1. Які мае адносіны да казкі (у 1 знач.). Казачны сюжэт. Казачная канцоўка.
2. Які існуе толькі ў казках; нерэальны. Казачны горад. Казачныя асілкі. □ Верыцца [Ніне], што ў цемры над ёю, быццам казачны добры дух, заўсёды будзе бабуля — першая, найлепшая, адзіная...Брыль.//перан. Незвычайны, дзівосны, цудоўны. Вестка аб казачнай машыне... умомант абляцела ўсё наваколле.Дадзіёмаў.— Валі, напэўна, падабаецца слухаць казачную музыку Моцарта, Ліста, любавацца на карціны Гроггера і Матэйкі?Бажко.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Прыняць, узяць сабе якую‑н. назву, імя і пад. [Іван:] — Заўтра ж трэба зрабіць табе добрыя дакументы. Кім ты хочаш, пазвацца?Новікаў.
2. Сказаць, назваць сваё імя, прозвішча, становішча і пад.; адрэкамендавацца. Навічок назваўся Апанасам Вялічкам.Машара.
3.Разм. Напрасіцца, навязацца да каго‑н. з чым‑н. — Зразумела, — сказаў Лабановіч. — панне Ядвісі будзе шмат прыемней пайсці ў кампаніі Грыгора і Негруся, які напэўна сам назавецца ў праважатыя.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разбэ́шчаны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад разбэсціць.
2.узнач.прым. З дрэннымі, амаральнымі звычкамі. Брэсцкая зямля ашаламіла разбэшчаных захопнікаў: ваявалі жывыя і мёртвыя, руіны стралялі ва ўпор.«Звязда».— Камендант, якога ўсе ведалі як разбэшчанага, ласага да дзяўчат фрыца, напэўна, заляцаецца да яе, Валі...Сіняўскі.// Уласцівы такому чалавеку, такім людзям. Рухалася.. [Арсеньева] павольна, разбэшчанай паходкай.Новікаў.
3.узнач.прым. Непаслухмяны, разбалаваны. У Эльзы і Эдгарда Грабэ было пяцёра разбэшчаных дзяцей.Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
bet
[bet]1.
v.t., bet or betted, betting
1) заклада́цца
I bet a dollar you will be too late — Заклада́юся на даля́р, што ты спо́зьнісься
2) руча́цца, быць пэ́ўным
I bet you are wrong — Я пэ́ўны, што ты памыля́есься
2.
v.i.
заклада́цца
bet on the horses — за клада́цца на ко́нскіх бяга́х
you bet informal – напэ́ўна; бу́дзьце пэ́ўныя; вядо́ма
Are you going? You bet! — Ці вы по́йдзеце? Напэ́ўна!
3.
n.
закла́д -у m.
to make a bet — пайсьці́ ў закла́д
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
dare2[deə]v. смець, асме́львацца; нава́жвацца, адва́жвацца (зрабіць што-н. небяспечнае або непрыемнае);
No one dared to go into the old house at night. Ніхто не асмельваўся ўвайсці ў старую хату ўначы;
How dare you! infml Як вы можаце!;
I dare say that… Мяркую, што…
♦
I dare say/I daresayнапэ́ўна, ма́быць, му́сіць
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Апру́дзіцца ’цяжка захварэць, акалець’ (Касп.), рус.арх.опру́дить ’пазбавіць жыцця (безасаб.)’; прудить(ся) ’мачыцца ў пасцель’; арл., прудиться ’грэцца каля агню і абіраць насякомых’, укр.прудити(ся) ’выганяць, давіць насякомых з адзення’. Толькі першае рускае значэнне супадае з беларускім; іншыя, магчыма, абазначаюць дзеянні, звязаныя з хваробай, старэннем, яны, напэўна, звязаны этымалагічна з прудить(ся) ’хутка цячы’ < ’гнаць’, што вынікла з прудить ’рабіць запруду’; параўн., аднак, пудзіць. Калі б не арханг.опрудить, магчыма, трэба было б параўнаць беларускае слова з літ.aprūdýti ржавець’. Параўн. яшчэ апрындзіцца. Гл. апруда2.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Анты́хрыст ’супраціўнік Хрыста > бязбожнік > неміласэрны’; анціхрыст (Нас.), анчихрыст (Рам; Карскі 1, 363); ст.-бел.антихристъ (XVI ст. Гіст. мовы 1, 307). Ст.-рус.антихрьстъ, ст.-слав.антихрьстъ. Агульнаславянскае слова. У розных славянскіх мовах развіты пераносныя лаянкавыя адценні гэтага слова, амаль ва ўсіх народных славянскіх мовах сустракаюцца фанетычныя змены, напр., субстытуцыя ц/ч замест т, таму нельга катэгарычна сцвярджаць на аснове формы з анці‑ аб яе паходжанні праз рус. мову, а на анты‑ праз польск.Напэўна, тут пераход у народную мову з царкоўнай, у якой з ст.-грэч.Ἀντίχριστος (Шанскі, 1, А, 117).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
відаво́чна,
1.пабочн.Напэўна, відаць; мабыць, мусіць. Голас, у якім чулася шчырая жаласць і спачуванне, відавочна, належаў пажылой жанчыне.Васілевіч.Зараз Антона Пятровіча па вечарах Віктар амаль не бачыў: відавочна, у таго была тэрміновая работа на базе.Даніленка.
2.прысл. Яўна, прыкметна; адкрыта. Кадэты відавочна цягнулі за цара, але, не зважаючы на гэта, адносіны паміж самаўладствам і думаю пагоршваліся.Колас.
3.безас.узнач.вык. Ясна, бясспрэчна. [Кандраценка:] — Зусім відавочна стала, што гораду патрэбен галоўны архітэктар.Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
агрубе́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Які стаў шорсткім, цвёрдым, шурпатым (пра скуру, паверхню чаго‑н.). Агрубелая скура. □ Туга сцягнуты шнурок не паддаваўся агрубелым пальцам.Лынькоў.// Які стаў больш грубым, нізкім (пра голас). //перан. Які страціў вастрыню, сілу. Агрубелы слых. Агрубелы нюх.
2. Які стаў вонкава нязграбны, страціў мяккасць, тонкасць (пра аблічча, выгляд). Праз люстэрка мне добра відзён яго [Сцяпана Рыгоравіча] твар — са складкамі маршчын, крыху агрубелы, напэўна, ад марозу.Кірэйчык.// Які страціў душэўную далікатнасць, стаў менш чулым, чэрствым. Агрубелая натура. Агрубелы чалавек.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Падняць вышэй. Падвысіць флаг. Падвысіць шлагбаум.// Зрабіць больш высокім у параўнанні з якім‑н. узроўнем. Там, у канцы Грыняў, дзе лесапілка, падвысілі плаціну.Пташнікаў.
2. Перавесці на больш высокую пасаду. Падвысіць у званні. □ [Янкавец] звярнуўся да прыстава: — Скажыце, вас напэўна падвысяць па службе?Колас.
3. Павялічыць, надбавіць (пра цэны, нормы і пад.). [Сегень:] — Няхай жа кожны з нас паставіць перад сабою задачу падвысіць на новы месяц норму свайго вырабу.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)