ВЯРНО́Ў (Сяргей Мікалаевіч) (11.7.1910, г. Сестрарэцк, Расія — 26.9.1982),
расійскі фізік, адзін з заснавальнікаў касм. матэрыялазнаўства. Акад.АНСССР (1968, чл.-кар. 1953). Герой Сац. Працы (1980). Скончыў Ленінградскі політэхн.ін-т (1931). З 1946 у Ін-це ядз. фізікі Маскоўскага ун-та (з 1960 яго дырэктар). Навук. працы па касм. фізіцы. Распрацаваў метады даследавання касм. прамянёў у верхніх пластах атмасферы, адкрыў шыротны эфект касм. прамянёў у стратасферы (1937), прымаў удзел у адкрыцці і даследаванні знешняга радыяцыйнага пояса Зямлі (1958). Ленінская прэмія 1960. Дзярж.прэміяСССР 1949.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯРО́ЎКА (Рыгор Гур’евіч) (25.12.1895, г.п. Беразна Чарнігаўскай вобл., Украіна — 21.10.1964),
украінскі кампазітар, харавы дырыжор і педагог. Нар.арт. Украіны (1960). Скончыў Кіеўскі муз.-драм.ін-т імя М.Лысенкі (1933). Быў арганізатарам і кіраўніком самадз. хароў. З 1934 выкладаў у Кіеўскай кансерваторыі (з 1947 праф.). З 1943 маст. кіраўнік і гал. дырыжор Украінскага дзяржаўнага акадэмічнага народнага хору (з 1965 яго імя). У 1948—52 старшыня праўлення Саюза кампазітараў Украіны. Аўтар вак.-сімф. твораў, хароў, песень, апрацовак нар. і рэв. песень і інш.Дзярж.прэміяСССР 1948, Дзярж.прэмія Украіны 1968.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯДЗЕ́РНІКАЎ (Аляксандр Піліпавіч) (н. 23.12.1927, с. Мокша Кіраўскай вобл., Расія),
рускі спявак (бас). Нар.арт.СССР (1976). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1955). З 1958 саліст Вял.т-ра ў Маскве. Лепшыя партыі — у рус. класічных операх: Сусанін («Іван Сусанін» М.Глінкі), Млынар («Русалка» А.Даргамыжскага), Варлаам і Барыс Гадуноў («Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага), Канчак («Князь Ігар» А.Барадзіна); Філіп II («Дон Карлас» Дж.Вердзі), Дон Базіліо («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні). Лаўрэат міжнар. конкурсу вакалістаў імя Р.Шумана (Берлін, 1956, 1-я прэмія). Дзярж.прэміяСССР 1969.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЫЦЭ́НКА (Мікалай Алімпіевіч) (24.7.1912, ст. Ясінаватая Данецкай вобл., Украіна — 8.12.1979),
расійскі акцёр. Нар.арт.СССР (1964). Скончыў Тэатр. вучылішча імя Б.Шчукіна (1940). Працаваў у Т-ры імя Я.Вахтангава. Акцёр шырокага творчага дыяпазону. Сярод роляў: Тарталья («Прынцэса Турандот» К.Гоцы), Мамаеў («На ўсякага мудраца хапае прастаты» А.Астроўскага), Фёдар Пратасаў («Жывы труп» Л.Талстога), князь Мышкін («Ідыёт» паводле Ф.Дастаеўскага). З 1942 здымаўся ў кіно: «Кавалер Залатой Зоркі» (Дзярж.прэміяСССР 1952), «Вялікая сям’я», «Сёстры», «Васемнаццаты год», «Хмарная раніца», «Ганна Карэніна», «Два капітаны» (тэлевізійны) і інш.Дзярж.прэмія Расіі 1970.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУГА́Ч (Юрый Пятровіч) (н. 21.3.1917, г. Суздаль, Расія),
расійскі жывапісец. Нар. мастак Расіі (1965). Нар. мастак СССР (1977). Чл.-кар.АМСССР (1975). Скончыў Маскоўскі маст.ін-т (1942; вучыўся ў С.В.Герасімава і І.Э.Грабара), у 1948—51 выкладаў у ім. У ранні перыяд творчасці пісаў партрэты (цыкл «Знакамітыя людзі Масквы», 1949; Дзярж.прэміяСССР 1950), творы гіст. тэматыкі. Пазнейшыя вызначаюцца паэтызацыяй традыц. рыс рус.нар. побыту: «Перад танцамі» (1961), «Сенакос у лесе» (1967), «Развітанне» (1969), «За Айчыну» (1980). Дзярж.прэмія Расіі імя І.Я.Рэпіна 1969.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЗНЯЦО́Ў (Мікалай Дзмітрыевіч) (23.6.1911, г. Акцюбінск, Казахстан — 1995),
расійскі вучоны і канструктар у галіне рэактыўных авіяц. рухавікоў. Акад.Рас.АН (1974, чл.-кар. з 1968). Генерал-лейтэнант-інжынер (1968). Двойчы Герой Сац. Працы (1957, 1981). Скончыў Ваенна-паветраную акадэмію імя М.Я.Жукоўскага (1938). З 1943 нам.Гал. канструктара, з 1946 гал. канструктар, з 1956 ген. канструктар. Пад кіраўніцтвам К. створаны рэактыўныя рухавікі для самалётаў Ан-22, Ту-114, Ту-144, Ту-154, Іл-62, Іл-86 і інш. Ленінская прэмія 1956, Дзярж.прэміяСССР 1965.
