КУПЮ́РА (франц. coupure ад couper рэзаць, адразаць),
1) скарачэнне або пропуск асобных частак тэксту пры яго публікацыі. К. называецца таксама апушчаная частка тэксту (у тэксце пазначаецца адпунктоўкай). К. робяць, як правіла, складальнікі ці рэдактары публікацыі з мэтай пазбегнуць паўтораў інш. дакументаў, змешчаных у выданні, або выключэння частак, якія не маюць адносін да тэмы, задач і мэт выдання ці немэтазгодныя з-за канцэптуальных і метадалагічных установак.
2) Абазначэнне вартасці (намінальнай вартасці) папяровых грошай, банкнотаў, каштоўных папер — акцый ці аблігацый, а таксама самі гэтыя грошы, банкноты, каштоўныя паперы або аблігацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
штатIм.
1. (государственно-территориальная единица) штат;
2.толькомн., ист. шта́ты;
Генера́льныя шта́ты — Генера́льные шта́ты
штатII, род. шта́ту м., канц. штат;
скарачэ́нне шта́таў — сокраще́ние шта́тов
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
купю́ра1, ‑ы, ж.
Скарачэнне, пропуск у тэксце літаратурнага або музычнага твора. Паасобныя купюры, зробленыя тэатрам, толькі дапамагаюць раскрыццю сутнасці п’есы.Лужанін.Выдавецтва, каб не даць поваду для прыдзірак цэнзуры, зрабіла шмат купюр у найбольш ідэйна насычаных месцах тэксту.У. Калеснік.
[Фр. coupure.]
купю́ра2, ‑ы, ж.
Назва папяровых грошай, аблігацый і іншых каштоўных папер па іх намінальнай вартасці. Сторублёвая купюра. Дробная купюра.
[Фр. coupure.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Тарсі́нкі ’лёгкія тапачкі’ (Жд. 3). Утворана ад рус.Торгси́н ’гандлёвая кампанія па продажы дэфіцытных тавараў за валюту і каштоўныя металы ў савецкі час (20‑я гады)’ (размоўнае скарачэнне «Всесоюзное объединение по торговле с иностранцами»).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
памяншэ́ннен. Verríngerung f -, -en, Verkléinerung f -, -en, Vermínderung f -, -en; Rückgang m -(e)s (скарачэнне); Ermäßigung f - (цаныі г. д.)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
купю́ра
(фр. coupure, ад couper = рэзаць, адразаць)
1) скарачэнне, пропуск у літаратурным або музычным творы;
2) каштоўная папера (напр. сторублёвая к.).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
вагіні́зм
(ад вагіна)
сутаргавае скарачэнне мышцаў похвы і тазавага дна, спазма мышцаў сцёгнаў, што перашкаджаюць правядзенню палавога акта; разнавіднасць сексуальнай дысфункцыі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
фібрыля́цыя
(ад лац. fibrilla = валаконца);
ф. сэрца — розначасовае і разрозненае скарачэнне асобных валокнаў мышцы сэрца, не здольнае падтрымліваць яго эфектыўную работу.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Ábstrichm -(e)s, -e скарачэ́нне (бюджэту);
éinen ~ néhmen*мед. узя́ць мазо́к
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Reduktiónf -, -en
1) скарачэ́нне, рэду́кцыя
2) хім. аднаўле́нне
3) матэм. ператварэ́нне
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)