прылада для атрымання камбінацый вытворных розных парадкаў і інтэгралаў ад уваходных велічынь. Выкарыстоўваецца ў аналагавых выліч. машынах (рашэнне дыферэнцыяльных, інтэгральных і інтэградыферэнцыяльных ураўненняў), аўтам. сістэмах кіравання і інш.
Выконвае камбінаваныя інтэгра-дыферэнцавальныя пераўтварэнні сігналаў з выкарыстаннем замкнутых дынамічных сістэм, якія маюць адпаведную перадатачную функцыю. Звёны такой сістэмы бываюць гідраўл., пнеўматычныя, мех., эл.-мех. і электронныя. Асн. элемент І.-д.п. ў аналагавых ЭВМ — вырашальны ўзмацняльнік з адпаведнымі ланцугамі адваротнай сувязі. Гл. таксама Дыферэнцавальнае прыстасаванне, Інтэгравальнае прыстасаванне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КААРДЫНА́ЦЫЯ (ад лац. co сумесна, разам + ordinatio упарадкаванне) у фізіялогіі. узгадненне дзейнасці розных органаў і сістэм арганізма, абумоўленае спалучэннем працэсаў узбуджэння і тармажэння ў цэнтральнай нервовай сістэме. Напр., пры згінанні канечнасці. ўзбуджэнне нерв. клетак, якія пасылаюць імпульсы да мышцаў-згінальнікаў, выклікае адначасова тармажэнне клетак, звязаных з мышцамі-разгінальнікамі. Расслабленне разгінальнікаў палягчае згінанне канечнасці. Безумоўнарэфлекторная К. ажыццяўляецца на ўзроўні спіннога мозга (простыя рэфлексы — згінальны, чухальны і інш.). Умоўнарэфлекторная К. злучае амаль усе аддзелы галаўнога мозга і сістэмы арганізма (сардэчную, мышачную, крывяносную і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВАЛЕ́ЎСКІ (Вікенцій Баляслававіч) (н. 2.2.1960, в. Рубяжэвічы Стаўбцоўскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне прыкладной матэматыкі. Д-ртэхн.н. (1994), праф. (1995). Скончыў БДУ (1983). З 1983 у БПА. Навук. працы па метадах аптымізацыі рэжымаў работы пячэй розных тыпаў для нагрэву металу. Распрацаваў эфектыўныя алгарытмы кіравання магістральнымі рэжымамі работы пячэй; рашыў задачы аналіт. канструявання аптымальных рэгулятараў.
Тв.:
Оптимальное управление в технических системах. Мн., 1990 (разам з В.І.Панасюком, Э.Дз.Палітыкам);
Теплотехнология металлургических мини-заводов. Мн., 1992 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛУ́ГІН (Аляксей Савельевіч) (н. 15.10.1921, в. Чыстыя Лужы Веткаўскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне хірургіі, фізіялогіі спорту і спарт. медыцыны. Д-рмед.н. (1970), праф. (1973). Скончыў Віцебскі мед.ін-т (1952). З 1961 у Гродзенскім мед. ін-це. З 1971 у Гомельскім ун-це (да 1985 заг. кафедры). Навук. працы па лячэнні спайкавай хваробы брушыны, рэабілітацыі спартсменаў, фізіял. заканамернасцях адаптацыі арганізма да розных умоў жыццядзейнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́НУС (Іван Іванавіч) (н. 2.5.1934, в. Рыбалава Дзятлаўскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне рэаніматалогіі. Д-рмед.н. (1990), праф. (1991). Скончыў Гродзенскі мед.ін-т (1964). З 1982 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў (з 1990 заг. кафедры). Навук. працы па ўплыве розных доз апрамянення на ход наркозу і пасляаперацыйнага перыяду ў анкалагічных хворых. Распрацаваў комплексную інтэнсіўную тэрапію хворых з вострай ныркавай недастатковасцю.
Тв.:
Основы анестезиологии, реаниматологии и интенсивной терапии в вопросах, задачах и ответах. Мн., 1992.
