1) частка канала (трубы), у якой запавольваецца рух і павышаецца ціск газу або вадкасці. Есць у аэрадынамічных трубах, паветрана-рэактыўных рухавіках, некаторых відах кампрэсараў, помпаў і інш. 2) Прыстасаванне да фотаапарата або фотапавелічальніка, прызначанае для «змякчэння» (паніжэння рэзкасці) выявы. Звычайна гэта плоскапаралельная шкляная пласцінка з прамавугольнай сеткай ці канцэнтрычнымі кругамі або вузкія палоскі шкла.
3) Папяровая мембрана канічнай формы для павелічэння акустычнай аддачы гучнагаварыцеля.
4) Апарат для вышчалочвання ў вытв-сці гліназёму.
5) Апарат для экстракцыі растваральных рэчываў (гл.Дыфузійны апарат).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВА́РА (Navarra),
аўтаномная вобласць на Пн Іспаніі, у паўд. адгор’ях Зах. Пірэнеяў. Пл 10,4 тыс.км². Нас. каля 550 тыс.чал. (1997). У адм. адносінах утварае прав. Навара. Адм. ц. — г. Памплона. Рэльеф горны (пік Ані, 2504 м). Клімат умераны. За год выпадае 500—1000 мм ападкаў. У гарах захаваліся шыракалістыя лясы. Вырошчваюць пшаніцу, цукр. буракі, агародніну. Вінаградарства і садоўніцтва. Жывёлагадоўля (буйн. раг. жывёла і авечкі). Прам-сць: металург., металаапр., хім., дрэваапр., папяровая, харч., у т. л.цукр. і вінаробчая, гарбарна-абутковая.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́РГЕН (Bergen),
горад на З Нарвегіі, на ўзбярэжжы Паўн. мора. Адм. ц. фюльке Хордалан. Засн. ў 11 ст. 218 тыс.ж. (1993). Важны трансп. вузел. Гандл. і рыбацкі порт. Аэрапорт. Машынабудаванне (у т. л. суднабудаванне), рыбалоўства, харч. (пераважна рыбаапрацоўчая), тэкст. (вытв-сць рыбалоўных снасцяў), швейная, папяроваяпрам-сць. Нафтаперапр. і хім.прам-сць (буйны нафтахім. комплекс у Монгстадзе — паўн. прыгарадзе Бергена). Ун-т. Турыстычны і культ.цэнтр.Арх. помнікі 13—17 ст. Дом-музей кампазітара Э.Грыга. З 1898 штогадовыя муз. фестывалі, засн. Грыгам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРАЦ (Graz),
горад на ПдУ Аўстрыі, у перадгор’ях Штырыйскіх Альпаў, на р. Мур. Адм. ц. зямлі Штырыя. Гар. правы з 1281. 237,8 тыс.ж. (1991). Вузел чыгунак і аўтадарог. Другі (пасля Вены) па велічыні і эканам. значэнні горад краіны. Трансп. (аўта- і вагонабудаванне), с.-г. машынабудаванне; вытв-сць вырабаў дакладнай механікі і оптыкі; эл.-тэхн., хім., тэкст., шкляная, папяровая, гарбарная, паліграф., харч.прам-сць. Ун-т (з 1586). Музей Штырыі, першы ў свеце музей крыміналістыкі. Арх. помнікі 13—18 ст., епіскапскі палац (13 ст.), Ландгаўз (16 ст.) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫСО́КАЕ,
вёска ў Аршанскім р-не Віцебскай вобл., на р. Аршыца, на аўтадарозе Орша—Віцебск. Цэнтр сельсавета. За 13 км на Пн ад г. Орша, 67 км ад Віцебска, 5 км ад чыг. ст. Хлусава. 1605 ж., 449 двароў (1996). Аршанскае дзярж.буд.-эксплуатацыйнае прадпрыемства. Сярэдняя школа, б-ка, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Каля вёскі помнік К.С.Заслонаву. Помнік архітэктуры — сядзіба (мяжа 19—20 ст.). У 1828—85 у Высокім дзейнічала Высокаўская папяровая фабрыка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІЧЭ́НЦА (Vicenza),
горад на ПнУ Італіі. Знаходзіцца ў вобл. Венецыя, каля падножжа Альпаў, на р. Бакільёне. Адм. ц. правінцыі Вічэнца. Вядомы з часоў Стараж. Рыма. 107,1 тыс.ж. (1994). Трансп. вузел на чыгунцы Венецыя—Мілан. Металургія, тэкст. і с.-г. машынабудаванне, хім., гумавая, тэкст., абутковая, швейная, керамічная, харч., папяровая, ювелірная прам-сць. Маст. галерэя. Руіны стараж.-рым. пабудоў. Цэрквы (10—16 ст.), палацы (15—18 ст.). Шматлікія пабудовы А.Паладыо (16 ст.), у т. л. палац К’ерыкаці, Базіліка, т-р Алімпіка, каля Вінчэнцы знакамітая познарэнесансавая віла «Ратонда».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНДЫЯНА́ПАЛІС (Indianapolis),
