. břevno, ст.-слав. брьвъно, бръвъно, серб.-харв. бр́вно і г. д. Параўн. яшчэ бэ́рва. Дакладна рэканструяваць прасл. форму цяжка (гл. Развадоўскі, RS, 1, 251). Таксама цяжка знайсці роднасныя неславянскія формы. Агляд версій гл. Фасмер, 1, 209–210, параўн. Праабражэнскі, 1, 43; Слаўскі, 1, 33; Бернекер, 92.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Благаслаўля́ць. Рус. благославля́ть, укр. благословля́ти і г. д. Усё запазычана з ст.-слав. благословити, якое з’яўляецца калькай з грэч. εὐλογεῖν. Фасмер, 1, 171; Шанскі, 1, Б, 133; Брукнер, 31; параўн. яшчэ Махэк₂, 55. У народнай мове розныя скарачэнні (параўн. баславі́ць, бласлаўляць). Але Машынскі (Pierw., 85, 316) бачыць у праславянскім (!) *bolgosloviti самастойнае ўтварэнне (не кальку з грэч.!) з іранскімі сувязямі. Вельмі няпэўна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Блю́зка ’блузка’ (Сцяшк. МГ, Шат., Жд., Сакал., Інстр. I, Тарнацкі, Studia). Укр. блю́за, блю́зка. Запазычанне з польск. bluza, bluzka (параўн.: «blúzka… przyszła z Mazowsza…»Тарнацкі, Studia, 21), а гэта з франц. blouse (Варш. сл., 1, 169). Рудніцкі (151) выводзіць прама з ням. Bluse, што вельмі няпэўна. Бел. блу́зка, рус. блу́зка, блу́за з франц. або ням. (гл. Фасмер, 1, 177; Шанскі, 1, Б, 145).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мадэль ’макет чаго-небудзь’, ’узорны экземпляр новага вырабу’, ’тып, марка, узор канструкцыі’, ’схема з’явы або фізічнага аб’екта’ (ТСБМ). Запазычана з рус. модель < ням. Modelle < франц. modèle < італ. modello, якое з’яўляецца памяншальнай формай modo < лац. modus ’спосаб’, ’мера’. Магчыма і другаснае запазычанне (XX ст.) з рус. мовы (гл. Фасмер, 2, 636; Махэк₂, 371; Голуб-Ліер, 318; Брукнер, 342). Параўн. таксама мо́дэль (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мана́х1 ’член царкоўнай абшчыны, які жыве ў манастыры’, (ТСБМ, Нас., Шат., Бяльк.), укр., рус. монах, рус. ц.-слав. монахъ, якое з с.-грэч. μοναχός ’адзінокі’ (Бернекер, 2, 75; Фасмер, 2, 649).

Мана́х2 ’бутля’ (Ян.), рус. карэл. монах ’доўгая бутэлька з чырвоным віном’, тул. монах с рясой ’чацвяртная бутля з віном’. У выніку семантычнага пераносу паводле падабенства з мана́х1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маркёр1 ’асоба, якая прыслужвае і вядзе падлік пры гульні ў більярд’ (ТСБМ). Праз рус. мову з франц. marqueur < marquer ’рабіць паметы, зазначаць’ (Фасмер, 2, 574), якое з ням. Mark(e) (гл. марка).

Маркёр2 ’прыстасаванне, якім праводзяцца пасяўныя або пасадачныя радкі ці разоркі’ (ТСБМ), марке́р ’тс’ (Жд. 1). З польск. markier або з рус. маркёр, якія з франц. marqueur (як маркёр1).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Матрос ’радавы флота’ (ТСБМ). З рус. матрос (Крукоўскі, Уплыў, 83), якое (у форме матрозъ — 1697 г.) праз гал. matroos (мн. л. matrozen) было запазычана з франц. matelot < с.-нідэрл. matten‑noot, maatgenoot ’тс’ (Фасмер, 2, 583). Сюды ж матроска ’кофта’ (Сцяц.), ’блуза матроса з адкладным каўняром’, ’жаночая ці дзіцячая блуза такога ж крою’, ’бесказырка’ (ТСБМ, Жд. 1), матрасня́ ’матросы’ (Нар. Гом.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)