somewhere in the neighborhood — не́дзе ў сусе́дзтве
somewhere else — не́дзе ў і́ншым ме́сцы
2) не́куды, куды́сьці
He went somewhere — Ён не́куды пайшо́ў
3) не́дзе, не́калі
it happened somewhere in the last century — Гэ́та адбыло́ся не́дзе ў міну́лым стаго́дзьдзі
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
му́драсць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць і якасць мудрага (у 1, 2 знач.). Народная мудрасць. Жыццёвая мудрасць. □ Кніга — казачны скарб чалавечай мудрасці.«Звязда».[Бобрык:] — За касільна трымацца мудрасці вялікай не трэба.Дуброўскі.
2. Мудрыя думкі, выказванні, жыццёвы вопыт. Кажуць людзі: «Гады — не пуды». Гэтай мудрасці я не пярэчу.Прануза.
3.Разм. Што‑н. складанае, цяжкае для разумення. [Якаў] прыглядаўся да [дарожных] знакаў, стараўся ўспомніць усю гэту мудрасць — некалі ж вучыў.Кулакоўскі.
•••
Зуб мудрасцігл. зуб.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бунто́ўны, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Які па-бунтарску настроены, схільны да бунту. Бунтоўны чалавек.
2. Неспакойны, трывожны. [Дзяўчыне] і самой захацелася раптам сустрэць і пакахаць бунтоўнае, мяцежнае сэрца.Мехаў.І ў дні блакітна-роўныя, Калі гудуць станкі, Яшчэ жывуць бунтоўныя У сэрцы аганькі!Лявонны.
3. Які заклікае да бунту. Ёсць такое жаданне: калі загрыміць Непадкупнай расправы бунтоўная песня, Каб вы так жа ўпарта, як некалі мы, Роўны сонцу штандар рэвалюцыі неслі.Глебка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спажыве́цкі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да спажыўца. Спажывецкі попыт.
2. Які служыць для задавальнення якіх‑н. патрэб. Спажывецкія тавары. Спажывецкая кааперацыя. □ Тут некалі былі склады раённага спажывецкага саюза.Лынькоў.
3.перан. Характэрны для чалавека, які імкнецца задаволіць толькі ўласныя патрэбы. Адкуль усё-такі ў некаторых падлеткаў спажывецкія адносіны да жыцця?«Маладосць».Стафанковіч выхаваў свайго сына эгаістам, сябелюбцам, чалавекам са спажывецкімі адносінамі да жыцця.Луфераў.
•••
Спажывецкая вартасцьгл. вартасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
старасве́тчына, ‑ы, ж.
Даўніна, часы, якія даўно мінулі. Герой успамінае, што некалі, у старую старасветчыну, нябожчыкаў палілі.«Полымя».// Тое, што было даўно; парадкі, звычаі, нормы і пад. Але па краіне магутным поступам ішла калектывізацыя, усюды рушыліся асновы старасветчыны.Шчарбатаў.// Тое, што створана ў далёкія часы і існуе да нашых дзён. Зацятаю грознасцю і панураю суровасцю вее ад гэтых старасвецкіх муроў, а манастыр мае выгляд непадкупнага вартаўніка аджы[л]ых рэлігійных традыцый старасветчыны.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стасава́цца1, ‑суецца; зак.
Перамяшацца ў выніку тасавання (пра карты).
стасава́цца2, ‑суюся, ‑суешся, ‑суецца; незак.
Быць, знаходзіцца ў адпаведнасці з кім‑, чым‑н. Доўгія, як у папа, цёмна-русыя валасы, светла-шэрыя вочы, сярэдні рост, шырокія плечы, павольнасць руху і нейкая сур’ёзнасць выразу твару [палешука] як не трэба лепей стасаваліся з агульным малюнкам палескай прыроды.Колас.Цяпер да .. [Наташы] ўжо не стасавалася тая даўняя мянушка, .. якую некалі жартам прыдумаў ёй Мікола.Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
галёкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Гучна крычаць, звычайна пераклікаючыся ў лесе; гойкаць. Чаму ён, Суконка, павінен хавацца ад тых, з кім некалі разам бегаў у гэты лес, свістаў і галёкаў на ўсё горла?Паслядовіч.Галёкалі, крычалі на ваўка Начлежнікі.Танк.// Шумна размаўляць, галасіста спяваць і пад. Госці галёкалі ў паўтара дзесяткі горлаў так, што ў Сімона зазвінела ў вушах.Самуйлёнак.Не зважаючы на стомленасць, дзяўчаты і хлопцы галёкалі на ўсё балота песні.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паразіты́зм, ‑у, м.
1. Форма адносін паміж арганізмамі (розных відаў), пры якой адзін арганізм корміцца за кошт другога; жыццё паразіта (у 1 знач.).
2.перан. Існаванне паразіта (у 2 знач.); жыццё з чужой працы; дармаедства. Адносіны Вашамірскага да мастацтва і мастака таксама характарызуюць паразітызм прыгоннікаў.Казека.Рыгор зразумеў, што тая бесклапотнасць Ірыны, якая некалі выглядала такой чароўнай наіўнасцю і выклікала ў яго захапленне, была не чым іншым, як зародкам звычайнага паразітызму.Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ры́за, ‑ы, ж.
1. Адзенне, якое надзявае свяшчэннік пры набажэнстве. Святая служба канчаецца. Цішкевіч бубніць апошнія малітвы, а. Мадэст скідае рызы.Колас.Айцец Ануфрый быў у пазалочанай рызе.П. Ткачоў.// Параднае, упрыгожанае золатам і серабром адзенне маскоўскіх цароў.
2. Металічная накладка на іконах, якая пакідае адкрытым толькі здымак твару і рук. Тады ён [Юхім] кінуў чарку і ў святліцу, Дзе спала Наста некалі, пайшоў, Там запаліў васковую грамніцу Пад рызамі закураных багоў.З. Астапенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стажыро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы; Рмн. ‑ровак; ж.
1. Праходжанне выпрабавальнага тэрміну перад залічэннем на работу (на прадпрыемства, ва ўстанову і пад.). Чамусьці прыгадалася [Вячаславу], як упершыню трапіў сюды [на граніцу] і праходзіў стажыроўку на адной з застаў.Шыловіч.
2. Праходжанне навучэнцамі вытворчай практыкі для набыцця вопыту і якой‑н. спецыяльнасці. Штосьці падобнае Чарняхоўскі некалі адчуваў у Бабруйску, прыехаўшы туды з Акадэміі на стажыроўку.Мележ.Затым усе набылі па стажыроўцы ля пультаў Літоўскай ДРЭС.Гроднеў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)