вялікі (каля 18 га) розначасовы могільнік на паўн. ускраіне стараж.г. Мцхета (Грузія). Назва ад манастыра Самтаўра, каля якога знаходзіцца могільнік. Даследавана больш за 3 тыс. пахаванняў ад сярэдзіны 3-га тыс. да н.э. да 10 ст.н.э. С.м. з’яўляецца могілкамі жыхароў паселішча бронзавага веку г. Мцхета (стараж. сталіца Картлі), які ўзнік на месцы паселішча ў эліністычны час.Найб. багатыя знаходкамі грунтавыя пахаванні эпохі позняй бронзы (2-я пал. 2-га тыс. да н.э.) і ранняга жалеза (9—5 ст. да н.э.): глянцаваная з геам. арнаментам і каляровая глазураваная кераміка, бронзавая і жал. зброя, упрыгожанні з бронзы, косці, сердаліку, агату, бронзавыя статуэткі жывёл і інш. Да 2—1 ст. да н.э. належаць збанавыя пахаванні, да 1—3 ст.н.э. — пахаванні ў каменных, чарапічных, цагляных скрынях і саркафагах. Знойдзены манеты, помнікі эпіграфікі, творы мастацтва, упрыгожанні (залатыя, сярэбраныя, бронзавыя бранзалеты, пярсцёнкі, завушніцы, падвескі, медальёны з каляровымі камянямі, гемы і інш.), сярэбраны і шкляны маст. посуд. Знойдзена шмат шклянога посуду мясц. вытв-сці і рэчаў туалету.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРУБЯЦКІ́Я,
княжацкі род, прадстаўнікі якога ў 16 — пач. 20 ст. адыгрывалі важную ролю ў жыцці ВКЛ і Расіі. Вядуць радаслоўную ад унука вял.кн.ВКЛ Гедзіміна Дзмітрыя Альгердавіча, які валодаў г. Трубчэўск (адсюль прозвішча) на Браншчыне. Яго нашчадкі кн. Трубчэўскія, пазней Т., захоўвалі свой удзел у ВКЛ да 1500, калі кн. Андрэй Іванавіч (?—1546) пасля заняцця маскоўскім войскам г. Трубчэўск перайшоў на службу да маскоўскага вял.кн.Івана III. Сярод яго нашчадкаў найб. вядомыя:
Юрый Мікітавіч (? — да 1634), стольнік, ваявода цара Васіля Іванавіча Шуйскага. З 1611 у Рэчы Паспалітай, дзе ў 1621 атрымаў г. Трубчэўск з воласцю (з 1618 у складзе ВКЛ). Аляксей Мікітавіч (?—1680), брат Юрыя, баярын, ваявода. У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654—67) штурмам узяў г. Мсціслаў, дзе загінула шмат жыхароў («Трубяцкая разня»), Пётр (каля 1610—44), сын Юрыя Мікітавіча, падкаморый, потым маршалак старадубскі. Юрый (?—1679), сын Пятра. Пасля пераходу ў выніку размежавання 1645 г. Трубчэўск у склад Расіі выехаў у Маскву, дзе атрымаў чын баярына. Пачынальнік галін роду, што існуюць і ў нашы дні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРЭ́ШНЯ, вішня птушыная (Cerasus avium),
кветкавая расліна сям. ружавых. Пашырана ў Зах. Еўропе, Зах. Азіі. Культывуецца ва ўмераным і субтрапічным паясах Паўн. паўшар’я з-за пладоў — сакаўных касцянак, што рана выспяваюць. Мае шмат сартоў. На Беларусі вырошчваецца на прысядзібных участках. У дзікарослым стане асобныя дрэвы трапляюцца ў паўд. раёнах краіны сярод хмызняку, уздоўж дарог.
Лістападнае дрэва выш. да 30 м, дыям. ствала да 60 см. Жыве да 100 гадоў і болей. Крона разрэджаная, шырокапірамідальная. Лісце чаргаванае, эліптычнае, бліскучае, пілаватае па краі. Кветкі белыя, у парасоніках, распускаюцца разам з лісцем. Плод — касцянка, у культ. форм белая, жоўтая, ружовая, цёмна-чырв. ці амаль чорная. Мае цукры (11,5%), карацін, нікацінавую к-ту, жалеза. Спажываецца ў ежу, выкарыстоўваецца ў кансервавай прам-сці (лепшыя сярод кампотаў з костачкавых). У насенні 28% бялку, 30% алею, які выкарыстоўваецца ў парфумернай прам-сці. Драўніна лёгкая, мяккая, ідзе на такарныя і сталярныя вырабы. Харч., тэхн., дэкар. расліна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
павуча́льны, ‑ая, ‑ае.
