Не́цяг ’вераценнік вялікі’ (пін., Веснік БДУ, 1981, 1, 26), нэцяг ’балотная птушка зуй’ (Дразд.), нецег ’кулік’ (брагін., Мат. Гом.). Відаць, адлюстроўвае характэрныя звычкі ці паводзіны птушкі (параўн., Антропаў, Веснік БДУ, 1981, 1, 26), параўн. цяга ў мове паляўнічых і пад., або характарызуе яе, параўн. укр.нетяга ’бедны, бядняк’, рус.нетяга ’слабасць, недастатковая цяга паветра (у печы)’, ст.-рус.нетягъ ’лянівы, гультаявата (да тягнути ’нести повинности’, гл. Варбот, Словообр., 68–69) і пад. Да цягнуць (гл.), параўн. няяснае ц.-слав. нетАГь (ESSJ SG, 2, 447) і слонка ’вальдшнеп’ з роднасным літ.slinkas ’лянівы! (Голуб-Копечны, 339).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Няўло́мак ’здаровы чалавек, здаравяк’ (Сл. ЦРБ, Сцяшк. Сл., Юрч. НВС), ’здаровы чалавек, які прыкідваецца слабым’ (Сцяшк.), ’чалавек, які можа што-небудзь зрабіць, але не хоча’ (Нар. сл.), польск.nieułomek ’чалавек без фізічных недахопаў, моцны, вялікі, вялізны’. Магчыма, ад прыметніка няўломкій ’няздольны прывучыцца да працы’, што ў сваю чаргу ад улама́ць ’прывучаць’, параўн.: Скоціна неуломкая, ни якъ уломаць не можно въ сосе (Нас.); другасна збліжаная да уло́мак (уломокъ) ’абломак’ (Нас.), што звязана з уло́маный ’зламаны’, уло́мный ’здольны прывучыцца да працы; які мае фізічны недахоп’; параўн. укр.уломок ’абломак, кавалак; слабы, хваравіты чалавек’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Маторны ’шпаркі, жвавы, спрытны, поўны радасці жыцця’ (Федар. 6; гом., Рам. 8; Мал., Ян.; браг., Шатал.), ’вялікі, доўгі, высокі, бялізны, цяжкі’ (Нас.), чэш.motorný ’жвавы, спраўны, спрытны’, nemotorný ’няўклюдны, непаваротлівы’, ’няспрытны, няспраўны’, славац.nemotorný ’тс’. Ст.-чэш.nemotorný ’непрыемны (пра гук)’, а суч. чэш. мае яшчэ значэнне ’бясформенны, цяжкі на выгляд (воз, бочка, нізкая вежа)’, якое можна аб’яднаць са значэннем ’непаваротлівы, няспрытны’. Найбліжэйшымі адпаведнікамі з’яўляюцца: літ.matarúoti ’махаць бічом, круціць хвастом’, г. зн. ’рабіць частыя рухі’ (Махэк₂, 375), а таксама, магчыма, літ.mèsti ’кідаць’, matãras ’верацяно’, mastýti ’абшываць’, лат.matara ’гібкі дубец’ (Фасмер, 2, 664).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Навальні́ца ’рус. гроза’ (БРС, Касп., Бяльк., Кліх, Сцяшк., Яруш., Байк. і Некр.), ’бура, ураган; наплыў, вялікая маса, тлум’ (Гарэц., Др.-Падб.), польск.крак.nawalnica ’вялікі, раптоўны, моцны дождж’, паўн.-зах.nawalnica, nawałnica ’бура з градам, моцным ветрам і праліўным дажджом’, усх. ’дажджавая хмара’, славін.-кашуб.nωvωwlńica ’бура’. Беларуска-польская інавацыя, утвораная хутчэй за ўсё незалежна на абедзвюх тэрыторыях са спалучэння тыпу навальны дождж (nawalny deszcz) ’тс’, што ў сваю чаргу да навала (nawała) ’стыхія’; ’бура’, валі́ць ’ісці’ (пра ападкі) і пад., гл. Цыхун, Бел.-польск. ізал., 145–146.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лазаві́к1 ’мёд, які збіраюць з борцей вясной (астаткі леташняга)’ (Маш.) — ад лазовы мёд < лаза (відавочна, таму, што вясной пчолы збіраюць пылок з коцікаў на лазе і вярбе). Утворана паводле мадэлі верасавы (БелСЭ, 7, 168). Не выключана і магчымасць кантамінацыі лазіць і сакавік (красавік).
