2.Сапсаваць, пазбавіць патрэбных якасцей у выніку празмернага варэння гатавання. Пераварыць мяса.
3. Перапрацаваць, засвоіць у працэсе стрававання. [Голуб:] — Кажуць, салдацкае нутро пераварыць шрубу, гайку і ружэйнае масла.Васілевіч.//перан.Разм. Успрыняць, засвоіць, перапрацаваць. Унтэру столькі незразумелых слоў не пераварыць да самай смерці.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
схваста́ць, схвашчу, схвошчаш, схвошча; зак.
Разм.
1.што. Сасцёбаць, хвошчучы чым‑н. Схвастаць лісце з куста.
2.каго. Збіць, хвошчучы чым‑н. [Брат] абапёрся аб стол, так і прастаяў. Аказваецца, белапалякі схвасталі розгамі, што не можа сесці.Баранавых.Тоня .. схвастаў ламачынаю свайго каня.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Brátenm -s, - смажані́на;
ein fétter ~ до́бры куш;
j-m den ~ versálzenразм.сапсава́ць каму́-н. здавальне́нне
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
скале́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.
1.каго. Учыніць каму‑н. цяжкае калецтва, зрабіць калекам. Адмаўчалася Зося. Не пікнула нават, абы толькі паляжаць яшчэ дзянёк, каб не скалечыць сябе на ўсё жыццё.Крапіва.[Савасцянчык:] — Кінуць жывёлу на дажджы... Хамут жа намокне, вы ж каня скалечыце, пакуль да сваёй Лонвы даедзеце.Пташнікаў.//што. Сапсаваць што‑н., пашкодзіць. І мы парашылі машыну разбіць, скалечыць так, каб ні адна дэталь не магла быць скарыстана.Шамякін.[Лора:] — Тыя прафесары, што вучылі мяне, скалечылі мой голас назаўсёды.Вітка.
2.перан.; што. Маральна знявечыць, сапсаваць. Скалечыць душу. □ Спрактыкаваны педагог, .. [Адам Юр’евіч] добра ведаў, што дзіцячы розум вельмі лёгка можна скалечыць няправільным выхаваннем, і стараўся, каб яго дзеці з маленства пранікаліся павагай да людзей працы.Майхровіч.З болем гляджу на чалавека, якога знявечыла, скалечыла жыццё, і хочацца яму памагчы.Вярцінскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Даць замерзнуць, знішчыць, сапсаваць марозам усё, многае або ўсіх, многіх. Памарозіць усю бульбу. Памарозіць людзей.// Абмарозіць. Памарозіць вушы. □ [Партызаны] расшпільвалі аб’інелыя белыя каўняры, церлі рукавіцамі шчокі і насы, пасля знімалі рукавіцы, клалі на лавы, на стол і церлі шчокі пальцамі — памарозілі.Пташнікаў.
2. і без дап. Марозіць некаторы час. Некалькі дзён памарозіла, а потым адпусціла.Грамовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
угро́біць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; зак., каго-што.
Разм.
1.Груб. Забіць. — А ты чаго маўчыш — вызверыўся .. [Кашын] на Севу. — Табе напляваць, што мяне бэсцяць і ўгробіць збіраюцца!Карпаў.
2.Сапсаваць, вывесці з ужывання. [Ладуцька:] — Паўтаратонку ўгробілі, дык цяпер вазі іх,..Хадкевіч.
3.перан. Загубіць, праваліць (якую‑н. справу і пад.). [Гаруноў:] — Дык што ж гэта ты, Андрэй Максімавіч, праваліў? Ты разумееш, якую ты прапанову ўгробіў?Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Разразі́ць ’растрывожыць’: пабіў калена і так разразіў рану, што аж гніць пачала (Сцяшк. Сл.), розразі́ць ’сапсаваць, атруціць’ (ТС), з іншым трываннем, разража́ць ’раздражняць’ (Ян.), ’узбуджаць’ (Юрч.), разража́цца ’запаляцца, чырванець’ (воран., Сл. ПЗБ). Ад раз- і разіць (гл.). Паводле Варбат (Зб. Трубачову, 26), сюды ж рус.дыял.разрази́ть ’растрывожыць, растравіць (рану)’, ’раздражніць, расстроіць’, укр.разрази́ти ’раздражніць, растравіць’ (< прасл.*orzraziti), а таксама стараж.-рус.раздразити ’разбіцца’, ст.-польск.rozdrazic się ’тс’, ст.-слав.роздразити ’разбіць’ з выдзяленнем асновы *draziti > *dražiti, гл. дражніць.