Шматгадовая травяністая расліна сямейства злакаў, якая нагадвае трыснёг і расце на балотах і берагах вадаёмаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВІЦІ́МСКАЕ ПЛАСКАГО́Р’Е,
у Забайкаллі, у вярхоўях р. Віцім, пераважна ў Рэспубліцы Бурація і Чыцінскай вобл. Расіі. Шырокія невысокія ўвалы (выш. да 1600 м) чаргуюцца з міжгорнымі паніжэннямі. Складзена гранітамі і крышт. сланцамі; на ПдЗ — базальты; больш як 15 конусаў стараж. вулканаў.
Пашырана шматгадовая мерзлата. Азёры (у т. л. салёныя), мінер. крыніцы. У міжрэччах лістоўнічная тайга, у паніжэннях зараснікі хмызняку, лугі і балоты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́ТАМСКАЕ НАГО́Р’Е.
У Забайкаллі, у міжрэччы р. Віцім і Чара ў Іркуцкай вобл. Расіі. Сістэма сярэднягорных масіваў выш. 1200—1300 м (найб.выш. да 1924 м), расчлянёных глыбокімі далінамі. Складзены з крышт. сланцаў, вапнякоў і кварцытаў. Шматгадовая мерзлата. Да выш. 1100 м — хваёва-лістоўнічная тайга, з дамешкамі кедру, вышэй — зараснікі кедравага сланіку і хмызняковыя бярозкі. Вышэй за 1200 м — камяністыя тундры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Кенды́р ’шматгадовая травяністая расліна Apocynum L.’ (ТСБМ). Укр.кендир, рус.кендырь ’тс’. Запазычанне з цюрк. моў. Дакладная крыніца не вызначана. Параўн. узб.кендир, тур.kendir (ЕСУМ, 2, 423). Фасмер (2, 222) бачыць у рус.кендырь прамое запазычанне з тур.kendir.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Папі́рус ’шматгадовая травяністая трапічная расліна сямейства асаковых; матэрыял для пісьма, які вырабляўся з гэтай расліны егіпцянамі і іншымі старажытнымі народамі; рукапіс на такім матэрыяле’ (ТСБМ). З рус.папи́рус ’тс’, якое з ням.Papyrus < лац.papȳrus. Далей гл. папера (Фасмер, 3, 201).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
алья́с, ‑у, м.
Шматгадовая травяністая трапічная расліна сямейства лілейных з тоўстымі прадаўгаватымі калючымі лістамі; алоэ. На вокнах, як і раней, стаяў рагаты калючы альяс.Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пескалю́б, ‑у, м.
Шматгадовая расліна сямейства злакаў, якая ўтварае густую дзярніну і прымяняецца для замацавання пяскоў. // Усякая расліна, якая добра расце, развіваецца на пясчанай глебе.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ДЗЮШАНЕ́Я (Duchesnea). манатыпны род кветкавых раслін сям. ружавых. 1 від — Дз. індыйская (D. indica). Пашыраны ва Усх. Азіі, інтрадукаваны ў многія краіны, у т. л. на Беларусь.
Шматгадовая апушаная травяністая расліна з паўзучым аблісцелым сцяблом даўж. да 1 м. Прыкаранёвае лісце доўгачаранковае, трайчастае, сцябловае — кароткачаранковае, адваротнаяйцападобнае або рамбічнае. Кветкі жоўтыя, адзіночныя, на доўгіх тонкіх кветаножках. Плод — жоўтая несапраўдная ягада. Лек., харч. і дэкар. расліна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУМА́Й (Sorhum halepense),
сорга алепскае, джонсанава трава, адзін з відаў сорга, шматгадовая травяністая расліна сям. злакаў, пустазелле. Пашыраны ад Міжземнамор’я да Індыі і Кітая; на Пд Сярэдняй Азіі і Казахстана, у Закаўказзі, на Паўн. Каўказе, у Крыме. Цяжкавынішчальнае пустазелле ў раёнах арашальнага земляробства, засмечвае пасевы с.-г. культур. Размнажаецца вегетатыўна (ад карэнішчаў) і насеннем. Зялёная маса гумая — корм для буйн. раг. жывёлы і коней.