Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КЭМПО́ (яп., літар. вучэнне кулака, праведны закон кулака),
сістэма баявых і спартыўных адзінаборстваў, псіхафізічны культурны комплекс, рэлігійна-філасофскае вучэнне. Паходзіць з Індыі (больш за 5 тыс. гадоў назад), развіццё атрымала ў Кітаі (з 1 ст.) пад уплывам будызму і інш. рэлігій. Сучаснае К. развіваецца з канца 1940-х г. (Японія). Сусв. арганізацыя К. заснавана ў 1974.
У сучасным К. 5 асн. кірункаў: самаабарона; спарт. адзінаборствы (айкідо, дзюдо, джыу-джыцу, каратэ, кунг-фу, таэквандо і інш.); мастацтва сцэнічнага бою і трукаў; прафілактыка і лячэнне розных захворванняў (напр., кіт. сістэма тайцзі-цюань); разнавіднасць рэліг. практыкі (напр., яп. сёрындзі-кэмпо, кар. хварандо). Мае 4 раздзелы тэхн. норм: кіхон, ката, кумітэ і сівары. Баявое К. ўтрымлівае больш за 600 тэхн. прыёмаў, уключае 3 катэгорыі: гохо — жорсткая тэхніка ўдараў рукамі і нагамі, блакіроўкі; джухо — мяккая тэхніка выпадаў, кідкоў, заломаў; сейхо — тэхніка нарошчвання фіз. патэнцыялу, самаабарона з падручнымі сродкамі. Практыканты падзяляюцца на 2 катэгорыі: кю — «малодшыя» і дан — «старэйшыя», якія ўтрымліваюць 6, 9 або 10 ступеняў і паясы (па меры ўзрастання майстэрства); белы, карычневы, чорны і чырвоны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАГАРО́ДСКАЯ РАЗЬБА́,
рускі нар. промысел разьбяных цацак і скульптуры з драўніны. Існуе з 16—17 ст. у в. Багародскае (Загорскі р-н Маскоўскай вобл.). Да канца 19 ст. захоўвалася традыц.тэхніка неглыбокіх парэзак з фігуркамі людзей, жывёл і рухомых цацак з характэрнымі персанажамі. У канцы 19 — пач. 20 ст.тэхніка парэзак змянілася больш дэтальнай распрацоўкай фігур, аб’яднаных у кампазіцыі і быт. сцэны на сюжэты баек, казак, вершаў, а таксама на тэмы сучасных падзей і гісторыі. На пач. 20 ст. майстры аб’ядналіся ў арцель (з 1923 — «Багародскі разьбяр», з 1960 Багародская ф-камаст. разьбы).
Літ.:
Розова Л. Богородская игрушка и скульптура: [Альбом]. М., [1970].
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
стэрэахро́мія
(ад стэрэа- + -хромія)
тэхніка малявання на сцяне фарбамі, змешанымі з вадкім шклом.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
абгрунтава́ны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад абгрунтаваць.
2.узнач.прым. Падмацаваны пераканаўчымі доказамі. Цяпер яна, гэта думка, ператварылася ў цвёрдае і абгрунтаванае перакананне: Калхіду асушыць можна, сучасная тэхніка здолее гэта здзейсніць.Самуйлёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
радыёфіка́цыя, ‑і, ж.
Аснашчэнне (мясцовасці, памяшкання) радыётрансляцыйнымі вузламі, сеткай праваднога вяшчання і радыёвяшчальнымі прыёмнікамі. Радыёфікацыя краіны. □ На шчасце,.. [інжынер] усё-такі зразумеў, чаго студэнты ад яго хочуць, і паабяцаў прыслаць заўтра тэхніка для радыёфікацыі інтэрната.Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
крыятэ́хніка
(ад крыя- + тэхніка)
галіна тэхнікі, звязаная са стварэннем і выкарыстаннем вельмі нізкіх тэмператур.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ажыві́цца, ажыўлю́ся, ажы́вішся, ажы́віцца; зак.
1. Ажыць, набрацца сілы і энергіі, стаць больш выразным і яркім.
Чалавек ажывіўся, павесялеў.
Гутарка ажывілася.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Напоўніцца жыццём, рухам, дзейнасцю.
Пайшла тэхніка на палі, мясцовасць ажывілася.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць больш актыўным, дзейным.
Сход ажывіўся.
Работа ажывілася.
|| незак.ажыўля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.
|| наз.ажыўле́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)