spray​2 [spreɪ] n.

1. пы́рскі, вадзяны́ пыл;

the spray of a waterfall пы́рскі вадаспа́ду

2. аэразо́ль;

scent spray спрэй;

hair spray лак для валасо́ў

3. распыля́льнік, апы́рсквальнік, пульверыза́тар

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

вы́дзьмухаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Дзьмухаючы, выдаліць адкуль‑н. пыл, парушыны і пад. Выдзьмухаць брытву. // Дзьмухаючы на вуголле, выклікаць з’яўленне полымя. Выдзьмухаць агонь.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узвіхры́цца, ‑рыцца; зак.

Узняцца, закружыцца віхрам. Узвіхрыўся пыл на дарозе. □ Высока над старымі ліпамі ўзвіхрыліся клубы чорнага дыму. Лынькоў. // Стаць віхром, растрапацца (пра валасы).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цы́нія, ‑і, ж.

Травяністая дэкаратыўная расліна сямейства складанакветных з буйнымі яркімі кветкамі. Не цвітуць тут цыніі і флоксы, Цяжка шыны пыл гарачы мнуць. Панчанка.

[Ад уласн. імя.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

СМЕРЧ,

моцны віхор у атмасферы, які ўтвараецца ў навальнічнай хмары і прасціраецца да зямной паверхні ў выглядзе цёмнага слупа з лейкападобным расшырэннем зверху і знізу. Паветра ў ім верціцца супраць гадзіннікавай стрэлкі са скорасцю да 100 м/с і адначасова падымаецца па спіралі, захопліваючы знізу пыл, ваду і розныя прадметы. Узнікае пры значнай няўстойлівасці ніжняга слоя паветра і рухаецца са скорасцю 10—20 м/с, праходзіць шлях 40—60 км. Верагоднасць С. стымулюе блізкасць атм. фронту. Суправаджаецца навальніцай, дажджом, градам; адна з прычын стыхійных бедстваў. Над морам і акіянам утвараецца часцей, чым над сушай, дзе завецца тромбам, у ЗША — тарнада. На Беларусі штогод з сак. да вер. адзначаюць 1—2 выпадкі С., у асобныя гады (напр., у 1951) — да 5.

т. 15, с. 54

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

пнеўмаканіёзы

(ад гр. pneumon = лёгкія + konia = пыл)

група прафесійных захворванняў лёгкіх, абумоўленых працяглым удыханнем вытворчага пылу (напр. антракоз, бісіноз, сілікоз).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

По́рхаўка, по́рхолка, по́рхыўка, пурха́ўка ’шарападобны грыб, мякаць якога, высыхаючы, пераўтвараецца ў цёмны пыл, Lycoperdon gemmosum Batsch’ (ТСБМ, Нас., Янк. БП, Сцяшк. Сл., Сл. ПЗБ. ТС, Бяльк., Байк. і Некр., Сержп.; слаўг., гарад., Яшк.; Ласт, Станк., Шат., ЛА, 1), по́рхва ’тс’ (Сцяшк. Сл.; стаўб., бераст., Яшк.), по́рахаўка (маст., жыт., Яшк.), укр. по́рхавка, по́рховка, рус. дыял. по́рховка, польск. purchawka ’тс’, в.-луж. porchawa. Прасл. *pъrxavъka, вытворнае ад *pъrxavъ(jь) ’які ператвараецца ў пыл’ (ЕСУМ, 4, 532), што ўзыходзіць да асновы *pъrx‑//*porx‑, якой уласціва шырокая семантыка ’пыл’, ’цвіль’, ’порскаць’, ’пырскаць’, ’кідаць’, ’сыпаць’. Параўн. балг. пърхова гьба ’Lycoperdon bovista’ (БЕР, 5, 10). Варыянт пераноснага ужывання з поўнагалоссем — по́рохоўка ’рыхлы, тоўсты чалавек’ (ТС), гл. порах 1: у польск. — нерэгулярнае развіццё *purx‑ з лабіалізацыяй пасля губнога.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

курэ́ць

1. (дыміць) rúßen vi, quálmen vi;

2. (падымацца слупам) áufwirbeln vi (пра пыл)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ashes

1) по́пел -у m.

hot ashes — пры́сак -у m.

2) це́ла нябо́жчыка, аста́нкі, парэ́шткі pl. only; тло n., прах -у m.; пыл -у m.

to turn to dust and ashes — рассы́пацца ў пыл, спарахне́ць

3) руі́ны pl.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

закрути́ть сов., в разн. знач. закруці́ць, мног. пазакру́чваць;

закрути́ть кран закруці́ць кран;

ве́тер закрути́л пыль ве́цер закруці́ў пыл;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)