1. Абломак дрэва (сук, кавалак нятоўстага ствала, корч і пад.). Паціху ступалі [камсамольцы], каб не шлёпаць па вадзе і каб не паганіць як аб ламачыну босай нагі.Галавач.// Палка. Чалавек хапіў з-пад ног ламачыну, махануў навокал сябе, сабакі адскочылі.Чорны.
2.Разм. Старая або сапсаваная, непрыгодная рэч. — Ламачына, а не малатарня. Ды к таму і прывод няспраўны, — злосна буркнуў Бабейка.Хадкевіч.//перан.Нязграбны, няздатны (пра чалавека, жывёлу, звычайна старых).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Нязгра́ба ’няўдалы чалавек’ (кап., Нар. словатв.), нязгрэ́ба ’няўдалы, няспрытны’ (Сцяшк.). Відаць, другаснае ўтварэнне ад нязгра́бны ’нястройны, няўклюдны’ (Касп., Бяльк.), ’неахайны; няўклюдны, нястройны; неасцярожны’ (Нас.), нязграбны ’непрыгожы’ (Сл. ПЗБ), ’тоўсты, непаваротлівы’ (ТС), ад зграбны ’стройны’ (гл.), што лічыцца паланізмам (ад grabic, Брукнер, 155); унутраная форма — ’прыгладжаны, прычасаны, ахайны’, параўн. згрэ́баць ’зграбаць’ (ТС). Параўн., аднак, серб.-харв.незграпно ’нязграбна’, што магло б паставіць пад сумненне названую этымалогію, параўн. несграбно ’нястройна, непрыемна, без усякага парадку’ (Мядз.). Сюды ж нязграбнік ’няўклюдны чалавек’ (Янк. 3.), незграбо́цё ’тс’ (Сцяшк. Сл.), незграбэ́йла (нізграбэйла) ’тс’ (брасл., Сл. ПЗБ), паводле аўтараў слоўніка, з літ.nezgrabáila ’тс’, што можна прыняць толькі з улікам словаўтварэння.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
angular
[ˈæŋgjələr]
adj.
1) гранёны, кантава́ты
2) кутавы́
3) ме́раны куто́м
4) хударля́вы; кашча́вы
He has a tall angular body — Ён высо́кі й хударля́вы
5) нехлямя́жы, нязгра́бны; рэ́зкі
angular movements — нязгра́бныя ру́хі
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Мяжджу́ліць ’драбіць, мажджэрыць, дэфармаваць, раздушваць’ (Гарэц., Др.-Падб., Нас.), міёр. ’уціскваць, умяшчаць’, полац. ’есці марудна, размінаць ежу дзёснамі, не маючы зубоў’ (Нар. сл.), мяжду́ла ’цяльпук, нязграбны, непаваротлівы’ (Гарэц., Др.-Падб., Бяльк.). Да мозг, мозак (гл.). Параўн. рус.размозжить голову (Фасмер, 2, 637). Гл. наступнае слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Нязг̌ра́да (незг̌ра́да) ’няўмека, няўклюда’ (ТС), нязгрэ́да ’няўдаліца’ (клец., Нар. лекс.). Відаць, адваротны дэрыват ад незг̌ра́дны, незг̌рэ́дны ’нехлямежы, нязграбны’ — фанетычна змененае незг̌рабны? Магчыма, зыходная аснова захавалася ў беласт.zhrèjdać ’сапсаваць справу, зрабіць што-небудзь паспешна, абы-як’, якое Смулкова (Балт.-слав. иссл.–1980. М., 1981, 209) лічыць балтызмам.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
агрубе́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Які стаў шорсткім, цвёрдым, шурпатым (пра скуру, паверхню чаго‑н.). Агрубелая скура. □ Туга сцягнуты шнурок не паддаваўся агрубелым пальцам.Лынькоў.// Які стаў больш грубым, нізкім (пра голас). //перан. Які страціў вастрыню, сілу. Агрубелы слых. Агрубелы нюх.
2. Які стаў вонкава нязграбны, страціў мяккасць, тонкасць (пра аблічча, выгляд). Праз люстэрка мне добра відзён яго [Сцяпана Рыгоравіча] твар — са складкамі маршчын, крыху агрубелы, напэўна, ад марозу.Кірэйчык.// Які страціў душэўную далікатнасць, стаў менш чулым, чэрствым. Агрубелая натура. Агрубелы чалавек.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Мужурна́ ’поўны, тоўсты, здаровы’ (міёр., З нар. сл.), драг.мужурно, мужурнэ́ско ’грубы, нязграбны здаровы мужчына’. Да муж (гл.). Аб суфіксе ‑ур‑ гл. Сцяцко, Афікс. наз., 174; ‑н‑о́ таксама надае экспрэсіўны характар, напр., драг.пічно́ ’вялікая, але халодная печ’. Аналагічна рус.‑л‑о́: мужло́ ’неадукаваны, грубы, некультурны чалавек’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Страма́к1 ‘прылада ў выглядзе чатырохграннага шуфеля з доўгай ручкай для капання торфу’ (Скарбы, Сцяшк. Сл.). Дэрыват ад стромы (гл. стромкі) з суф. ‑ак.
Страма́к2 ‘высокі, нязграбны чалавек’ (Цых.). Відаць, іранічна пераасэнсаванае польск.дыял.sztramak ‘фарсун, моднік’, што з ням.stramm ‘нахабны, дзёрзкі’ (гл. Курцова, Polszczyzna, 496).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ociężały
непаваротлівы, грузны, пацяжэлы;
ociężały do roboty (w pracy) — нязграбны (непаваротлівы) у працы;
ociężały umysł — непаваротлівы (вялы) розум
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Ляпе́ш1, лепе́ш, лэпе́ш ’праснак’, ’няўдалы, ацеслівы хлеб’, ’тоўсты блін з цёртай бульбы, змешанай з мукою’, ’нязграбны, тоўсты чалавек’ (Шат., Вешт., Янк. 1). Зах.-укр.лепу́х ’закалец на хлебе’. Да больш архаічнага ляпёх ’тс’ (гл.).
*Ляпе́ш2, лепе́ш ’пячнік’ (мазыр., Шатал.). Прасл. рэгіяналізм, утвораны пры дапамозе суфікса ‑ešь. Да ляпі́ць (гл.).