расча́ць, разачну, разачнеш, разачне; разачнём, разачняце; зак.
Разм. Пачаць (рабіць што‑н.). Сустракаў я землякоў, казалі, што Ева расчала рубіць вясной вялікі дом, .. каб улажыць усе тыя лішнія грошы, якія яна атрымала сёлета за лён. Ермаловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падсушы́ць, ‑сушу, ‑сушыш, ‑сушыць; зак., што.
Крыху, злёгку высушыць, зрабіць сушэйшым. Быў той час, калі людзі прасілі: «Прыходзіла б ужо зіма. Няхай бы падсушылі марозікі зямлю, каб яна не тапілася ў гразі і ў балоце». Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
праважда́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Патраціць многа часу на што‑н. [Балагол:] — Каб не твой конь, дык мы ўсю ночку тут праваждаліся б... С. Александровіч. [Мікола] нейкі час праваждаўся з самаробная мінай — прыладжваў да толу ўзрывальнік. Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прадухілі́ць, ‑хілю, ‑хіліш, ‑хіліць; зак., што.
Загадзя ліквідаваць тое, што перашкаджае ажыццяўленню чаго‑н.; папярэдзіць. [Бабейка] не можа прадухіліць тое, што павінна непазбежна адбыцца, трэба шукаць іншага шляху, каб утрымацца самому і зберагчы тое, што стварыў. Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
праме́раць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. Вымераць што‑н. Перад пачаткам лоўлі юнаму рыбалову карысна будзе прамераць глыбіню тоні, каб мець хаця агульнае ўяўленне аб рэльефе дна. Матрунёнак.
2. і без дап. Мераць некаторы час.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
патро́шкі, прысл.
Тое, што і патрошку. [Віктар:] — Чаму было нам адразу так не зрабіць? А то цэлую гадзіну ўсё патрошкі выдумваем. Маўр. А ў руках — басаножкі: Незнарок іх зняла, Каб адчуць, як патрошкі Сцежка стыць пачала. Гілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скарыфіка́цыя, ‑і, ж.
Спец.
1. Перадпасяўная апрацоўка (парушэнне цэласці абалонкі) насення некаторых раслін, каб паскорыць прарастанне. Скарыфікацыя насення канюшыны.
2. Разразанне глебы для ўзмацнення прыгону паветра ў яе. Скарыфікацыя лугавой дзярніны.
3. Правядзенне насечак на скуры.
[Ад лац. scarificare — падрэзваць, рабіць насечкі.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спужа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.
Выклікаць страх, боязь; спалохаць. Я хаваюся за дуб, чакаю, каб спужаць Змітрыка, які паволі крочыць за падводай. Мыслівец. [Гаўрыла:] — А мяне-то чортам ды нябожчыкам ніхто ўжо не спужаў бы. Гарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
счыні́ць, счыню, счыніш, счыніць; зак., што.
1. Зачыніць (пра створкавыя прадметы). Счыніць вароты.
2. Спец. Сумясціць два прадметы, стаўшы такім чынам, каб яны аказаліся на адной лініі з вокам назіральніка і ўтварылі створ (у 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
таўстары́лы, ‑ая, ‑ае.
Разм. З тоўстым рылам. Таўстарылая свіння. / Лаянк. Пра чалавека. О, каб яму [Данілу] ды воля, сіла! Як адплаціў бы ён за здзек Панам, іх [сялян] катам таўстарылым! Без жалю б рэзаў іх і сек. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)