Рэ́дчык2 ’чапец (складка брушыны)’ (чач., Жыв. НС, Шатал.). Магчыма, семантычны перанос паводле знешняга падабенства, ад назвы рэдка сатканай тканіны (гл. рэдчык1) на другі аддзел страўніка жвачных — сетка (гл.), а потым і на частку брушыны. Да рэдкі (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АМФІЛІ́НА (Amphilina),
род плоскіх чарвей з кл. цэстодаў. Невял. архаічная група паразітаў поласці цела асятровых рыб і чарапах. Пашыраны A. foliacea і A. neritina у рыб у рэках Каспійскага бас. і Сібіры.
Цела нерасчлянёнае, даўж. 25—65, шыр. 17—30 мм. Гермафрадыты. Не маюць кішэчніка і не прымацоўваюцца. Яйцажывародныя. Цыкл развіцця адбываецца са зменай гаспадароў. Лічынка (лікафора) развіваецца ў яйцы, мае 10 зародкавых кручкоў на заднім канцы цела. Пранікае ў прамежкавых гаспадароў — ракападобных, дзе зменьваецца і становіцца падобнай на палаваспелую асобіну. З страўніка канчатковага гаспадара лічынка мігрыруе ў поласць цела канчатковага гаспадара і дасягае палавой спеласці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСТА́ПЕНКА (Вадзім Рыгоравіч) (17.8.1924, в. Шамава Мсціслаўскага р-на Магілёўскай вобласці — 20.12.1989),
бел.хірург.Д-рмед.н. (1972), праф. (1973). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1953), дзе і працаваў да 1975 і ў 1978—87. Адначасова гал. хірург Мін-ва аховы здароўя Беларусі (1978—87). У 1975—78 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў. Навук. працы па хірург. лячэнні шчытападобнай залозы, язвавай хваробы страўніка і 12-перснай кішкі, паталогіі гепатабіліярнай сістэмы, праблемах партальнай гіпертэнзіі і сарбцыйнай дэтаксікацыі ў хірургіі.
Тв.:
Хирургическое лечение тиреотоксикозов. Мн., 1961;
Практическое пособие по частной хирургии. Мн., 1968.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРБААНГІДРА́ЗА,
фермент класа ліяз, які каталізуе абарачальнае ўтварэнне вугальнай к-ты з двухвокісу вугляроду і вады. Металапратэід (мае атам цынку), малекулярная маса каля 30 000. Выяўлена ў жывёл, чалавека, раслін, бактэрый. Знаходзіцца ў эрытрацытах, клетках нырак, слізістай абалонцы страўніка, сятчатцы вока і інш. Рэгулюе кіслотна-шчолачную раўнавагу ў тканках і біял. вадкасцях. Адыгрывае важную ролю ў хуткім звязванні ці вызваленні вуглякіслага газу CO2 (напр., пры дыханні, сакрэцыі кіслага страўнікавага соку, пры падкісленні мачы ў нырках, утварэнні шкарлупіны яйца ў яйцаводах птушак і інш.). Інгібітары К. ўжываюцца пры лячэнні некат. сардэчна-сасудзістых і інш. хвароб.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЦЮ́К (Яраслаў Раманавіч) (н. 15.4.1939, с. Цэгаў Валынскай вобл., Украіна),
бел. вучоны ў галіне гістахіміі і электроннай мікраскапіі. Д-рбіял.н., праф. (1986). Скончыў Львоўскі зоаветэрынарны ін-т (1962). З 1968 у Гродзенскім мед. ін-це (з 1997 заг. кафедры). Навук. працы па морфафункцыянальных уласцівасцях залоз страўніка пры дысбалансе ў арганізме стэроідных гармонаў і інш.
Тв.:
Марфалагічныя і бактэрыялагічныя аспекты ўзаемаадносін у сістэме маці — плод пры ўнутрыстраўнікавым заражэнні самак энтэрапатагенным штамам E. coli (у сааўт.) // Весці АН Беларусі. Сер. біял.навук. 1995. № 1;
Морфафункцыянальныя змены фалікулаў шчытападобнай залозы ў раннія тэрміны халестазу (у сааўт.) // Там жа. № 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНЦЮШЭ́НКА (Ціхан Антонавіч) (н. 20.8.1921, г. Лебядзін Сумскай вобл., Украіна),
бел. вучоны ў галіне анкалогіі, пісьменнік. Д-рмед.н. (1975), праф. (1982). Скончыў Харкаўскі мед.ін-т (1952). У 1966—75 і з 1978 у Бел.НДІ анкалогіі і мед. радыялогіі (з 1969 заг. аддзялення). Навук. працы па дыягностыцы і лячэнні дысгарманальных гіперплазій і раку малочнай залозы, комплекснай тэрапіі раку страўніка і тоўстай кішкі. Аўтар раманаў “Мужчыны не плачуць” (1986), “Галоўны ўрач” (1990) і інш.
Тв.:
Неотложная хирургия при раке толстой кишки. Мн., 1980 (у сааўт.);
Дисгормональные гиперплазии и рак молочной железы. Мн., 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
амідасто́мы
(ад аміды + гр. stoma = губы)
чэрві, якія паразітуюць у падслізістай абалонцы страўніка гусей, часам качак, галубоў і некаторых іншых птушак.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Жаро́нцы ’каменьчыкі ў страўніку птушак’ (брасл., Нар. словатв., 134), жаронцы, жаронкі ’страўнік у птушак, пуп’ (Сл. паўн.-зах.). Рус.пск.жаронки, смал., пск., калін.жерёнки, кастр.жерновки́, калуж.жёрны ’птушыны страўнік’. Значэнне ’каменьчыкі…’ можа мець другасны народна-этымалагічны характар. Першасны, відаць, пераносны (па функцыі ’перамолвання’ ежы) ад жаро́н (гл.). Цікава ў гэтым плане, што ў дыялектах вядома рус.жерновки́ ’каменьчыкі ў рака каля страўніка’, польск.żarna ’сківіца рака’.