чума́, ‑ы, ж.

1. Вострая інфекцыйная хвароба, якая часта пашыраецца ў форме эпідэміі. А ў 1510 годзе на гарадок навалілася была страшэнная пошасць чумы. Лобан. А што, каб на свет нарадзіліся мы У стагоддзях да нашае эры У змрочнай паўдзікай пячоры На літасць звяроў і чумы? Чэрня. // Разм. Ужываецца як лаянкавае слова. Ажно ўзмаліўся барадаты [казёл]: — Браток, хоць паўжывым ты адпусці ў двор! Дальбог, не я, а козы вінаватыя... Няхай на іх чума і мор! Валасевіч.

2. перан. Пра вельмі небяспечную, згубную грамадскую, сацыяльную з’яву. [Глінскі:] Усё цягне мяне паглядзець, упэўніцца, сапраўды ўжо адхлынула ад нас гэтая чума-навала, назусім ужо ці яшчэ толькі да часу? Кулакоўскі. Мы павінны тут, у глыбокім тыле фашыстаў, рабіць усё, .. каб хутчэй знішчыць праклятую карычневую чуму, ад якой пакутуе столькі людзей. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

worth

[wɜ:rӨ]

1.

adj.

ва́рты

This play is worth seeing — Гэ́тую п’е́су ва́рта паглядзе́ць

That book is worth $5.00 — Та́я кні́га ва́ртая 5 даляраў

He is worth millions —

а) Ён вало́дае мільёнамі

б) Ён ва́рты мільёнаў

2.

n.

1) ва́ртасьць f.; до́брая я́касьць; кары́снасьць, ва́жнасьць f.

We should read books of real worth — Мы паві́нны чыта́ць кні́гі сапра́ўднай ва́ртасьці

2) цана́ f., кошт -у m.

Give me a dollar’s worth of sugar — Да́йце мне на даля́р цу́кру

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

пабыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. Схадзіць, з’ездзіць у многія мясціны, неаднаразова пабыць дзе‑н., у каго‑н. Пабываць у замежных краінах. □ За гады партыйнай работы.. [Тураўцу] давялося пабываць у многіх кутках Беларусі. Мележ. Карніцкі спяшаўся за дзень пабываць усюды, каб паглядзець, як ідзе работа. Паслядовіч. // Наведаць каго‑, што‑н., прабыўшы там нейкі час. Пабываць у бацькоў. Пабываць па радзіме. □ Я ўспомніў, што мне яшчэ трэба пабываць у рэдакцыі раённай газеты, і паехаў у горад. Кулакоўскі.

2. Прабыць нейкі час у якім‑н. стане, якасці, становішчы. — А побач ёсць другая канава. Па ёй цячэ назад у возера вада, якая пабывала ў рабоце. Галавач.

3. Прыняць удзел у чым‑н. Пабываць на вайне. □ — Уга, ці не ў калатні ты набываў? — звярнуў увагу Слава на сіняк пад вокам у Ракіцкага. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

збе́гчы, збягу, збяжыш, збяжыць; збяжым, збежыце, збягуць; заг. збяжы; зак.

1. Бягом спусціцца ўніз. Збегчы ўніз па лесвіцы. □ Сёмка збег з ганка, узлез на воз і пагнаў каня. Гартны. [Дзяўчына] азірнулася яшчэ раз і збегла з кручы да вады. Краўчанка.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Сцячы (пра вадкасці). Збегла ў нізіны з пагоркаў разводдзе. Танк. // перан. Знікнуць, прапасці (пра ўсмешку, чырвань і пад.). У Зеленюка збегла з твару ўсмешка, і тонкія вусны яго задрыжалі. Зарэцкі. Дрымота [у Мані] збегла адразу. Чорны.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пераліцца цераз край пры кіпенні. Малако збегла. □ [Ларыса] вярнулася ў хату паглядзець, каб не збегла што ў печы, адставіла гаршкі далей ад агню. Пальчэўскі.

4. Знікнуць тайком; уцячы. Збегчы з палону. Збегчы з турмы. □ Перад самым вяселлем, адцураўшыся бацькоў, маладая збегла з дому. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ukos, ~u

I м.

1. скос; схіл, адхон;

2. скосак (коса зрэзаны кавалак тканіны);

ukos aksamitu — скосак аксаміту;

na ukos — наўскос, наўскасы; наўскасяк; па дыяганалі;

z ~a spojrzeć — скоса паглядзець; пакасіцца

II м.с.-г.

укос;

drugi ukos koniczyny — другі ўкос канюшыны

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

перапа́сці, ‑падзе; пр. перапаў, ‑ла; заг. перападзі; зак.

