СУРА́Т,
горад на З Індыі, у штаце Гуджарат. Вядомы з сярэдневякоўя. У 1613 тут засн. першая англ. гандл. факторыя ў Індыі. Каля 2 млн. ж. з прыгарадамі (2001). Порт на Аравійскім м., у вусці р. Тапты. Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць: тэкст., харч., папяровая. Рамесная вытв-сць тканін, карункаў з залатымі і сярэбранымі ніткамі, парчы; разьба па дрэве. Ун-т.
т. 15, с. 278
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)