карставая пячора каляпаўн. падножжа хрыбта Капетдаг, у Туркменіі, за 19 км на Пд ад г.п. Бахардэн. Даўж. 250 м, глыб. 69 м. Гал. грот завалены каменнымі глыбамі, ёсць карставыя варонкі; ніжні грот заняты праточным воз. Коу-Ата з тэрмальнай (34—77 °C) серавадароднай вадой. Спелефауна: лятучыя мышы, грызуны, птушкі, каля 50 відаў беспазваночных. Аб’ект турызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ТЛЕХЕМ (Bethlehem),
горад на ПнУ ЗША, у штаце Пенсільванія. Засн. ў 1740—41. Каля 70 тыс.ж., у агламерацыі каля 650 тыс.ж. (1990). Чыг. вузел. Буйны цэнтр чорнай металургіі. Металург. камбінат «Бетлехем стыл карпарэйшэн». Прыладабудаванне, харч., швейная прам-сць, вытв-сцьбуд. матэрыялаў. Ун-т. Фестывалі музыкі І.С.Баха. Музеі, мастацкая галерэя. Арх. помнікі 18—19 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІ́НГЕМ (Bingham),
меднае радовішча на З ЗША (штат Юта), адно з найб. у свеце. Гідратэрмальнае меднапарфіравае з малібдэнам, да перыферыі руданосных інтрузій скарнавае і жыльнае. Запасы каля 1,5 млрд.т руды з сярэдняй колькасцю медзі 0,7% і малібдэну 0,029%. Як спадарожныя атрымліваюць плутоній, паладый, селен, нікель. Распрацоўваецца з 1880-х г. Здабыча каля 30 млн.т руды за год.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКТАДРА́ХМА (ад грэч. oktadrachmon 8 драхмаў),
сярэбраная манета Стараж. Грэцыі, якая складала 8 драхмаў. Маса каля 28 г. Вядомы актадрахмы 6—3 ст. да н.э., якія чаканілі ў Абдэры, Іхнае, на Бізальтавых і Эдонскіх а-вах Аляксандрам Македонскім, Сідонам, Пталамеямі, а таксама залатая актадрахма Пталамеяў пад назвай «мнеён».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГУАСКАЛЬЕ́НТЭС (Aguascalientes),
горад у Цэнтр. Мексіцы. Адм. ц. штата Агуаскальентэс. Размяшчаецца на плато на выш.каля 2 тыс.м над узр. м.Засн. ў 1575. 506 тыс.ж. (1990). Чыг. вузел. Шарсцяная, баваўняная, харч. (мукамольная, плодакансервавая і інш.), тытунёвая, вінаробчая, нафтаперапр.прам-сць. Вытв-сць керамікі. Ун-т. Арх. помнікі 18 ст.Каля Агуаскальентэса бальнеалагічны курорт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ЖБЕ, Ашбе (Ažbè) Антон (30.5.1862, г. Даленчыцэ, Славенія — 6.8.1905), славенскі жывапісец і педагог. Вучыўся ў Венскай і Мюнхенскай акадэміях мастацтваў. Творчасць пазначана пошукамі колеравай выразнасці, пераходам ад акадэмізму да пленэрнага жывапісу («Галава селяніна», каля 1890; «У гарэме», «Негрыцянка», абедзве каля 1895). У 1891 адкрыў у Мюнхене ўласную маст. студыю, дзе вучыліся В.Кандзінскі, А.Мурашка, І.Грабар.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБРО́ВА,
вадасховішча ў Беларусі, у Івацэвіцкім р-не Брэсцкай вобл., на меліярац. канале ў бас.р. Ясельда. За 16 км ад вусця канала, каляв. Аброва. Створана ў 1985. Пл. 1,6 км², даўж. 1,82 км, найб. шырыня 1,2 км, найб.Глыб. 4,9 м, аб’ём вады 7,1 млн.м³. Пл. вадазбору каля 270 км². Выкарыстоўваецца для арашэння зямель і рыбагадоўлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГА́ЙО (Ohio),
рака ў ЗША левы прыток Місісіпі. Даўж. 1580 км, пл. вадазбору 528 тыс.км². Пачынаецца з Апалачскіх гор, перасякае Апалачскае плато і Цэнтр. раўніну. Гал. прытокі: Кентукі, Камберленд, Тэнесі. Сярэднегадавы расход вады каля 8 тыс.м³/с. Шлюзаваная. Суднаходная (парогі каляг. Луісвіл абведзены каналамі). У бас. буйныя ГЭС. На Агайо гарады Пітсбург, Цынцынаты, Луісвіл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГАФО́КЛ (каля 361—289 да н.э.),
тыран у Сіракузах (з 316) і Сіцыліі. Вызначыўся на вайск. службе. З дапамогай войска і свабодных беднякоў скінуў алігархію і быў абвешчаны палкаводцам з неабмежаванымі паўнамоцтвамі. Адваяваў у Карфагена амаль усе грэч. гарады Сіцыліі, в-аў Керкіра (Корфу). Каля 305 прыняў тытул «цара сіцылійцаў». Памёр у час паходу ў Паўд. Італію.
удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял.Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1945). Камандзір кулямётнага разліку сяржант Ванцян вызначыўся 23.6.1944 у час прарыву варожай абароны каляг.п. Шуміліна Віцебскай вобл.: знішчыў 3 кулямётныя пункты, адбіў 2 контратакі ворага, падбіў танк. Загінуў у баі каляр. Мемеле (Літва).