1. Больш, даўжэй падумаць, памеркаваць. [Чорны] згарнуў рукапіс і, прамовіўшы нешта накшталт: «Трэба раздумацца», пачаў апранацца.Лужанін.
2. Падумаўшы, памеркаваўшы, змяніць ранейшую думку; адумацца. Мікуць і Міхал назаўтра раздумаліся і ад малатарні Банадысёвай адмовіліся.Чорны.[Вера:] — Ведаеш, Максімка, я нават не ведаю, як гэта здарылася. Не хацела трывожыць цябе, паслала пісьмо, а на другі дзень раздумалася, спалохалася.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
таблі́ца, ‑ы, ж.
Пералік лічбавых даных або якіх‑н. звестак, размешчаных у пэўным парадку па графах. Турнірная табліца. Табліца лагарыфмаў. Табліца множання. □ Гэта быў даволі аб’ёмісты рукапіс, два гады пісаны, перапісаны і зноў пачырканы, з устаўкамі на палях і на адвароце старонак, з табліцамі і дыяграмамі, якія то раздражнялі Толева вока мноствам лічбаў, то па-дзіцячы супакойвалі яго лагоднымі фарбамі малюнкаў.Брыль.
[Польск. tablica ад лац. tabula.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ха́ртыя, ‑і, ж.
1. Старадаўні рукапіс, а таксама матэрыял (звычайна папірус або пергамент), на якім ён напісаны.
2. У сярэднія вякі — дакумент, грамата, што давала або пацвярджала якія‑н. правы і вольнасці. Вялікая хартыя вольнасцей.
3.Кніжн. Назва дакументаў важнага грамадска-палітычнага значэння. Раскрыты старонкі праўдзівых законаў, Якія наш прадзед спрадвеку шукаў. Праменныя літары ззяюць іх сёння Славутаю хартыяй ленінскіх спраў.Хведаровіч.
[Лац. chárta ад грэч. chártēs — папера, грамата.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Каштоўныя паперы (грашовыя дакументы). Корпацца ў паперах.
◊
Застацца на паперы — пра рашэнне, якое не выконваецца.
Папера ўсё вытрымае (іран.) — напісаць можна ўсё, але не заўсёды ажыццяўляецца тое, пра што напісана.
|| памянш.папе́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.
|| зніж.папе́рчына, -ы, мн. -ы, -чын, ж.
|| прым.папяро́вы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Талму́д ’звод бытавых, прававых прадпісанняў і правіл у іудзеяў’, ’вялікі рукапіс, кніга’ (ТСБМ), ’свяшчэнная кніга веруючых яўрэяў; цяжкі для разумення тэкст, пісанне’ (Скарбы), тальму́д ’свяшчэнная кніга ў іудзеяў’ (Некр. і Байк.). Ст.-бел.талмутъ, талматъ, талмотъ, толмутъ ’тс’ запазычана ў канцы XV ст. або непасрэдна з ідыш Talmud ’вучэнне; святая кніга ў габрэяў’ (Астравух, Ідыш-бел. сл.), або адтуль жа праз ст.-польск.talmud, talmut ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 175, 184), што да іўр.talmū́dh ’вучэнне’ < lāmádh ’вучыўся’ (ЕСУМ, 5, 509; Голуб-Ліер, 477).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ВАЛЫ́НСКІ КАРО́ТКІ ЛЕ́ТАПІС,
помнік усходнеслав. летапісання позняга сярэднявечча. Збярогся ў Супрасльскім гіст. зборніку пач. 16 ст. (гл.Супрасльскі рукапіс). Яго першую (большую) частку складае скарочаны агульнарус. летапісны звод, блізкі да Аўрамкі летапісу, але даведзены толькі да 1382. Другая частка зборніка, названая М.М.Улашчыкам «Валынскі кароткі летапіс», змяшчае кароткую выбарку пагадовых звестак кіеўскага, наўгародскага, маскоўскага і мясц. паходжання па гісторыі Русі (з 862), ВКЛ (14 — пач. 16 ст.) і Смаленска. Храналагічна ахоплівае падзеі да 1514 уключна. Асабліва падрабязна апісаны напады крымскіх татар на Валынь. Летапіс завяршаецца ўзнёслай «Пахвалой гетману Канстанціну Астрожскаму». Зборнік узнік у асяроддзі праваслаўнага, патрыятычна настроенага бел.-ўкр. духавенства. Асноўная, агульнарус. частка летапіснага зводу, верагодна, была ўкладзена ў Смаленску, пасля чаго перавезена ў Супрасль, дзе дапоўнена арыгінальнымі звесткамі па гісторыі ВКЛ, у т. л. Валыні, і «Пахвалой». Пазней у зборніку рабіліся розныя запісы прыватнага і гіст. характару. Да канца 18 ст. захоўваўся ў Супрасльскім манастыры, цяпер у Рас.дзярж. архіве стараж. актаў (Масква). Апублікаваны асобна ў 1836 і ў «Поўным зборы рускіх летапісаў» (т. 35, 1980).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЗБУКО́ЎНІКІ,
ананімныя рукапісныя зборнікі артыкулаў навучальнага і пазнавальна-энцыклапедычнага характару, пашыраныя на землях усх. славян у 13—18 ст. Захавалася больш за 200 азбукоўнікаў. Першыя азбукоўнікі (напр., азбукоўнікі ў Ноўгарадскай кормчай 1282) толькі тлумачылі незразумелыя іншамоўныя словы, што сустракаліся ў перакладных кнігах рэліг. зместу. Пазней тлумачэнні дапаўняліся звесткамі энцыклапедычнага характару па гісторыі, геаграфіі і інш. У 17—18 ст. азбукоўнікі пашырылі навуч. функцыю: іх часткамі сталі азбука (са складамі і пропісямі) і кароткія звесткі грамат., арыфм., рэліг.-павучальнага характару. Выконвалі і збіральніцкую функцыю (назапашванне рэдкіх слоў).
