у Маларыцкім р-не Брэсцкай вобл., у бас.р. Маларыта, за 13 км на ПдЗ ад г. Маларыта. Пл. 2,19 км², даўж. 2,6 км, найб.шыр. 1 км, найб.глыб. 3 м, даўж. берагавой лініі 8,3 км. Пл. вадазбору 302 км². Схілы і берагі катлавіны нізкія, забалочаныя. Дно плоскае, выслана сапрапелем, на У у прыбярэжнай ч. — пяскамі і апясчаненымі адкладамі. Моцна зарастае падводнай расліннасцю. Меліярац. каналам злучана з Арэхаўскім возерам. У сувязі з меліярацыяй узровень возера панізіўся на 1,3 м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́ЛЮСЫ ХО́ЛАДУ,
мясцовасці на зямным шары з найбольш нізкімі тэмпературамі паветра каля зямной паверхні. У Паўн. паўшар’і П.х. знаходзяцца ў Расіі, у Рэсп. Саха (Якуція), у раёне Аймякона — Верхаянска (мінім. т-ры блізкія да -72,2 °C), а таксама ў Грэнландыі (ніжэй за -65 °C). У Паўд. паўшар’і П.х. ва Усх. Антарктыдзе, дзе на станцыі «Усход», на выш. каля 3500 м у 1983 зарэгістравана т-ра -89,2 °C. Сярэднія гадавыя т-ры ў гэтым раёне (-56 °C) таксама самыя нізкія на Зямлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́ЖАВА,
возера ў Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Друйка, за 8 км на ПдЗ ад г. Браслаў. Пл. 0,51 км², даўж. 1,1 км, найб.шыр. 730 м, найб.глыб. 9,4 м, даўж. берагавой лініі 3,15 км. Пл. вадазбору 3,3 км². Катлавіна тэрмакарставага тыпу. Схілы выш. да 8 м, на З, Пн і У абразійныя. Берагі зліваюцца са схіламі, на Пд і ПдУнізкія. Дно ў прыбярэжнай зоне пясчанае, глыбей ілістае. Зарастае слаба. Выцякае ручай у воз. Рака.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛУ́ЙСКАЕ ВО́ЗЕРА,
у Беларусі, у Расонскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Нешчарда. За 6 км на ПдУ ад г.п. Расоны. Пл. 0,54 км², даўж. 1,43 км, найб.шыр. 720 м, найб.глыб. 7,1 м, даўж. берагавой лініі 3,76 км. Пл. вадазбору 19,3 км².
Схілы катлавіны выш. 2—4 м, на ПнЗ 1—2 м, пераважна разараныя. Берагі высокія, на З і ПнУнізкія. Дно пясчанае, глыбей за 1 м выслана сапрапелем. Шыр. паласы расліннасці 5—125 м. У возера ўпадае і выцякае ручай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВА́ЛЬМА (ням. Walm),
тарцовы схіл 4-схільнага даху. Утвараецца дыяганальнымі сохамі або кроквамі, якія злучаюць тарэц вільчаковай кладкі (вільчаковага бруса) з вугламі сцен будынка. Вальмы, якія не даходзяць да нізу або верху даху (усечаныя нізкія шчыты над прычолкам або дымнікі ў верхняй частцы вальмы), наз. паўвальмамі. На Беларусі пакрыцці з вальм выкарыстоўваліся ў нар. жыллі, гасп. будынках, некаторых манум. збудаваннях (палацы ў г.п. Дзятлава, в. Грозаў Капыльскага р-на, цэрквы ў вёсках Лелікава Кобрынскага, Здзітава Жабінкаўскага р-на).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУТЫЛКАЎЧУКІ́,
сінтэтычны палімер, супалімер ізабутылену з невял. колькасцю ізапрэну, [—C(CH3)2—CH2—]m—[—CH2—C(CH3)=CH—CH2—]n. Мал. маса (3—7)∙105, шчыльн. 910—920 кг/м³, т-ра шклавання -69 °C. Асаблівасці — нізкія ненасычанасць, пара- і газапранікальнасць. Атрымліваюць нізкатэмпературнай (ад -80 °C да -95 °C) полімерызацыяй ізабутылену з 0,6—5 малярнымі % ізапрэну ў прысутнасці каталізатара (хларыд алюмінію AlCl3). Гума на аснове бутылкаўчукоў ўстойлівая да ўздзеяння азону, к-т, шчолачаў і інш. агрэсіўных рэчываў. Выкарыстоўваюць у вытв-сці аўтамабільных і варачных камер, дыяфрагмаў фарматараў-вулканізатараў шын, дэталяў харч. машынабудавання, мед. вырабаў, электраізаляцыйных матэрыялаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯРНО́ВА,
возера ў Беларусі, у Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Обаль, за 22 км на ПдЗ ад г. Гарадок. Пл. 2,8 км², даўж. 3,5 км, найб.шыр. 1,62 км, найб.глыб. 10,9 м, даўж. берагавой лініі 10,2 км. Пл. вадазбору 57 км².
