Снадзь, сна́дзіва ‘інструмент’ (Стан.), сна́дзіцца ‘аснашчацца’, сюды ж (відаць, наватвор) аснада ‘забеспячэнне прыладамі, прыстасаваннямі’ (Ласт.). Параўн. стараж.-рус. снадь ‘паверхня, верхняя частка’, серб.-ц.-слав. снадь ‘павярхоўны’. Прасл. *snadь ‘аплецены, спрадзены ці вытканы верхні слой, паверхня чаго-небудзь’, што ўяўляе архаічны дэрыват з суф. *‑dь без матывацыі на славянскай глебе, параўн. лат. snāt ‘злёгку скручваць, сплятаць’, snāte ‘ільняная покрыўка’, гл. Борысь у SEK, 4, 337. Сюды ж ст.-бел. снать (снатъ) ‘відавочна, напэўна, відаць’ (Ст.-бел. лексікон), аналагічна снадбы: а потрафило бы повстати людем против нас снадбы живо были нас пожерли (Псалтыр XVI ст.; Карскі 2–3, 495), што можна суаднесці з ст.-польск. snad, snadź ‘можа’ (што лічыцца няпэўным багемізмам, гл. Басай-Сяткоўскі, Słownik, 325), сучасным польск. snadź ‘відавочна, напэўна, праўдападобна’, н.-луж. snaź ‘можа, можа быць, верагодна, магчыма’, в.-луж. snadż ‘тс’, чэш. snad, дыял. snaďмагчыма, хіба, пэўна’, славац. snáďмагчыма, відаць, верагодна’, каш. snod, snad ‘зараз, адразу’, што ўяўляюць акасцянелую форму назоўніка ў функцыі прыслоўя, значэнне якога развілося на базе семантыкі ‘павярхоўны’ (Борысь, там жа). Гл. таксама Фасмер, 3, 696; ЕСУМ, 5, 332. Гл. снасць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вало́ўнікі ’людзі, што хадзілі ў першыя дні вялікадня’ (КЭС); ’валачобнікі’ (Сцяшк. МГ). Магчыма, да вол, валавы як адна з шматлікіх назваў валачобнікаў; параўн. лалоўнікі, кукобнікі, ралешнікі, хрыстоснікі (БелСЭ, 2, 569). Больш верагодна валоўнікі < *валхвоўнікі; параўн. рус. волхвы ’людзі, якія ходзяць па сёлах і славяць бога’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вотаўсця ’таўставата’ (Шат.). Рус. во́толсто ’тс’. Ад прыслоўя тоўсце і прыстаўкі во‑, якая, магчыма, з о‑, об‑ у колькасным значэнні (больш падрабязна гл. вомаль, вобмаль, там і літ.). Не зусім ясна з’яўленне ‑е, хаця зрэдку яно і сустракаецца; параўн. рус. во́близке ’паблізу’, во́сине ’сінявата’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вужла́к ’нарасць, жаўлак’ (БРС). Няясна. Магчыма, ад гуз, гузак ’нарасць, жаўлак, шышка’ з іншай суфіксацыяй і заменай г на в у выніку ўспрымання яго як пратэзы (гл., напр., вугнявіць з гугнявіць і дыял. вузыр ’камель снапа’ з гузыр ’тс’). Параўн. каш. gužel, gužlak ’шышка, нарасць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лыка́вы конь — які грызе жолаб ці жэрдкі, калі ў яго арганізме адсутнічаюць некаторыя вітаміны і мікраэлементы’ (шальч., Сл. ПЗБ). Польск. łykawy (аб жывёлах) ’які ўпускае шмат паветра ў стрававод і, сілячыся, не можа глытаць траву’, мар. glgavy hřibě ’лыкавае жарабя’. Магчыма, паланізм. Да лы́каць ’глытаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вэ́ндзіцца ’вэндзіцца; марудзіць, затрымлівацца’ (Сцяшк. МГ). Значэнне ’марудзіць, затрымлівацца’ другаснае. Аналагічнае развіццё і ў рус. мове (рус. копти́ться ’сядзець, нічога не рабіць’). Магчыма, сюды адносіцца і вэ́ндзацца ’бадзяцца, сланяцца без работы’ (Шат.), якое, відаць, утворана ад вэ́ндзаць ’вэндзіць’ (так жа, як вэ́ндзіцца ’марудзіць’ < вэ́ндзіцца, вэ́ндзіць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ві́храва трава ’расліна астрагал, Astragalus glycyphyfllus’ (Кіс.). Рус. смал. вихрева трава ’тс’. Відавочна, да ві́хар, віхр, але канкрэтныя матывы намінацыі няясныя, магчыма, таму, што гэтыя расліны з тонкім сцяблом і складаным лісцем часта пераблытваюцца; параўн. рус. вихорево гнездо ’сплеценыя віхрам у клубок галінкі бярозы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гара́ны ’невялікія горкі, узгоркі’ (Яшкін). Няясна. Магчыма, адносіцца да гара (гл.), але суфіксацыя ‑ан‑ не вельмі зразумелая (параўн. яшчэ ў рус. мове не вельмі яснае города́н ’агарод?’; гл. СРНГ, 7, 57; з бел. мовы Сцяцко (БЛ, 1978, 12, 46) прыводзіць буда́н як утварэнне ад буда).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ге́ній ’геній’ (БРС). Рус. ге́ний, укр. ге́ній. Бел. і укр., магчыма, непасрэдна з рус. Рус. (старое) гениус, гений з лац. genius або з ням. Genius (< лац.); форма гениуш — з польск. geniusz (< лац.). Гл. Фасмер, 1, 402; Шанскі, 1, Г, 52 (з удакладненнем паходжання форм).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дзясна́ ’дзясна’. Параўн. рус. десна́, укр. я́сни, польск. dziąsna, серб.-харв. де̑сна і г. д. Прасл. *dęsn‑, магчыма, ад і.-е. назвы зуба (літ. dantìs, ст.-інд. dant‑, лац. dens і г. д.). Бернекер, 1, 190; Фасмер, 1, 506; Трубачоў, Эт. сл., 5, 26–27.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)