Лазаві́к2 ’жыхар балотнага краю’ (экспр.) (Шат.), ’лясун’ (Мат. Гом.). Ад лававы (жыхар) ’які жыве ў лазе’. Да лаза́ (гл.).
Лазавік3 ’вялікі цёмны лешч, які нерастуе ў сярэдзіне красавіка, калі з’яўляюцца першыя лісткі на лазе’ — басейн Нёмана (Жукаў, Рыбы, 1958, 115). Да лаза́ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Самі́ца1 ’самка’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), ’галоўны корань у дрэве’ (Сл. ПЗБ), самы́ця ’самка’ (Сл. Брэс.). Укр.сами́ця, польск.samice, чэш.samice, славац.samica, серб.-харв.са́міца ’самка птушак’, славен.samíca ’тс’. Прасл.*samica, дэрыват ад *samъ ’сам’ з суф. *‑ica, паралель да наз. м. р. *samьcь ’самец’ (SP, 1, 98; Махэк₂, 537). Улічваючы націск і лінгвагеаграфію, у бел. магчыма з польск. Гл. яшчэ Борысь, 538.
Самі́ца2 ’каўтун на галаве’, само́к2 ’вялікі камяк каўтуна на галаве’ (пух., З нар. сл.). Укр.са́мка ’дзіцячая хвароба’. Табуістычныя назвы ад саміца1, самок1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Су́та (су́то) ’многа, багата’, ’туга’, ’вельмі’, су́ты ’падвойны’, ’вельмі задаволены, дастатковы’ (Нас.). Укр.су́то ’зусім, чыста, поўнасцю’, сут ’вялікая колькасць’, су́тий ’сапраўдны; багаты’, рус.су́то ’многа, вельмі’, польск.suto ’ў вялікай колькасці, багата’, suty ’багаты, вялікі, шчодры’, чэш.suty ’ссыпаны, вымалачаны (пра збожжа)’, ’поўны’. Ад старога залежнага дзеепрыслоўя прош. ч. *сутъ, утворанага ад прасл.*suti, *sъpǫ, дзеяслова з іншай ступенню чаргавання да *sypati ’сыпаць’; першаснае значэнне ’насыпана поўна’ (Фасмер, 3, 811; Борысь, 588; Брукнер, 524). Ст.-бел.су́тый ’багаты, шчодры’ Булыка (Лекс. запазыч., 195) выводзіць са ст.-польск.suty ’тс’ (XVII ст.), што няпэўна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
супіна́цыя
(лац. supinatio, ад supinare = адкідваць назад)
1) рух перадплечча і кісці рукі, пры якім далонь паварочваецца наперад і ўгору, а вялікі палец ад сярэдняй плоскасці цела; паварот ступні, пры якім унутраны край яе паднімаецца, а знешні апускаецца (параўн.пранацыя 1);
2) пазіцыя ў фехтаванні, калі ўзброеная рука павернута далонню ўверх (параўн.пранацыя 2).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
host
I[hoʊst]
n.
1) гаспада́р (які́ прыма́е гасьце́й)
2) гаспада́р гасьцёўні
3) расьлі́на або́ жывёла, зь яко́е жы́віцца паразі́т
II[hoʊst]
n.
1) вялі́кі гурт, збо́рышча, мно́ства n.
2) а́рмія f., во́йска n.
3) нябе́сныя це́лы (со́нца, зо́ркі)
4) нябе́сныя анёлы
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
breakage
[ˈbreɪkɪdʒ]
n.
1) перало́м, пало́м -у m.; разьбіва́ньне, лама́ньне n.
2) шко́да або́ стра́та ад палама́ньня, пабіцьця́; палама́ныя, пабі́тыя прадме́ты
a high rate of breakage — вялі́кі працэ́нт пашко́джаньня
The breakage was excessive — Пабі́тага было́ празьме́рна шмат
3) кампэнса́цыя за пашко́джаныя тава́ры
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)