1. Прыйсціся, дастацца на чыю‑н. долю. Вялікая колькасць пахвал, прызначаная калектыву, перапала аднаму Булаю. Шыцік. [Мешчанчукі] не купляюць і не прадаюць, але памагаюць людзям збываць тавар з надзеяй, што і ім перападзе сякі-такі магарыч. С. Александровіч. // безас. Дастацца, папасці (аб пакаранні каго‑н.). Падышоў і я паглядзець на смельчака і пазнаў у ім таго васпаватага сержанта, які страляў тады на двары і якому перапала ад капітана Гулявіцкага. Сабаленка. Тата не бачыць, які мурзаты Юзік, а то перапала б. Лось.

2. Выпасці, прайсці зрэдку (пра дождж, снег і пад.). Неяк у палове верасня перапалі два невялікія дожджыкі і неба зноў анямела. Дуброўскі.

3. Абл. Пахудзець, схуднець. [Алёша] змяніўся з твару — перапаў і зблажэў. Вітка. Выходзіў дзень у дзень на поле, Хоць і ўчарнеў і перапаў, А досвітку яшчэ ніколі У цёплай хаце не праспаў. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распу́ста, ‑ы, Д ‑у, М ‑сце, Т ‑ам, м.; ДМ ‑сце, Т ‑ай (‑аю), ж.

1. ж. Распусны спосаб жыцця. Маладзіца.. [Кацярына] — нішто сабе. Дарма, што кажуць, нібыта за распусту муж кінуў. Затое паглядзець на яе — душу адвесці. Гроднеў. Казёл з гадамі кінуўся ў распусту. Сягоння ён адной закруціць галаву. Назаўтра — новая каза па густу, А там ён з трэцяю скубе траву... Валасевіч.

2. ж. Свавольства, раздуранасць, адсутнасць дысцыпліны. Мне здавалася, што .. [малыя] залішне крычаць, без прычыны б’юцца, усюды лезуць, і гэта ў іх ад распусты. Карпюк. — Замуж збіраюцца [дзяўчаты], а за зіму ручайку кужалю не напралі. Распуста ды і толькі. Сергіевіч.

3. м. і ж. Пра таго, хто раздурэў, распусціўся. Так могуць рабіць толькі распусты, а я ведаў, што Волечка не распуста. Чарнышэвіч. А ў іх быў любімы сыночак-унук — Раздура, распуста, капрыза Янук. Яго абувалі, Яго разувалі, Яго апраналі, Яго распраналі, Лішняга кроку Ступіць не давалі... Муравейка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэда́кцыя, ‑і, ж.

1. Праўка, рэдагаванне тэксту. Рэдакцыя артыкула.

2. Пэўная фармулёўка або тэкст, якія чым‑н. адрозніваюцца ад падобных фармулёвак або тэкстаў. Пункт пратакола ў новай рэдакцыі. Другая рэдакцыя рамана. □ Многія раннія вершы Таўлая маюць па некалькі зусім розных рэдакцый. Арочка. Калі новая рэдакцыя — гэта этап у літаратурнай гісторыі тэксту пэўнага твора, то новы помнік — гэта пэўны этап у гісторыі цэлага жанру. Чамярыцкі.

3. Кіраўніцтва выданнем (кнігі, часопіса і пад.). Кніга пад рэдакцыяй прафесара.

4. Калектыў рэдактараў, работнікаў, якія кіруюць перыядычным органам друку. Пазней, па заданню рэдакцыі, мне давялося самому зайсці ў той домік пад соснамі. Брыль. — Я прыехаў здалёк, ад рэдакцыі, і хачу паглядзець, як людзі жывуць. Галавач. // Група работнікаў, якія займаюцца апрацоўкай і падрыхтоўкай тэксту рукапісу да выдання.

5. Памяшканне, дзе працуюць рэдакцыйныя работнікі. Пазваніць у рэдакцыю. Зайсці ў рэдакцыю. □ Я ўспомніў, што мне яшчэ трэба пабываць у рэдакцыі раённай газеты, і паехаў у горад. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

miło

прыемна; люба;

miło mi pana poznać — прыемна з вамі пазнаёміцца;

aż miło popatrzeć — аж люба паглядзець;

to bardzo miło z twojej strony — гэта вельмі прыемна з твайго боку;

było bardzo miło — было вельмі добра (прыемна, хораша);

ucieka aż miło — уцякае, аж вецер свішча

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

сюды́-туды́ нареч.

1. кое́-куда́; туда́-сюда́;

трэ́ба схадзі́ць сюды́-туды́ — на́до сходи́ть ко́е-куда́ (туда́-сюда́);

2. взад-вперёд; туда́-сюда́;

ён прайшо́ўся сюды́-туды́ — он прошёлся взад-вперёд (туда́-сюда́);

3. разг. (в разные стороны) туда́-сюда́;

паглядзе́ць сюды́-туды́ — посмотре́ть туда́-сюда́;

4. в знач. сказ., разг. (ничего, сойдёт) туда́-сюда́; (терпимо, сносно — ещё) так-сяк; куда́ ни шло;

гэ́та яшчэ́ сюды́-туды́э́то ещё туда́-сюда́ (так-сяк, куда́ ни шло)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)