interpret

[ɪnˈtɜ:rprət]

v.t.

1) тлума́чыць, растлума́чваць; інтэрпрэтава́ць

2) ператлума́чваць

3) пераклада́ць у́сна)

4) разуме́ць

We interpret your silence as consent — Тваё маўча́ньне мы разуме́ем як зго́ду

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)

Пацеміць ’заўважыць, прыкмеціць здалёку’ (Яруш.). У выніку семантычнага пераносу ў дзеяслова цяміцьразумець’. Як і рус. тямить ’тс’, тям ’розум, памяць’, а таксама ўкр. тямити ’кеміць’ пад уплывам кеміць ’тс’. Гараеў (383); Петарсан (Аг. Arm. St., 136); Фасмер (4, 141) лічаць роднаснымі да ўсх.-слав. лексем ст.-грэч. τημελέω ’клапачуся, ахоўваю’, τημελής ’дбайны, руплівы*

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

clearly [ˈklɪəli] adv. я́сна; выра́зна; гу́чна, зво́нка; зразуме́ла;

see clearly ба́чыць выра́зна;

sing clearly спява́ць зво́нка;

speak clearly гавары́ць выра́зна;

state one’s facts clearly я́сна вы́класці фа́кты;

understand clearly я́сна разуме́ць

2. безумо́ўна; вядо́ма; зразуме́ла; бясспрэ́чна

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Кайро́т ’кола ў калаўроце’ (Жд. 3). Мясцовая трансфармацыя назвы калаварот, каўрот, якое ў выніку таўталогіі (для апошняга працэсу больш падыходзячая форма — калаварот). Што датычыцца фанетыкі, ‑й‑ на месцы ‑ў‑, магчыма, як у кайдуб1 (гл.), у адносінах семантыкі можна сумнявацца ў дакладнасці дэфініцыі, а калі дэфініцыя нават дакладная, можна разумець такую семантыку як адпаведную этымалагічнаму значэнню слова калаўрот (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

практы́чны

1. в разн. знач. практи́ческий;

~ная дзе́йнасць — практи́ческая де́ятельность;

~ныя заня́ткі — практи́ческие заня́тия;

~ная фі́зіка — практи́ческая фи́зика;

нічо́га не разуме́ць у ~ным жыцці́ — ничего́ не понима́ть в практи́ческой жи́зни;

2. (деловитый) практи́чный, практи́ческий;

3. (удобный) практи́чный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)

няро́ўнасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць і якасць няроўнага (у 1–6 знач.).

2. Упадзіны і ўзвышшы на паверхні чаго‑н.; адсутнасць прамых ліній. Ішлі .. [людзі] хутка, але ногі іх зморана чапляліся за няроўнасці глебы, за траву. Шамякін.

3. Адсутнасць роўнасці ў чым‑н. Эканамічная няроўнасць. □ Рана.. [Я. Купала] спазнаў сацыяльную няроўнасць, рана навучыўся разумець, што такое панскае багацце і мужыцкая нядоля. Івашын.

4. У матэматыцы — алгебраічны выраз, які паказвае, што адна велічыня большая або меншая за другую.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разгубі́цца, ‑гублюся, ‑губішся, ‑губіцца; зак.

1. (1 і 2 ас. адз. не ўжыв.). Згубіцца, прапасці — пра ўсіх, многіх.

2. Страціць на нейкі час рашучасць, здольнасць разумець, дзейнічаць (ад хвалявання, страху, збянтэжанасці); прыйсці ў замяшанне. Даярак загадчыцамі ферм! Нават самі новыя загадчыцы разгубіліся, даведаўшыся аб прызначэнні. Дуброўскі. [Антон] тады разгубіўся на бюро, не змог па-сапраўднаму паспрачацца, хоць і меў патрэбныя факты пад рукою. Савіцкі. Бацька разгубіўся, як дзіця. Пабялеў з твару, слова не мог вымавіць. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

conscious [ˈkɒnʃəs] adj.

1. які́ ўсведамляе, які́ разумее, які́ адчувае;

be conscious of one’s guilt усведамля́ць сваю́ віну́;

be conscious that… усведамля́ць/разуме́ць, што…

2. усвядо́млены, свядо́мы;

a conscious effort свядо́мае намага́нне;

politically conscious паліты́чна свядо́мы

3. прыто́мны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

wrong3 [rɒŋ] adv. няпра́вільна, памылко́ва;

answer wrong адказа́ць няпра́вільна

go wrong ке́пска ісці́ (пра справы), ке́пска працава́ць (пра механізм);

His watch has gone wrong. Яго гадзіннік сапсаваўся;

get smb. wrong infml не разуме́ць каго́-н. пра́вільна

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

erfssen

I

vt

1) хапа́ць, лаві́ць

2) разуме́ць, ске́міць

3) ахапля́ць, уключа́ць

4) зачапі́ць, нае́хаць, збіць

II

vt с.-г. нарыхто́ўваць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)