расійскі фізік. Акад.Рас.АН (1981; чл.-кар. 1968). Скончыў Маскоўскі ун-т (1941). У 1948—70 у Фіз. ін-це АНСССР, з 1971 у Ін-це ядз. даследаванняў Рас.АН. Навук. працы па фізіцы касм. прамянёў, ядз. узаемадзеяннях пры высокіх энергіях і фізіцы нейтрына. Адкрыў электронна-ядз. ліўні ў касм. прамянях (1949; разам з Дз.У.Скабельцыным і М.А.Даброціным), распрацаваў новыя метады рэгістрацыі нейтрына ад Сонца і калапсуючых зорак. Ленінская прэмія 1982, Дзярж.прэміяСССР 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУК’Я́НЕНКА (Павел Панцеляймонавіч) (96.1901, станіца Іванаўская Краснадарскага краю, Расія — 13.6.1973),
расійскі вучоны ў галіне раслінаводства і селекцыі. Акад.АНСССР (1964), акад. УАСГНІЛ (1948). Двойчы Герой Сац. Працы (1957, 1971). Скончыў Кубанскі с.-г.ін-т (1926). З 1956 у Краснадарскім НДІ сельскай гаспадаркі. Навук. працы па селекцыі збожжавых культур. Аўтар і сааўтар 15 раянаваных сартоў азімай пшаніцы. Ленінская прэмія 1959. Дзярж.прэміяСССР 1946.
Тв.:
Селекция продуктивных и устойчивых к полеганию сортов озимой пшеницы // Генетика — сельскому хозяйству. М., 1963;
Итоги селекции озимой пшеницы на Кубани // Достижения отечественной селекции. М., 1967.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯГА́САЎ (Валерый Аляксеевіч) (1.9. 1936, г. Тула, Расія —27.4.1988),
расійскі хімік-неарганік. Акад.АНСССР (1981). Скончыў Маскоўскі хіміка-тэхнал.ін-т (1961). З 1962 у Ін-це атамнай энергіі імя І.В.Курчатава, адначасова ў 1975—79 праф. Маскоўскага фізікатэхн. ін-та, з 1983 у Маскоўскім ун-це. Навук. працы па хіміі інертных газаў, хіміі плазмы. Сінтэзаваў больш за 50 новых злучэнняў ксенону і крыптону, даследаваў уласцівасці гэтых злучэнняў, а таксама магчымасць выкарыстання атамнай энергіі ў хіміка-металургічных працэсах. Ленінская прэмія 1984. Дзярж.прэміяСССР 1976.
польская і савецкая пісьменніца, грамадскі дзеяч. Жонка А.Карнейчука. Скончыла Ягелонскі ун-т (1927). У 1934—37 у складзе Гал. рады Польскай сацыяліст. сацыяліст. партыі; удзельнічала ў дзейнасці Лігі аховы правоў чалавека і грамадзяніна. Адзін з арганізатараў антыфаш. Кангрэса дзеячаў культуры 1936 у Львове. З 1939 у СССР. Заснавала і ўзначальвала ў 1943—46 Саюз польскіх патрыётаў; нам. старшыні Польскага К-танац. вызвалення (1944). Пісала на польскай мове. Дэбютавала вершамі (1921). Аўтар публіцыстычна-рэпартажных аповесцей «Аблічча дня» (1934), «Зямля ў ярме» (1938), рамана «Радзіма» (1935) аб жыцці рабочых і сялян у Польшчы ў міжваенны перыяд. Трылогія «Песня над водамі» (1940—51, Дзярж.прэміяСССР 1952) пра нац.-вызв. рух на Валыні. Падзеям Вял.Айч. вайны прысвяціла аповесць «Радуга» (1942, Дзярж.прэміяСССР 1943). Сярод інш. твораў аповесць «Проста каханне» (1944, Дзярж.прэміяСССР 1946), кнігі для дзяцей, зб-кі публіцыстыкі.