бася́цтва, ‑а, н.

1. Характар жыцця басяка, паводзіны басяка.

2. зб. Басякі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

надаку́члівасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць надакучлівага.

2. Надакучлівыя паводзіны. Яго надакучлівасць апрыкрала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нелая́льны, ‑ая, ‑ае.

Які парушае прынятыя палажэнні, законы і пад. Нелаяльныя паводзіны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

юро́дства, ‑а, н.

1. Стан бессвядомасці, вар’яцтва.

2. Недарэчны ўчынак, неразумныя паводзіны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

demeanour, AmE demeanor [dɪˈmi:nə] n. fml паво́дзіны, мане́ра трыма́ць сябе́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

insolent [ˈɪnsələnt] adj. дзёрзкі, наха́бны, гру́бы;

insolent behaviour наха́бныя паво́дзіны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

shameful [ˈʃeɪmfəl] adj. гане́бны, со́рамны; сараматны́;

shameful conduct сканда́льныя паво́дзіны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

unwarrantable [ʌnˈwɒrəntəbl] adj. fml недазво́лены, недапушча́льны;

unwarrantable conduct недарава́льныя паво́дзіны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

БІХЕВІЯРЫ́ЗМ (ад англ. behaviour паводзіны),

адзін з пашыраных кірункаў у сучаснай зах. псіхалогіі. Засн. у 1913 амер. псіхолагам Дж.Уотсанам. Эксперым. асновай біхевіярызму паслужылі даследаванні амер. псіхолагам Э.Торндайкам паводзін жывёл. Працягваючы механістычны кірунак у псіхалогіі, біхевіярызм атаясамліваў свядомасць і паводзіны, зводзіў псіхічныя з’явы да рэакцый арганізма, а ўсё пазнанне — да ўтварэння ў арганізмах (уключаючы і чалавека) умоўных рэакцый. У 1920-я г. біхевіярызм распаўся на шэраг кірункаў, якія спалучалі асн. дактрыну з элементамі інш. тэорый (гештальтпсіхалогіі, псіхааналізу), узнік неабіхевіярызм. Ідэі біхевіярызму паўплывалі на лінгвістыку, антрапалогію, сацыялогію, семіётыку і сталі адным з вытокаў кібернетыкі.

Літ.:

Ярошевский М.Г. История психологии. 3 изд. М., 1985.

т. 3, с. 163

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

апра́ўдвацца

1. гл. апраўдацца;

2. (тлумачыць свае паводзіны) sich réchtfertigen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)