раша́ючы, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрысл. незал. цяпер. ад рашаць.

2. у знач. прым. Найбольш істотны, галоўны, асноўны. Рашаючы год пяцігодкі. □ Творчасць Пушкіна, Тогаля, Някрасава і іншых выдатных рускіх пісьменнікаў адыграла рашаючую ролю ў барацьбе перадавых беларускіх пісьменнікаў за рэалізм. Барысенка. // Які з’яўляецца канчатковым рашэннем, уяўляе сабой канчатковае рашэнне. [Васіль] ведаў, што слова Антося будзе рашаючае, і таму з нецярпеннем чакаў, пакуль той пачне гаварыць. Дамашэвіч.

•••

З рашаючым голасам гл. голас (у 7 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

саслужы́ць, ‑служу, ‑служыш, ‑служыць; зак., што.

У выразе: саслужыць службу каму-чаму — а) выканаць што‑н. па просьбе каго‑н., зрабіць паслугу каму‑н. Каршукоў нецярпліва прыспешваў Ядвісю. Ён быў як апантаны, даведаўшыся, што зброя ёсць. — Цяпер ты мне яшчэ адну службу саслужыш, — гаварыў ён.. — Людзей трэба. Асіпенка; б) прынесці карысць каму‑, чаму‑н.; адыграць пэўную ролю ў чым‑н. — Вазьмі, Тарасе, свой аўтамат, — гаварыў Кірыла, — саслужыў ён мне службу верную... Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сквіта́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак., з кім-чым.

Разм. Разлічыцца з кім‑н., аддаць доўг каму‑н. // перан. Пакончыць разлікі з кім‑, чым‑н., скончыць якую‑н. справу. Цяпер няма назад адходу! Скідай з дарогі перашкоду, Ні перад чым не запыняйся І з гэтай спадчынай сквітайся, Што асталася ад бацькоў — Зямелькі некалькі шматкоў. Колас. // перан. Адпомсціць каму‑н. за што‑н. — Няхай, мы яшчэ з ім сквітаемся, — сказаў .. [Чыжык] на вялікае здзіўленне Зосі. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скляпа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае і скляплю, склеплеш, склепле; зак., што.

1. Злучыць, змацаваць пры дапамозе кляпання. Трэснула тая дуга якраз пасярэдзіне, ды так, што ніяк яе не склеіш і не скляпаеш. Жычка. Цяпер скажу: тады назвалі былі мяне ў маёнтак дзеля таго, каб я скляпаў разарваны сабачы ланцуг і прымацаваў яго да будкі. Кулакоўскі.

2. перан. Разм. Сабраць, стварыць (гаспадарку або калектыў). [Тамаш:] — Я от усё пра алейню думаю, няўжо мы яе не скляпаем?.. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тагача́сны, ‑ая, ‑ае.

1. Які існаваў у мінулым, у тыя часы, пра якія ідзе гаворка. А часам трапляецца адбітак .. тагачасных казюрак, жывёлінак. Лынькоў.

2. Які адносіцца да аднаго часу, да адной эпохі з кім‑, чым‑н. Цяпер жа не падлягала сумненню, што ў барацьбе з народам брала верх самаўладства. Варта было бегла зірнуць на хроніку, што змяшчалася на старонках тагачасных часопісаў, на царскія загады, на розныя цыркуляры, каб пераканацца ў гэтым. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трухля́вы, ‑ая, ‑ае.

Які ператварыўся ў парахню ад гнілі і часу. Суцяшае галку драч: «Ты цяпер ужо не плач. Хай гарыць гняздо пустое на трухлявым сухастоі...» Грахоўскі. Засыпаныя снегам шпалы, старыя трухлявыя пні даўно загубленых дрэў, гнілыя галіны, — усё выглядала з-пад снегу і ўсё, здавалася, радавалася, што не апошні раз бачыла сонца. Колас. // перан. Які аджыў свой век; непатрэбны. Хто ведаць мог, .. Што гэта слова Зрушыць турмаў краты, Зруйнуе свет Трухлявы і стары. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ха́ханькі, ‑аў; адз. няма.

1. Жартачкі. Цяпер мы сапраўдныя рабінзоны, — пажартаваў Паўлік, пляскаючы з усёй сілы сябе па патыліцы. — Яму яшчэ хаханькі ў галаве, — злосна падумаў я, дрыжучы ад холаду. Бяганская.

2. у знач. вык. Вельмі проста, лёгка, смешна. [Дзед:] — Табе [Змітраку] хаханькі, а мы стаім, дарагі час на малацьбе трацім... Рылько.

•••

Не хаханькі — пра што‑н. сур’ёзнае, значнае, нялёгкае. [Шпунцік:] — А зараз паспрабуй управіцца, — адзін дзень застаўся. Дый дабрацца няма як, — семнаццаць кіламетраў — не хаханькі. Корбан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чо́рствы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і чэрствы. [Паўлюк] цяпер ішоў дадому, жаваў чорствую скарынку хлеба і думаў. Колас. Я ведаў, што ты — пацалунак, Ты — дружба і радасць, Ты — чорствага хлеба скарынка І сок вінаграда. Танк. Са смакам дзеці хлеб той елі, Акрайцы чорствыя да крошкі; А бацька, успомніўшы ляцелі, Сяброў скалечаных, бамбёжкі, Гатоў быў рушыць зноў дарогай, Дзе кроў праліў, пазнаў шпіталі, Каб дзеці хлеба больш такога Ў жыцці сваім павек не зналі. Непачаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

штэ́мпель, ‑я, м.

1. Від пячаткі з выпуклым адбіткам або надпісам. — То шукай яго, калі ён твой знаёмы, у турме, — строга сказаў.. [местачковец] і загрукаў паштовым штэмпелем па канвертах. Якімовіч. // Адбітак, зроблены такой пячаткай. Паштовы квіток са штэмпелем і цяпер ляжыць у бакавой кішэні .. ватоўкі [Міканора]. Кулакоўскі. А з Далёкага Усходу пісьмы з вайсковымі штэмпелямі ішлі яшчэ доўга. Ракітны.

2. Уст. Від штампа (у 1 знач.), якім выбіваюць рысунак на манетах, медалях і пад.

[Ням. Stempel.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

adventure

[ədˈventʃər]

1.

n.

1) прыго́да, аванту́ра f.

the spirit of adventure — прыго́дніцкі дух

2) рызыко́ўная спра́ва, ры́зыка f.; адва́жнае пачына́ньне

the daring adventure of man rocketing into outer space — адва́жны палёт чалаве́ка ў ко́смас

2.

v.i.

1) забіра́цца

Now he adventured on a shore unknown — Цяпе́р забра́ўся ён на бе́раг невядо́мы

2) адва́жвацца; нава́жвацца, асьме́львацца

She could not adventure to do so — Яна́ не магла́ асьме́ліцца зрабі́ць гэ́так

3) рызыкава́ць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)