метэаролаг і кліматолаг. Вучыўся ў Пецярбургскім ун-це. У 1872—75 у Гал.фіз. абсерваторыі, у 1875 пераехаў у Германію, потым у Аўстрыю. Навук. працы па кліматалогіі, агульнай, сінаптычнай і марской метэаралогіі. Вывучаў кліматычныя ўмовы розных раёнаў Зямлі, паўтаральнасць і рух цыклонаў і антыцыклонаў, уплыў сонечнай актыўнасці на надвор’е і клімат, кліматы мінулага і інш. Стварыў класіфікацыю кліматаў Зямлі.
Тв.:
Рус.пер. — Климатоведение: Общее учение о климате. СПб., 1912;
Основы климатологии: (Климаты земного шара). М., 1938.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІНАСТУ́ДЫЯ (ад кіна... + студыя),
прадпрыемства па вытв-сці кіна- і тэлефільмаў, якое аб’ядноўвае мастацка-творчыя і вытв.-тэхнал. працэсы. Бываюць К. мастацкіх, хранікальна-дакументальных, навук.-папулярных, мультыплікацыйных фільмаў, а таксама аб’яднаныя К., якія выпускаюць фільмы розных жанраў (напр., «Беларусьфільм», «Масфільм»).
Пры К. звычайна працуюць маст. саветы, розныя аддзелы (сцэнарны, акцёрскі і інш.), цэхі і майстэрні (дэкаратыўна-тэхн. збудаванняў, здымачнай тэхнікі, апрацоўкі кінаплёнак, кінамантажу, гукатэхнічны і інш.). Асн.вытв. памяшканні К. — кіназдымачныя павільёны са спец. абсталяваннем і апаратурай. Гл. таксама Кінамастацтва, Кінатэхніка.
металічныя і неметалічныя матэрыялы, устойлівыя супраць разбуральнага дзеяння кіслот. К. м.металічныя — высокалегіраваныя сталі і чыгун, некат. металы (напр., нікель, медзь, алюміній, цырконій, серабро) і сплавы. К. м.неметалічныя — горныя пароды (напр., андэзіт, граніт), каменнае ліццё (напр., базальт), палімерныя матэрыялы (полівінілхларыд, поліэтылен, фтарапласты і інш.), кераміка, шкло, спец. замазкі, цэменты і інш. Выкарыстоўваюць пераважна ў хім. прам-сці для вырабу розных ёмістасцей (і іх футравання), труб, шлангаў, падлогі, пакрыццяў, а таксама як кіслотатрывалыя герметыкі і ўшчыльняльнікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІТА́ЙСКАЯ А́СТРА (Callistephus chinensis),
кветкавая расліна сям. складанакветных. 1 від. Пашырана на Д. Усходзе, у Кітаі, Японіі. Родапачынальнік розныхдэкар. сартоў, аб’яднаных больш як у 40 груп. На Беларусі вырошчваюць найб. вядомыя сарты з груп Страусава Пяро, Швонепадобныя, Ігольчастыя, Прынцэса, Унікум, Трыумф.
Аднагадовая травяністая расліна выш. 20—100 см. Сцябло прамастойнае, галінастае, апушанае. Лісце ад авальна-рамбічнай да лапатападоўжанай формы. Кветкавыя кошыкі рознакаляровыя, буйныя з псеўдаязычковых (па краі суквецця) і трубчастых (у цэнтры) кветак. Плод — апушаная сямянка. Дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КОРАНЕІЗАЛЯВА́НЫЯ МО́ВЫ, ізаляваныя мовы, аморфныя мовы,
мовы, якія не маюць ні словазмянення, ні афіксальнага словаўтварэння. Адносіны паміж словамі выражаюць з дапамогай спалучэння некалькіх слоў, звязаных спосабам прымыкання, або пры дапамозе службовых слоў. Характэрны аднаскладовасць кораня, складовыя муз. тоны, цяжкасць размеркавання ўсіх слоў па часцінах мовы (адно слова можа выступаць у розныхграмат. функцыях). Новыя паняцці ў К. м. перадаюцца спалучэннем каранёў. Блізкія да К. м.стараж.-кіт. (менш — сучасная кіт. мова), большасць моў Паўд.-Усх. Азіі, некат. мовы Зах. Афрыкі (эве) і інш.