Словы ў азбукоўніках звычайна размяшчаліся па алфавіце, перакладаліся і тлумачыліся, таму азбукоўнікі сталі крыніцай для першых друкаваных слоўнікаў усх. славян. Прыкладам бел. азбукоўнікаў з’яўляецца «Тлумачэнне імёнам па алфавіце» (17 ст.).
Літ.:
Пруссак А.В. Описание азбуковников, хранящихся в рукописном отделении императорской Публичной библиотеки. Спб., 1915;
Алексеев М.П. Словари иностранных языков в русском азбуковнике XVII в. М., 1968;
Ковтун Л.С. Азбуковники, или Алфавиты иностранных речей конца XVI—XVII вв. // Вопросы языкознания. 1980. № 5.
В.К.Шчэрбін.
Да арт.Азбукоўнікі. «Книга глаголемая алфавит» (узор азбукоўніка-слоўніка, рукапіс 17 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЦЕБСКІ ЛЕ́ТАПІС, Dzieje miasta Witebska, Аверкі і Панцырнага летапіс,
помнік гар. летапісання Беларусі 18 ст. на польск. мове. Завершаны ў 1768 жыхаром Віцебска С.Аверкам на аснове летапісу М.Панцырнага (звесткі датаваны 896—1709), кароткіх гіст. запісаў Чарноўскіх (1601—33) і Г.Аверкі (1733—57), матэрыялаў, сабраных аўтарам. Твор кампіляцыйны, кампазіцыйна рыхлы, яго часткі не аб’яднаны ў цэласны звод. Складаецца пераважна з кароткіх сухіх пагадовых запісаў-паведамленняў, размешчаных хаатычна. Звесткі па рус., польскай, сусветнай і літоўска-бел. гісторыі запазычаны пераважна з польскіх хронік і хранографаў, маюць шэраг недакладнасцей. Найб. каштоўныя арыгінальныя звесткі па гісторыі Беларусі і Віцебска, асабліва пра ваен.-паліт. падзеі канца 17 — пач. 18 ст. У канцы летапісу змешчаны спісы членаў віцебскага магістрата 1597, віцебскіх ваявод за 1516—1753 і інш.гіст.-дакументальныя матэрыялы. Упершыню апублікаваны А.П.Сапуновым у «Віцебскай даўніне» (т. 1, 1883) у перакладзе на рус. мову. Рукапіс захоўваецца ў Рас.нац. б-цы ў Санкт-Пецярбургу.
Публ.:
Полное собрание русских летописей. М., 1975. Т. 32. С. 193—205.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЖЫЦІЕ́ ЕФРАСІ́ННІ ПО́ЛАЦКАЙ»,
помнік бел. агіяграфічнай л-ры 12—13 ст. (дайшоў спіс 14 ст.); адзін з найб. ранніх твораў гістарычнай прозы на Беларусі. Напісана царк.-слав. мовай стараж.-рус. рэдакцыі. Аўтар невядомы. У творы апавядаецца пра жыццё і культ.асветніцкую -дзейнасць Ефрасінні Полацкай, першай жанчыны на Русі, якую царква кананізавала ў святыя. У помніку паўстае вобраз настойлівай і самаахвярнай жанчыны, сапраўднай гераіні свайго часу, услаўляецца яе імкненне да ведаў і духоўнай дасканаласці. Літаратурны схематызм (вобраз Ефрасінні ідэалізаваны, пазбаўлены многіх індывід. рыс жывога чалавека) і дыдактычная рытарычнасць прыглушаюцца яркімі рэаліямі часу, жыццёвай праўдзівасцю апавядання, якое грунтуецца на сапраўдных гіст. фактах. Важнае месца ў творы займаюць дыялогі і маналогі-разважанні, якія памагаюць раскрыць унутр. свет герояў. У помніку ёсць цікавыя звесткі пра Полацк, яго культ. жыццё, побыт княжацкай сям’і. Твор спалучае некалькі літ. жанраў: гіст.-маст. біяграфію гераіні (жыціе), сціслае апісанне яе падарожжа ў «святую зямлю» (хаджэнне) і пахвалу. Рукапіс зберагаецца ў Расійскай нац. б-цы ў С.-Пецярбургу.