МІХАЛЬЧУ́КСяргей Апанасавіч (14.8. 1925, в. Скабін Капыльскага р-на Мінскай вобл. — 20.7.1995),
бел. пісьменнік. Засл. работнік культ. Беларусі (1972). Скончыў БДУ (1951). З 1951 працаваў у выд-вах «Беларусь», «Мастацкая літаратура» (1972—80). Друкаваўся з 1949. Пісаў для дзяцей. Аўтар аповесці «Сто прыгод за адзін дзень» (1963), зб-каў апавяд. «Паштальён, шырэй крок!» (1968), «Зялёны лісточак» (1974), «Першы след» (1985). На бел. мову пераклаў паасобныя творы В.Асеевай, Ч.Айтматава, В.Біянкі, А.Вішні, А.Гайдара, Я.Дрды, Б.Жыткова, Р.Кіплінга, Я.Пермяка, Л.Панцялеева, Ю.Смуула і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНАМАРО́ЎСяргей Аляксеевіч (31.12.1908, в. Мікалаеўка Буда-Кашалёўскага р-на Гомельскай вобл. — 17.10.1968),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў курсы ўдасканалення каманднага саставу. З 1932 у НКУС. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Зах., Паўн.-Зах., Бранскім, Бел., 1-м Укр., 3-м і 1-м Прыбалт., 1-м Бел. франтах. Старшы ад’ютант стралк. батальёна капітан П. вызначыўся ў баях у час прарыву абароны ворага каля г. Кутна, на р. Піліца (Польшча) і ўступлення сав. войск на тэр. Германіі. Пасля вайны на гасп. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНЬКО́Сяргей Уладзіміравіч (н. 29.9.1962, г. Камянец Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне хірургіі і фармакалогіі. Д-рмед.н. (1997). Скончыў Віцебскі мед.ін-т (1985). З 1993 у Віцебскім філіяле н.-д. клінічнага Ін-та радыяцыйнай медыцыны і эндакрыналогіі (з 1999 дырэктар). Навук. працы па хірургіі, трансплантацыі органаў і тканак з выкарыстаннем пралангаваных прэпаратаў, тэхналогіях атрымання дэпоформ імунасупрэсантаў, цытастатыкаў і антыбіётыкаў, новых біятэхналогіях вытв-сці дыягнастычных прэпаратаў.
Тв.:
Протезирование трахеи. Витебск, 1995 (у сааўт.);
Эндопротезирование дыхательных путей (у сааўт.) // Здравоохранение. 1998. № 11.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕТЭРСО́Н Эльмарт Адэльбертавіч (Сяргей Аляксандравіч; н. 1.1.1935, с. Каяк Чулымскага р-на Новасібірскай вобл., Расія),
бел. мастацтвазнавец. Канд. мастацтвазнаўства (1974). Скончыў БДУ (1962). З 1960 працаваў у Дзярж.маст. музеі Беларусі, з 1969 выкладае ў Бел.АМ (з 1998 праф.). Даследуе праблемы сучаснага выяўл. мастацтва Беларусі. Аўтар раздзелаў у «Гісторыі беларускага мастацтва» (т. 4—6, 1990—94), творчага партрэта «В.К.Жолтак» (1987), зб. артыкулаў «Крытык — давераная асоба мастацтва» (2001).
Тв.:
Андрэй Бембель. Мн., 1980;
С.М.Вакар. Мн., 1980;
Леў Гумілеўскі. Мн., 1982;
Портретная скульптура Советской Белоруссии. Мн., 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САВЕ́НКАСяргей Аляксандравіч (н 10.9.1958, г.п. Гарадзішча Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне радыёлакацыі і радыёнавігацыі Д-ртэхн.н. (1996), праф. (2001). Скончыў Мінскае вышэйшае ваеннае інж. вучылішча (1980). З 1997 у Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь. Навук. працы па праблемах шматпазіцыйнай актыўна-пасіўнай радыёлакацыі, радыёнавігацыі, прыладабудаванні і эл. сувязі. Распрацаваў методыку ацэнкі эфектыўнасці радыёлакацыйных комплексаў і сістэм, а таксама метады іх выпрабавання ў палявых умовах.
Тв.:
Теория и техника совместной адаптивной обработки сигналов в активно-пассивных радиолокационных системах. Мн., 2000.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНЯГУ́БСяргей Сілавіч (13.12.1851, с. Бяляеўка Вальнянскага р-на Запарожскай вобл., Украіна —2.11.1907),
расійскі рэвалюцыянер-народнік. З 1871 вучыўся ў Пецярб.тэхнал. ін-це. З 1872 чл.т-вачайкоўцаў. Адзін з арганізатараў рабочых гурткоў у Пецярбургу і прапагандыстаў у асяроддзі рабочых. У 1873 арыштаваны і зняволены ў Петрапалаўскую крэпасць. Паводле «працэсу 193-х» (1877—78) асуджаны да 9 гадоў катаржных работ. Пакаранне адбываў на Кары. З 1881 на пасяленні ў Чыце. Аўтар успамінаў «Запіскі чайкоўца» (выд. 1929), рэв. вершаў, надрукаваных у нелегальных зборніках.
расійскі матэматык і механік. Акад.АНСССР (1939; чл.-кар. 1933). Герой Сац. Працы (1968). Скончыў Ленінградскі ун-т (1929). З 1932 у Матэм. ін-це, з 1943 у Ін-це атамнай энергіі, з 1957 дырэктар Ін-та матэматыкі Сібірскага аддз.АНСССР. Адначасова ў 1935—57 у Маскоўскім ун-це. Навук. працы па аналітычнай тэорыі дыферэнцыяльных ураўненняў, варыяцыйным злічэнні, тэорыі пругкасці, матэм. фізіцы, функцыянальным аналізе і выліч. матэматыцы. Дзярж. прэміі СССР 1941, 1951, 1953, 1986. Залаты медаль імя Ламаносава АНСССР 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАФІ́МЕНКАСяргей Георгіевіч (22.9.1899, г. Бранск, Расія — 16.10.1953),
савецкі военачальнік, генерал-палкоўнік (1944), Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў курсы «Выстрал» (1926), ваен. акадэміі імя Фрунзе (1932), Генштаба (1937) і вышэйшыя акад. курсы пры гэтай акадэміі (1949). У Чырв. Арміі з 1919. Удзельнік грамадз. 1918—20 і сав.-фінл. 1939—40 войнаў. У Вял.Айч. вайну камандаваў аператыўнай групай войск і арміямі на Карэльскім, Паўн.-Зах., Сцяпным, Варонежскім, 1-м, 2-м і 3-м Укр. франтах. Пасля вайны камандаваў войскамі ваен. акруг, у 1946—49 — Беларускай ваеннай акругі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УСО́ЕЎСяргей Сяргеевіч (н. 5.3.1942, г. Уладзімір, Расія),
бел. вучоны ў галіне мед. генетыкі і анат. антрапалогіі. Д-рмед.н. (1980), праф. (1988). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1966) і працаваў у ім у 1972—82. З 1982 у Гродзенскім мед. ун-це (да 2001 заг. кафедры). Навук. працы па анат. і мед. антрапалогіі.
Тв.:
Дерматоглифика у детей, страдающих врожденными пороками, с хромосомными аберрациями и без них // Генетика. 1972. Т. 8, № 7;
Использование дерматоглифики родителей в оценке генетического риска // Там жа. 1979. Т. 15, № 3.