горад на Пн ЗША. Адм. ц. штата Індыяна. Засн. ў 1820. 752,3 тыс.ж., з прыгарадамі больш за 1,3 млн.ж. (1994). Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Буйны прамысл., гандл.-фінансавы і культ. цэнтр краіны. Прам-сць: машынабудаўнічая (вытв-сцьавіяц. і аўтамаб. рухавікоў, дэталей і вузлоў для аўтамабіляў, падшыпнікаў, станкоў, сродкаў сувязі, быт. тэле- і радыёапаратуры, кантрольна-вымяральных прылад, рознага прамысл. абсталявання), каляровая металургія, металаапрацоўка, хім.-фармацэўтычная, паліграф., харч., папяровая. Музеі. 2 ун-ты. Штогадовыя міжнар. аўтаралі «Індыянапаліс 500» (з 1911).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДО́БРУШ,
горад абл. падпарадкавання ў Гомельскай вобл., цэнтр Добрушскага р-на, на р. Іпуць. За 25 км ад Гомеля. Чыг. станцыя на лініі Гомель—Унеча, аўтадарогамі злучаны з Гомелем, Веткай, Церахоўкай, Навазыбкавам (Расія). 20 тыс.ж. (1997).
Вядомы 3 1560 як вёска Гомельскага староства Рэчыцкага пав.ВКЛ. З 1772 у Рас. імперыі, з 1777 сяло Вылеўскай вол. Беліцкага, з 1852 Гомельскага пав., цэнтр Добрушскай эканоміі (аб’ядноўвала 14 навакольных вёсак). У 1776—587 ж., 87 двароў, 3 вадзяныя млыны, сукнавальня. У 1775 заснавала Добрушская палатняна-парусная мануфактура, каля 1795 — чыгуналіцейная, медзеапрацоўчая, мукамольная мануфактуры. Да 1834 належаў графу П.А.Румянцаву-Задунайскаму, потым князю І.Ф.Паскевічу і яго нашчадкам. У 1870 заснавана Добрушская папяровая фабрыка. У 1886 больш за 1 тыс.ж., 185 двароў. З 1887 чыг. станцыя Палескіх чыгунак. З 1903 дзейнічала група РСДРП. З крас. 1919 у Гомельскай губ. З 1922 цэнтр воласці Гомельскага пав. З 1926 фабрычна-заводскі пасёлак, цэнтр раёна, з 4.8.1927 горад у Гомельскім р-не. З 1935 цэнтр адноўленага Добрушскага р-на. З 22.8.1941 па 10.10.1943 акупіраваны ням.-фаш. захопнікамі, якія загубілі ў горадзе і раёне 321 чал. Дзейнічала Добрушскае патрыятычнае падполле. З 7.3.1963 Д. — горад абл. падпарадкавання. У 1970—16,8 тыс. ж.
Добрушская папяровая фабрыка, Добрушскі фарфоравы завод, прадпрыемствы харч. прам-сці. Брацкія магілы сав. воінаў, партызан і ахвяр фашызму. Брацкая магіла чырвонагвардзейцаў і партызан. Помнік Вызвалення.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
фа́брыкаж. Fabrík f -, -en; Werk n -(e)s, -e, Betríeb m -(e)s, -e;
суко́нная фа́брыка Túchfabrik f;
прадзі́льная фа́брыка Spínneréi f -, -en;
папяро́вая фа́брыка Papíerfabrik f;
канды́тарская фа́брыка Süßwarenfabrik f;
шве́йная фа́брыка Bekléidungsfabrik f
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
АРХА́НГЕЛЬСКІ ЦЭЛЮЛО́ЗНА-ПАПЯРО́ВЫ КАМБІНА́Т,
у г. Навадзвінск Архангельскай вобл. Расійскай Федэрацыі, адзін з найбольшых у Еўропе. Першая чарга (сульфіт-цэлюлозны з-д і папяроваяф-ка) пачала дзейнічаць у 1940, другая (сульфат-цэлюлозны з-д і кардонная ф-ка) — у 1972, трэцяя (з-д беленай сульфатнай цэлюлозы) — у 1975. З 1994 холдынг. Асн. прадукцыя (1995): цэлюлоза, тарны кардон, папера. Выпускае таксама этылавы спірт, кармавыя дрожджы, драўняна-валакністыя пліты, сшыткі, папярова-белавыя тавары. Занята больш за 10 тыс. працаўнікоў (1990). Магутнасці разлічаны на перапрацоўку 4,5 млн.м³ драўніны за год. Частка прадукцыі экспартуецца ў Беларусь.