1. Малы па вышыні, які знаходзіцца на невялікай вышыні ад зямлі.
Нізкае дрэва.
Н. плот.
Ляцець нізка (прысл.).
2. Які не дасягнуў звычайнай сярэдняй нормы, пэўнага ўзроўню.
Н. ціск.
Нізкая тэмпература.
3. Дрэнны па якасці або наогул дрэнны.
Нізкая якасць драўніны.
4.перан. Подлы, ганебны.
Н. учынак.
Так рабіць нізка (у знач.вык.).
5. У 18 — пачатку 19 ст. пра стыль мовы: звычайны, просты, не прыняты ў літаратуры.
6. Невялікай вышыні (пра гукі, голас і пад.).
Н. бас.
Н. голас.
Спяваць нізка (прысл.).
|| памянш.-ласк.ні́зенькі, -ая, -ае (да 1 знач.).
|| наз.ні́засць, -і, ж. (да 4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
síngen*vtспява́ць, пець;
sich héiser ~ пець да хрыпаты́;
ein Kind in den Schlaf ~ закалы́хваць [люля́ць] дзіця́;
davón kann ich ein Lied ~ гэ́та мне само́му до́бра вядо́ма
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
унісо́н
(іт. unisono, ад лац. unus = адзін + sonus = гук)
1) муз. адначасовае гучанне двух або некалькіх гукаў аднолькавай вышыні; сугучна аднолькавых гукаў у розных актавах (напр.спяваць ва ўнісон);
2) перан. зладжанасць якіх-н. учынкаў (напр. дзейнічаць ва ўнісон з кім-н.);
3) фіз. роўнасць частот дзвюх крыніц гукавых ваганняў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
галёкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Гучна крычаць, звычайна пераклікаючыся ў лесе; гойкаць. Чаму ён, Суконка, павінен хавацца ад тых, з кім некалі разам бегаў у гэты лес, свістаў і галёкаў на ўсё горла?Паслядовіч.Галёкалі, крычалі на ваўка Начлежнікі.Танк.// Шумна размаўляць, галасіста спяваць і пад. Госці галёкалі ў паўтара дзесяткі горлаў так, што ў Сімона зазвінела ў вушах.Самуйлёнак.Не зважаючы на стомленасць, дзяўчаты і хлопцы галёкалі на ўсё балота песні.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нязда́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Які не мае здатнасці да чаго‑н.; няздольны. Няздатны да вучобы. Няздатны спяваць. □ Думала [Галя]: а чаму б ім сапраўды не з’ехаць туды, дзе іх ніхто не ведае, з’ехаць ад гэтай паняверкі, ад косых позіркаў. Хіба яна такая ўжо няздатная, што нідзе сабе і месца добрага не знойдзе?Сабаленка.
2. Які не падыходзіць для чаго‑н.; непрыгодны. Можна было падумаць, што.. [Андрэй] толькі тое і робіць — смяецца ўвесь дзень, на другое няздатны.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хаце́цца, хочацца; безас.незак., чаго, зінф. і сазлучн. «каб».
Адчуваць патрэбу ў чым‑н., вельмі жадаць чаго‑н. Мне хацелася смяяцца І спяваць, і бегчы ўдалеч...Панчанка.Бацька дастаў торбачку з хлебам і салам. Адкроіў мне добрую лусту хлеба. Адрэзаў ладны кавалак сала. Усё гэта я ўмалоў, і яшчэ мне хацелася.Сабаленка.
•••
І хочацца і колецца — пра адначасовае адчуванне жадання і нерашучасці зрабіць што‑н.
На свет глядзець не хочаццагл. глядзець.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Кана́рхаць, кынаркыць ’чытаць каноны і казаць стыхіры ў царкве’, ’дакучліва і са слязьмі выпрошваць’, кынаркыньня ’вымаганне’, кынаркыла ’вымагальнік’ (Гарэц., Нас., Яўс.), канархіст(а) ’лобры спявак, пачынальнік спеваў’, ’запявала’, ’забаўнік’ (Нас.). Рус.конархать ’чытаць каноны ў царкве’, смал. ’дакучліва прасіць’, укр.канархати ’спяваць на клірасе’ ’гаварыць у нос’, ’гібець’, ст.-рус., ц.-слав.конархати. З грэч.κανοναρχώ ’чытаю каноны’ (Фасмер, 2, 307). Значэнне ’прасіць’ узнікла ў XVIII ст., калі бедныя вучні спяваннем канонаў •зараблялі сабе па пражытак (Насовіч, 229).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
schmétternII
1.vi грыме́ць, мо́цна сту́каць [гуча́ць];
die Trompéten schmétterten трэбы мо́цна трубі́лі
2.vi, vtспява́ць, заліва́цца (пра салаўя і г.д.)
3.vi пла́ваць сты́лем батэрфля́й
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
унісо́нм.муз. Unisóno n -s, -s, Éinklang m -(e)s, -klänge;
ва ўнісо́нéinstimmig; éinmütig (аднадушна);
спява́ць ва ўнісо́нéinstimmig síngen*;
дзе́йнічаць ва ўнісо́н зкім-н. mit j-m ins gléiche Horn blásen*
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)