МА́РКАЎ Уладзімір Аляксеевіч (н. 1.5.1946, г. Чавусы Магілёўскай вобл.),
бел.вучоны ў галіне хім. тэхналогіі і тэхнікі. Д-ртэхн.н. (1997), праф. (1999). Скончыў Бел.тэхнал.ін-т (1968). З 1970 у Бел.тэхнал. ун-це (з 1995 заг. кафедры). Навук. працы па даследаванні ўзаемадзеянняў і раздзяленні фаз у цепламасаабменных апаратах. Распрацаваў высокаэфектыўныя апараты-кантактары для газавай (асушка прыроднага газу) і інш. галін прам-сці.
Тв.:
Анализ движения взвешенных частиц в роторном сепараторе (разам з Ф.У.Пруднікавым) // Инженерно-физ. журн. 1991. Т. 60, № 3;
К расчету устройств для сепарации капель жидкости // Весці НАН Беларусі. Сер. фіз.-тэхн.навук. 1998. № 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСЭ́ Альфрэд Львовіч (н. 8.9.1933, Мінск),
бел.вучоны ў галіне цепла- і масаабмену. Д-ртэхн.н. (1984), праф. (1992). Засл. вынаходнік СССР (1978). Скончыў Вышэйшае ваенна-марское інж. вучылішча (Ленінград, 1956). З 1959 у Акад.навук. комплексе «Ін-т цепла- і масаабмену імя А.В.Лыкава» Нац.АН Беларусі (з 1990 заг. лабараторыі). Навук. працы па плазменным абсталяванні і плазменных тэхналогіях. Распрацаваў плазменны рэактар з шматструменнай камерай змешвання і тэхналогію перапрацоўкі таксічных, радыеактыўных і быт. адходаў.
Тв.:
Применение низкотемпературной плазмы в технологии неорганических веществ. Мн., 1973 (разам з У.В.Пячкоўскім);
Обработка дисперсных материалов в плазменных реакторах. Мн., 1980 (разам з І.С.Буравым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАХНА́Ч Уладзімір Іванавіч (н. 25.7. 1940, в. Камеика Уздзенскага р-на Мінскай вобл.),
бел.вучоны ў галіне тэхн. кібернетыкі і інфарматыкі. Д-ртэхн.н. (1996). Скончыў Бел.політэхн.ін-т (1969). З 1969 у Ін-це тэхн. кібернетыкі (з 1986 нам. дырэктара), з 1996 нам.ген. дырэктара Н.-д. аб’яднання «Кібернетыка» Нац.АН Беларусі. Навук. працы па тэорыі і практыцы стварэння сістэм аўтаматызаванага праектавання. Распрацаваў метады мадэліравання і аптымізацыі тэхн. сістэм.
Тв.:
Автоматизация проектирования технологических процессов и средств оснащения. Мн., 1997 (у сааўт.);
Метод обобщенных аналитических представлений в упругопластической антиплоской задаче. Мн., 1998 (разам з У.А.Ібрагімавым, А.Л.Шведам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЦЮШКО́Ў Уладзімір Ягоравіч (н. 10.4.1946, г. Віцебск),
бел.вучоны ў галіне лазернай тэхнікі і мікраэлектронікі. Д-ртэхн.н. (1990), праф. (1998). Скончыў БДУ (1968). З 1968 у Ін-це фізікі Нац.АН Беларусі. З 1975 у КБ дакладнага электроннага машынабудавання канцэрна «Планар» (з 1992 віцэ-прэзідэнт), адначасова з 1991 праф.БДУ і БПА. Навук. працы па лазерным прыладабудаванні і тэхнал. абсталяванні для мікраэлектронікі, праблемах стварэння лазерных аптычных сістэм тэхнал. абсталявання для вытв-сці электронных прылад. Дзярж. прэмія СССР 1986.
Тв.:
Синтез микроизображений лазерными растровыми сканирующими системами (разам з У.У.Нямковічам, У.В.Юрэвічам) // Электронная техника. Сер. 11. 1987. № 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕЛЯШЭ́ВІЧ Аляксей Уладзіміравіч (н. 1.4.1932, в. Нарутавічы Бярозаўскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел.вучоны ў галіне хірургіі. Д-рмед.н. (1990), праф. (1991). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1957). З 1972 у Гродзенскім ун-це (з 1991 заг. кафедры). Навук. працы па рэгіянальным патагенезе гнойна-запаленчых працэсаў скуры і падскурнай клятчаткі, хуткасці гаення ран у людзей рознага ўзросту, гістатапаграфіі, прафілактыцы і лячэнні панарыцыю і флегмоны кісці, органазахавальных аперацыях.
