Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Перачун ’сабака, які пры паляванні зграяй выбягае наперад, каб перахапіць звера’ (Інстр. 2). З рус.перечуй, перёка ’тс’. Да пёрак (гл.). Сюды ж перачапае ’недахоп сабакі, які выбягае наперад, каб перахапіць звера’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
го́лад, ‑у, М ‑дзе, м.
1. Адчуванне патрэбы ў ежы, моцнае хаценне есці. Адчуць голад. Прагнаць голад. □ Мікола ўжо і забыў, калі наядаўся ўволю. Нават у сне яго мучыў голад.Новікаў.// Працяглае недаяданне з-за недахопу ежы. Пухнуць з голаду. □ Выскачыў з бярлогі сумны воўк, Ад голаду сухі, бы корч.Бядуля.
2.Недахоп або адсутнасць харчовых прадуктаў як масавае няшчасце з прычыны неўраджаю, вайны і пад. У голад намруцца, у вайну налгуцца.Прыказка.//перан. Увогуле недахоп чаго‑н. жыццёва важнага, неабходнага. Рэпертуарны голад. Кніжны голад. □ Зямельны голад гнаў селяніна ў кабалу да памешчыка.Івашын.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дэфіцы́т, ‑у, М ‑цыце, м.
1. Перавышэнне расходаў над даходамі. Бюджэтны дэфіцыт.
2.Недахоп чаго‑н., нястача ў чым‑н. Дэфіцыт тавараў. Дэфіцыт у паліве. □ Да хлопца пацягнуліся з капшукамі партызаны. Папера была яшчэ большым дэфіцытам, чым тытунь.Шахавец.
[Ад лац. deficit — нестае.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)