1.Які можа навучыць чаму‑н., можа быць выкарыстаны як прыклад. Павучальны ўрок гісторыі. Павучальныя вынікі. □ Шмат яшчэ цікавага і павучальнага расказаў .. [стары] у гэты вечар.Ляўданскі.Жыццё Леніна — павучальны прыклад для моладзі.«Полымя».
2.Які ўтрымлівае ў сабе павучанне, мае характар павучання. Павучальная гутарка. □ Я. Купала пісаў і павучальныя байкі, у якіх высмейваў паасобныя недахопы, уласцівыя людзям.Казека.//Які бывае звычайна пры павучанні. Спакойны павучальны лад гаворкі Шкробата распякаў Насціну ганарыстасць.Мележ.Іван усміхаўся, адчуўшы павучальны тон сваіх слоў.Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
навары́ць, ‑вару, ‑варыш, ‑варыць; зак.
1.чаго. Варачы, нагатаваць у патрэбнай колькасці; згатаваць. Дзе бушавала смерць з пажарам, Разложым ціхі аганёк, Абутак высушым, наварым Салдацкай кашы кацялок.Глебка.
2.чаго. Наплавіць у нейкай колькасці. Наварыць сталі.
3.што. Павялічыць (які‑н. металічны прадмет), прыварыўшы кавалак металу. У кузню заходзіла шмат сялян з навакольных вёсак — хто каня падкаваць, хто парог наварыць.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
суці́шаны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад суцішыць.
2.узнач.прым.Які прыйшоў у стан спакою; супакоены. Суцішанае дзіця.// Стомлены працай. Маці была добрая, шмат працавала, увечары прыходзіла змораная і суцішаная.Быкаў.
3.узнач.прым. Прыцішаны, ціхі. У чайной суцішаны смех, шэпт.Васілевіч.// Аслаблены ў сваім праяўленні. Міша баяўся выпадковым словам развярэдзіць яе [Полі] свежы, яшчэ не суцішаны боль.Арочка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МАНІХЕ́ЙСТВА,
рэлігійнае вучэнне, якое ўзнікла ў 3 ст. на Б. Усходзе. Заснавальнік Мані (каля 216—277). Мела шмат прыхільнікаў на тэр. ад Кітая да Італіі. Аснова М. — сінтэз халдзейска-вавілонскіх, персідскіх (парсізм, зараастрызм, маздаізм) ідэй з хрысціянствам. Звычайна М. звязваюць з гнастыцызмам, ад якога яно ўзяло канцэпцыю дуалізму душы і цела, святла і цемры, дабра і зла. Паводле вучэння М., у сусвеце суіснуюць царствы святла і цемры, духоўны і матэрыяльны пачаткі. У царстве святла, заснаваным на прынцыпе дабра, пануе Бог з анёламі, а ў царстве цемры, прасякнутым злом, — д’ябал з дэманамі. Барацьба Бога з д’яблам заканчваецца глабальнай катастрофай у выглядзе пажару, які спапяляе ўсё цялеснае і выслабаняе дух. Зямны чалавек, паводле М., створаны д’яблам, але можа зменшыць уплыў зла, калі будзе спрыяць светламу, Боскаму пачатку. Ён павінен клапаціцца аб чысціні душы і цела, засвойваць вучэнне М., якое Бог дае людзям праз свайго сына Ісуса. Але гал. пасланнікам свету з’яўляецца сам Мані. У 8—9 ст. М. праследавалася прыхільнікамі ісламу, у далейшым спыніла існаванне як рэлігія і ў Еўропе, і ў Азіі. Хрысціянства лічыла М. ерассю, якая дала пачатак такім рухам, як паўлікіяне, багамілы, катары і альбігойцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІСТЭМА́ТЫКА (ад грэч. systēmatikos упарадкаваны, які адносіцца да сістэмы) у біялогіі, раздзел біялогіі, які займаецца апісаннем, пазначэннем і класіфікацыяй усіх існуючых і вымерлых арганізмаў, устанаўленнем роднасных сувязей паміж іх асобнымі групамі (таксонамі) — відамі, родамі, сямействамі і інш. Грунтуецца на даных усіх раздзелаў біялогіі, асабліва на эвалюцыйным вучэнні. Дазваляе арыентавацца ў мностве існуючых відаў жывёл (каля 1,5 млн.), раслін (каля 350—500 тыс. відаў) і мікраарганізмаў, а таксама вымерлых відаў. Складае базу для генетыкі, біяхіміі, біягеаграфіі, экалогіі, палеанталогіі і інш.