Тв.:
Посттравматические остро-инфекционные заболевания кисти. Мн., 1987 (разам з С.А.Паўловічам);
Бесшовный гемостаз при травме почки в эксперименте // Здравоохранение. 1997. № 3;
Панариций и флегмона кисти: В 3 ч. Ч. 1—2. Гродно, 1997—99.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІКУ́ЛІК Мікалай Аляксандравіч (н. 26.3.1932, в. Зарэчча Пружанскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел.вучоны ў галіне прыкладной матэматыкі. Д-ртэхн.н. (1992), праф. (1991). Засл. работнік адукацыі Беларусі (1995). Скончыў БДУ (1956). З 1957 у БПА (з 1975 заг. кафедры). Навук. працы па матэм. мадэліраванні вагальных працэсаў складаных дынамічных сістэм з рэактыўнымі звёнамі і разліку іх нагрузачных рэжымаў. Аўтар вучэбных дапаможнікаў для ВНУ.
Тв.:
Динамические системы с реактивными звеньями. Мн., 1985;
Решение технических задач по теории вероятностей и математической статистике. Мн., 1991 (разам з Г.М.Рэйзінай);
Прикладная математика: В 2 ч. Ч. 1. Мн., 1998 (разам з Г.І.Лебедзевай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЛЮ́ЦІН Аляксандр Антонавіч (н. 2.8.1950, г.п. Свеса Ямпальскага р-на Сумскай вобл., Украіна),
бел.вучоны ў галіне біяфізікі і радыебіялогіі. Д-рбіял.н. (1993). Скончыў БДУ (1972). З 1994 у Міжнар. экалагічным ун-це (заг. кафедры, з 1996 прарэктар, з 1998 рэктар). Навук. працы па мембранных механізмах экстраклетачнай рэгуляцыі колькасці кальцыю, пошуку малекулярных і клетачных маркёраў уздзеяння адмоўных фактараў навакольнага асяроддзя на арганізм, малекулярных механізмах рознай радыеадчувальнасці органаў і тканак пры радыяцыйным уздзеянні.
Тв.:
Нейрогуморальная регуляция и двигательная активность при старении. Мн., 1984 (у сааўт.);
Гормоны и старение: Мембранные механизмы гормон. регуляции. Мн., 1991 (разам з Я.Ф.Канаплёй, Г.Р.Гацко).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НЧАНКА Леанід Іванавіч (н. 2.1.1949, в. Набушава Слуцкага р-на Мінскай вобл.),
бел.вучоны ў галіне матэм. кібернетыкі. Д-рфіз.-матэм.н. (1992), праф. (1993). Скончыў БДУ (1971). З 1971 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі. Навук. працы па нягладкім і мнагазначным аналізе, тэорыі нягладкіх экстрэмальных задач і задач аптымальнага кіравання. Распрацаваў новы метад атрымання неабходных умоў аптымальнасці для задач кіравання дыферэнцыяльнымі ўключэннямі са спазненнем.
Тв.:
Дифференциальные свойства маргинальных функций и их приложения к задачам оптимизации. Мн., 1992 (разам з А.Ф.Барысенкам);
Многозначный анализ и возмущенные задачи нелинейного программирования. Мн., 1993 (разам з А.Ф.Барысенкам, С.П.Грыцаем).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІСКО́ Андрэй Васілевіч (н. 7.6.1940, в. Чамяры Слонімскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел.вучоны ў галіне сельскай гаспадаркі. Канд.с.-г.н. (1974). Скончыў БСГА (1967). З 1967 у Бел.НДІ земляробства і кармоў. Навук. працы па сартавой агратэхніцы яравой і азімай пшаніцы, селекцыі азімай пшаніцы. Дзярж. прэмія Беларусі 1998.
Тв.:
Некоторые аспекты в мутационной селекции озимой пшеницы (разам з І.К.Копцікам) // Пути повышения урожайности полевых культур. Мн., 1983. Вып. 14;
Вынікі супрацоўніцтва па селекцыі азімай пшаніцы паміж Беларускім НДІ земляробства і Інстытутам селекцыі раслін у Гюльцаў-Гюстрове (разам з І.К.Копцікам, В.А.Пятух) // Весці АНБССР. Сер. с.-г.навук. 1991. № 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІСЮ́К Мікалай Сямёнавіч (19.12.1919, г. Котлас Архангельскай вобл., Расія — 13.10.1990),
бел.вучоны ў галіне неўрапаталогіі. Чл.кар.АМНСССР (1969), д-рмед.н. (1957), праф. (1958). Скончыў Ленінградскую ваенна-марскую мед. акадэмію (1942). З 1960 у Мінскім мед. ін-це (да 1989 заг. кафедры). Навук. працы па стэрэатаксічных аперацыях на падкоркавых структурах пры хваробах галаўнога мозга, нейракібернетыцы і прыкладной кібернетыцы, механізмах мозга.
Тв.:
Корреляционно-регрессионный анализ в клинической медицине. М., 1975 (разам з А.С.Мастыкіным, Г.П.Кузняцовым);
ЭВМ в диагностике нервных болезней. Мн., 1978;
Неотложная помощь в невропатологии. Мн., 1979 (разам з А.М.Гурленем, М.С.Дроніным).