лі́нія, -і, мн. -і, -ній, ж.

1. Рыса на плоскасці, паверхні або ў прасторы.

Прамая л.

Ломаная л.

2. Рыса, якая вызначае кірунак, мяжу, узровень чаго-н.

Берагавая л.

Л. гарызонту.

3. Размяшчэнне чаго-н. у адзін рад.

Л. ўмацавання.

4. Шлях (чыгуначны, водны і інш.) зносін, напрамак якіх-н. перадач.

Паветраная л.

Трамвайная л.

Тэлеграфная л.

5. Паслядоўны рад продкаў, нашчадкаў, аб’яднаных кроўнымі сувязямі.

Л. роду.

6. перан. Напрамак, спосаб дзеянняў, думак, поглядаў.

Л. паводзін.

7. перан. Галіна якой-н. дзейнасці.

Працаваць па грамадскай лініі.

8. Старая руская мера даўжыні, роўная 1/10 цалі.

Весці (гнуць) сваю лінію (разм.) — дамагацца свайго.

Ісці па лініі найменшага супраціўлення — выбіраць найбольш лёгкі спосаб дзеянняў, ухіляючыся ад цяжкасцей.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шлях, -у, М на шляху́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Тое, што і дарога (у 1 знач.).

Шырокі ш.

Ш. у гарах.

Іх шляхі разышліся (перан.: яны рассталіся).

2. Месца, лінія ў прасторы, дзе адбываецца рух, перамяшчэнне.

Паветраны ш.

Чыгуначны ш.

Шляхі зносін.

3. Падарожжа, перамяшчэнне куды-н.

Небяспечны ш.

Ш. праз балота.

4. Напрамак, маршрут.

Збіцца са шляху.

Правільны ш. развіцця.

Кружным шляхам.

5. перан. Напрамак дзейнасці, развіцця чаго-н., спосаб дзеяння.

Накіраваць на правільны ш.

Мірным шляхам.

Дыхальныя шляхі — орган у выглядзе каналаў, якія забяспечваюць жыццядзейнасць арганізма.

Апошні шлях — пра пахаванне каго-н.

Быць на шляху да чаго-н. — набліжацца да чаго-н.

Жыццёвы шлях — жыццё.

Стаяць на шляху чыім або ў каго — служыць перашкодай каму-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лаві́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; незак.

1. Пра паруснае судна: рухацца супраць ветру, мяняючы напрамак курсу.

2. перан. Рухацца не прама, абмінаючы перашкоды.

Л. паміж машынамі.

3. перан. Умела выходзіць з цяжкага становішча, ухіляцца ад чаго-н.

Л. у палітыцы.

|| зак. злаві́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй (да 2 знач.).

|| наз. лаві́раванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вертыка́ль

(лац. verticalis = стромы)

прамая, напрамак якой супадае з напрамкам адвеса.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

руці́на

(фр. routine, ад route = дарога, напрамак)

боязь новага, застой, кансерватыўнасць.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

структуралі́зм, ‑у м.

1. Напрамак у навуцы, які апісвае аб’ект як сістэму элементаў.

2. Адзін з напрамкаў у мовазнаўстве, які разглядае структуру мовы як цэласную сістэму адносін моўных адзінак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

МЕНІ́СК (ад грэч. mēniskos паўмесяц),

1) скрыўленая паверхня вадкасці ўнутры вузкай (капілярнай) трубкі або паміж дзвюма блізка размешчанымі цвёрдымі сценкамі. Вадкасць, якая змочвае сценкі (напр., вада—шкло), утварае увагнуты М., а вадкасць, якая не змочвае сценкі (напр., ртуць—шкло), — выпуклы М.

2) Лінза, абмежаваная дзвюма сферычнымі паверхнямі, якія маюць аднолькавы напрамак крывізны. М. змяншае аберацыі аптычных сістэм (гл. Меніскавыя сістэмы).

т. 10, с. 287

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

northward [ˈnɔ:θwəd] adj. паўно́чны (пра напрамак); які́ размешчаны на по́ўнач ад; які́ накіраваны/зве́рнуты на по́ўнач;

a northward journey падаро́жжа на по́ўнач/у паўно́чным напра́мку

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

натуралісты́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да натуралізму. Натуралістычны напрамак у жывапісе.

2. Які характарызуецца ўвагай да бытавых дэталей, імкненнем да фатаграфічнага капіравання рэчаіснасці без абагульнення таго, што паказваецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

род², -у, М -дзе, м., чаго.

1. Разнавіднасць чаго-н., якая валодае якой-н. якасцю, уласцівасцю.

Р. войск (спецыялізацыя войск у залежнасці ад характару ўзбраення і прызначэння). Войскі ўсіх родаў зброі.

2. Напрамак, спосаб дзейнасці.

Выбраць новы р. дзейнасці.

3. Нешта (нехта) накшталт каго-, чаго-н., падабенства каго-, чаго-н.

Гэта гасцініца — р. пансіяната.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)