біял.навук. С. асн. груп арган. свету (пракарыёт і эўкарыёт) маюць адны асновы, задачы і шмат агульнага ў метадах даследавання, аднак розным раздзелам С. ўласцівы шэраг асаблівасцей, звязаных са спецыфікай розных груп арганізмаў. Як асн. раздзелы вылучаюць С. жывёл і С. раслін (вывучаюць разнастайнасці жывёльных і расл. арганізмаў). Асн. задачы С. — вызначэнне шляхам параўнання індывід. і спецыфічных асаблівасцей кожнага віду і надвідавых таксонаў, іх месца ў эвалюцыі арган. свету, выяўленне агульных уласцівасцей у розных таксонах.
С. імкнецца стварыць усеагульную і натуральную (філагенет.) класіфікацыйную сістэму арган. свету, падпарадкавання таксонаў рознага рангу — ад віду да сістэм. царства і надцарства, вызначыць месца кожнага віду арганізма ў гэтай сістэме. С. часта падзяляюць на таксаномію, разумеючы тэорыю класіфікацыі арганізмаў, і ўласна С. ў шырокім сэнсе. Зрэдку тэрмін «таксаномія» выкарыстоўваюць як сінонім С.
Асновы С. як навукі закладзены працамі англ. прыродазнаўца Дж.Рэя і асабліва К.Лінея. Вучэнне Ч.Дарвіна надало С. эвалюц. змест.
Літ.:
Майр Э. Принципы зоологической систематики: Пер. с англ.М., 1971;
Тахтаджян АЛ, О состоянии и перспективах развития систематики в СССР // Успехи совр. биологии. 1972. Т. 73, вып. 2;
Меликян А.П. Цели и задачи современной систематики растений. М. 1984.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
грама́дскі, ‑ая, ‑ае.
1.Які мае адносіны да грамадства (у 1 знач.). Грамадскі лад. Законы грамадскага развіцця.//Які ўзнікае ў грамадстве або адносіцца да жыцця грамадства. Грамадскія адносіны. Грамадскае жыццё.
2.Які належыць усяму грамадству; калектыўны. Грамадская ўласнасць на прылады і сродкі вытворчасці.// Прызначаны для агульнага карыстання. Грамадскія бібліятэкі. □ — Таварышы, так у грамадскім месцы сябе не паводзяць, — сярдзіта гаворыць нехта ззаду.Карпаў.
3. Звязаны з работай па добраахвотнаму абслугоўванню палітычных, культурных, прафесійных патрэб калектыву. Грамадскае даручэнне. Грамадскі інспектар. □ Студэнтам было шмат работы і грамадскай, і па вучобе.Карпюк.
•••
Грамадская думкагл. думка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
несвядо́мы, ‑ая, ‑ае.
1.Які не ўсведамляе сваіх адносін да рэчаіснасці. Несвядомае дзіця.// Пазбаўлены класавай свядомасці; палітычна адсталы. [Нявідны:] — І трэба, таварышы, не толькі пускаць у ход зброю знішчэння ў вайне з панамі, а трэба таксама і развязваць вочы несвядомым польскім салдатам, абуджаць іх класавую свядомасць.Колас.// Якому не ўласціва ўсведамленне сваіх абавязкаў. Несвядомы работнік.// Характэрны чалавеку, які не ўсведамляе сваіх абавязкаў. Несвядомыя адносіны да працы.
2.Які адбываецца без кантролю, свядомасці; неўсвядомлены, інстынктыўны. Успаміны.., здавалася, маладзілі .. [дзеда] на шмат гадоў і ўздымалі ў ім дух нейкага несвядомага пратэсту.Чарот.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)