Схілы катлавіны выш. 15—25 м, на Пн 5—10 м, параслі хмызняком, на ПнУ і ПнЗ разараныя. Берагі нізкія, пясчаныя, на Пн забалочаныя. Мелкаводдзе вузкае, пясчанае, глыбей дно глеістае. 4 астравы агульнай пл. 0,1 га. Упадае р. Віраўлянка, выцякае р. Бярозаўка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯРО́ЗАЎСКАЕ ВО́ЗЕРА, Бярозавае возера,
у Беларусі, ва Ушацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Тураўлянка, за 23 км на З ад г.п. Ушачы. Уваходзіць ва Ушацкую групу азёр. Пл. 4,9 км², даўж. 4,1 км, найб.шыр. 1,5 км, найб.глыб. 3,9 м, даўж. берагавой лініі 12 км. Пл. вадазбору 458 км².
Схілы катлавіны выш. 3—5 м, усх. пад лесам і хмызняком, на З і ПдЗ разараныя. Берагі нізкія, месцамі забалочаныя і сплавінныя. Мелкаводдзе шырокае, пясчанае. Зарастае. Злучана ручаём з воз. Глыбач, праз возера працякае р. Дзіва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯРО́ЗАЎСКАЕ ВО́ЗЕРА,
у Беларусі, у Сенненскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Крывінка, за 10 км на ПнУ ад г. Сянно. Пл. 2,6 км², даўж. 5,1 км, найб.шыр. 1,05 км, найб.глыб. 15,8 м, даўж. берагавой лініі 18,9 км. Пл. вадазбору 25,8 км².
Схілы катлавіны выш. 2—8 м, парослыя хмызняком, у верхняй ч. разараныя. Берагі нізкія, забалочаныя, на ПдУ высокія, пад хмызняком. Дно з упадзінамі і мелямі, уздоўж берагоў пясчанае, глыбей сапрапелістае. 4 астравы агульнай пл. 3,8 га. Выцякае р. Бярозка (прыток Крывінкі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАБЫ́НА,
возера ў Беларусі, у Полацкім раёне Віцебскай вобл., у бас.р. Нача, за 15 км на ПдЗ ад Полацка. Пл. 0,49 км², даўж. 1,33 км, найб.шыр. 0,56 км, найб.глыб. 32,3 м, даўж. берагавой лініі 3,6 км. Пл. вадазбору 6,3 км².
Схілы катлавіны выш. да 40 м, пад пашай або лесам. Ніжняя частка схілаў амаль ўсюды ўтварае стромкі абразійны ўступ выш. да 9 м. Берагі нізкія, пясчаныя і гліністыя. Мелкаводдзе вузкае. Дно пясчанае, глыбей за 8—10 м глеістае. Злучана пратокай з воз. Бабынічы.