КУПА́ЛАЎ (Пётр Сцяпанавіч) (13.10.1888, Віцебская вобл. — 17.3.1964),
вучоны ў галіне фізіялогіі. Акад.АМНСССР (1946). Скончыў Ваенна-мед. акадэмію (1915). Вучань І.П.Паўлава. З 1925 у Ін-це эксперым. медыцыны АМНСССР, у 1931—52 у Ленінградскім мед. ін-це. Навук.працы па фізіялогіі і паталогіі вышэйшай нерв. дзейнасці, функцыян. коркавай мазаіцы, сістэмнай дзейнасці кары вял. паўшар’яў.
амерыканскі ўрач і фізіёлаг. Чл.Нац.АН ЗША. Скончыў Парыжскі ун-т (1930). У 1930—64 у Калумбійскім ун-це. Навук.працы па вывучэнні функцыі сардэчна-сасудзістай і дыхальнай сістэм чалавека. Распрацаваў і ўдасканаліў метады клінічнай дыягностыкі заганаў сэрца, выкарыстаў тэхніку катэтарызацыі. Нобелеўская прэмія 1956 (разам з Д.Рычардсам і Р.Форсманам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІСЯЛЁЎ (Міхаіл Рыгоравіч) (н. 13.11.1946, г. Гомель),
бел. вучоны ў галіне апрацоўкі матэрыялаў. Д-ртэхн.н. (1990), праф. (1991). Засл. работнік адукацыі Беларусі (1995). Скончыў БПІ (1969). З 1969 у Бел.політэхн. акадэміі. Навук.працы па тэарэт. асновах, тэхналогіі і абсталяванні ультрагукавой паверхневай апрацоўкі звышцвёрдых матэрыялаў, па канструяванні і вытв-сці прылад.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАПІТА́НАЎ (Яўген Андрэевіч) (2.7.1932, г. Бранск, Расія — 7.4.1997),
бел. вучоны ў галіне імуналогіі і мікрабіялогіі. Д-рмед.н. (1987), праф. (1989). Скончыў Крымскі дзярж.мед.ін-т (1954). З 1959 у Гродзенскім мед. ін-це. Навук.працы па вывучэнні рытмаў прадукцыі антыбіётыкаў глебавых актынаміцэтаў, уплыву хім. рэчываў на рост і развіццё бактэрый, дзеяння кортыкастэроідных гармонаў на мікрафлору кішэчніка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́ПІЧ (Аляксандр Мікалаевіч) (н. 13.3.1954, Мінск),
бел. вучоны ў галіне мікрабіялогіі. Д-рбіял.н. (1993). Сын М.Ф.Капіча. Скончыў БДУ (1976). З 1976 у Ін-це мікрабіялогіі Нац.АН Беларусі. Навук.працы па біяхіміі біялагічна-актыўных рэчываў мікраарганізмаў, мікрабіял. біятэхналогіі, мікалогіі.
Тв.:
Антиокислительная активность экстрактов мицелия ксилотрофных базидиомицетов // Микология и фитопатология. 1995. Т. 29, вып. 5—6.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРПІ́ЛАЎ (Рыгор Хацкелевіч) (18.6.1891, Мінск — 13.2.1949),
бел. вучоны ў галіне атарыналарынгалогіі. Д-рмед.н., праф. (1938). Скончыў 2-гі Маскоўскі ун-т (1923). З 1927 у БДУ і Мінскім мед. ін-це, з 1934 у Віцебскім, з 1944 у Мінскім мед. ін-тах. Навук.працы па анатоміі, пытаннях клінікі, лячэння склеромы і інш. хвароб вуха, горла і носа.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КНІ́ГА (Мікалай Паўлавіч) (10.2.1902, в. Коўбча Чэрвеньскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне атарыналарынгалогіі. Д-рмед.н. (1955), праф. (1958). Скончыў БДУ (1929). З 1944 у Мінскім мед. ін-це (з 1952 заг. кафедры). Навук.працы па стрэптаміцынатэрапіі склеромнай інфекцыі.
Тв.:
Достижения оториноларингологии за 50 лет Советской власти в БССР // Здравоохранение Белоруссии. 1968. № 12.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ЗЫРАЎ (Міхаіл Аляксеевіч) (н. 10.8.1937, в. В.Бушкава Магілёўскага р-на),
бел. вучоны ў галіне хірургіі. Д-рмед.н. (1985), праф. (1990). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1962), з 1980 працуе ў ім. Навук.працы па хірургіі жоўцевых праток і падстраўнікавай залозы, печані, язвавай хваробы, хранічнай дуаданальнай непраходнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́РЫ ((Corey) Эліяс Джэймс) (н. 1928, Метуен, штат Масачусетс, ЗША),
амерыканскі хімік-арганік. Скончыў Масачусецкі тэхнал.ін-т (1950). З 1954 у Гарвардскім ун-це (з 1959 праф.). Навук.працы па тэорыі і методыцы арган. сінтэзу. Распрацаваў прынцыпы рэтрасінт. аналізу і простыя агульныя метады атрымання складаных прыродных біялагічна актыўных рэчываў. Сінтэзаваў гіберэлавую к-ту (1978). Нобелеўская прэмія 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛУШНЕ́ВІЧ (Міхал) (1797, Мінск — 1862),
бел. астраном. Магістр філасофіі. Скончыў Віленскі ун-т. У 1819—48 працаваў у Віленскай астранамічнай абсерваторыі. Вёў назіранні планет, Месяца, зацьменняў зорак Месяцам. У 1824 з геадэзістам І.І.Ходзькам праводзіў градусныя вымярэнні на тэр. Беларусі. Вынікі яго даследаванняў ў 1838—46 публікаваліся ў выданнях абсерваторыі, а некат. працы — у час. «Astronomische Nachrichten» («Веснік астраноміі»).