род кветкавых раслін сям. казяльцовых. Каля 90 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Паўн. Амерыцы і Аўстраліі. На Беларусі — Л. балотная (C. palustris, нар.назвы лота, латацень, жоўты кураслеп, мядзведжая лапка). Трапляецца на забалочаных лугах, у алешніках, вадзе.
Шматгадовыя травы з тоўстым, уверсе галінастым сцяблом. Лісце цэласнае, сэрца або ныркападобнае. Кветкі жоўтыя ці белыя з простым калякветнікам. Плод — шматлістоўка. Некат. віды ядавітыя. Лек., фітанцыдныя і дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРС (Mars),
старажытнаіталійскае бажаство, першапачаткова бог палёў і ўраджаю, потым бог вайны. У Стараж. Рыме святы ў яго гонар наладжваліся ў сак. і кастрычніку. Лічыўся бацькам Рэма і Ромула, заснавальнікаў Рыма. Атаясамліваўся з грэч. богам Арэсам. У гонар М. рымляне назвалі першы месяц вясны (сакавік), з якога па іх календары пачынаўся год. Ад лац. Mars пайшлі назвы гэтага месяца ў большасці еўрап. моў (ням. März, рус. март і г.д.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІНУ́ШКІ (Chrysosplenium),
род кветкавых раслін сям. каменяломнікавых. Каля 55 відаў. Пашыраны ў нетрапічных абласцях Паўн. паўшар’я і ва ўмераным поясе Паўд. Амерыкі. На Беларусі М. звычайныя (Ch. alternifolium, нар.назвы грыжавая трава, пухлінавая трава, залацянка, сабачая мята) трапляюцца ў вільготных і забалочаных месцах, па берагах рэк.
Шматгадовыя травы. Лісце чаргаванае ці супраціўнае, суцэльнае, чаранковае. Кветкі дробныя, зеленаватыя або жаўтаватыя ў шчыткападобных суквеццях. Плод — каробачка. Лек. і дэкар. расліны.
шапкавы грыб сям. радоўкавых. Пашырана ў Еўропе. На Беларусі з вер. па кастр. трапляецца ў хваёвых лясах. Нар.назвы сівуха, плюсы.
Пладовае цела — шапка на ножцы. Шапка дыям. 3—9 см, пукатая, потым плоская з надтрэснутым прыўзнятым краем, брудна-шэрая, злёгку ліпкая. Пласцінкі прырослыя, шырокія, белыя або жаўтаватыя. Ножка цыліндрычная, суцэльная, валакністая. Мякаць белая або шараватая з мучным пахам і смакам. Споры белыя. Ядомая.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
валяр’я́н
(н.-лац. valeriana)
травяністая расліна сям. валяр’янавых з падоўжаным лісцем і дробнымі ружаватымі кветкамі ў суквеццях, пашыраная ва ўмераных і халодных зонах; шырока культывуецца як лекавая (народныя назвы: аўрыян, дуброўка, капроўнік, грудоўка).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Ку́бавы ’фіялетавы’ (Касп., ЭШ, Бяльк.). Да назвы адпаведнай формы, якая ў сваю чаргу ад назвы чана. Гл. куб2.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АДВЕ́ДКІ,
традыцыйны звычай бел. радзіннай абраднасці — наведванне парадзіхі пасля родаў; лакальныя назвы водведы, адведзіны, провідкі, наведы. У адведкі ішлі звычайна замужнія жанчыны ў першыя 2—3 дні (на Палессі — у 2 тыдні і болей) пасля родаў, каб дапамагчы парадзісе і яе сям’і. Паводле звычаю ў адведкі неслі з сабою яешню, хлеб, кашу, сыр, мёд, на Палессі яшчэ боршч, аладкі, варэнікі і інш. Звычай захаваўся, але ў адведкі сталі хадзіць і мужчыны, і незамужнія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕНТАНІ́Т, бентанітавыя гліны (ад назвыг. Форт-Бентан у ЗША),
адбельныя гліны (гл.Гліна), складзеныя пераважна з мінералаў групы мантмарыланіту Al2[Si4O10](OH)2∙nH2O. Утвараецца ў выніку падводнай хім. змены вулканічных туфаў і попелаў. Выкарыстоўваецца ў горназдабыўной прам-сці для прыгатавання свідравальных раствораў, для ачысткі прадуктаў нафтаперапрацоўчай, коксахім. і харч. прам-сці, як сувязны матэрыял у ліцейных фармовачных сумесях і керамічных масах. Радовішчы на Украіне, у ЗША, Канадзе, Вялікабрытаніі, Грэцыі, Японіі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́РАСЦЕНЬ, берасцянік,
гліняная пасудзіна, абгорнутая бяростай у беларусаў. Берасцяная аплётка надавала трываласць і зніжала цеплаправоднасць глінянага посуду, прызначанага для захоўвання ці халоднага прыгатавання ежы. Рабілі таксама берасцяную аплётку пашкоджанага посуду (пасля гэтага яго ўжо не ставілі ў печ). Даўнасць і масавасць бытавання такога прыёму выклікалі пашырэнне назвы «берасцень» нават на посуд, пазбаўлены берасцяной аплёткі (пераважна гладышы). Берасцені найбольш пашыраны былі на Паазер’і; у наш час выйшлі з ужытку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ВЕ́ДОМОСТИ» пятроўскія,
першая руская друкаваная газета. Засн. паводле ўказа Пятра I. Выдавалася з 16.12.1702 (па інш. звестках з 2.1.1703) да 1917 спачатку ў Маскве (да 1711), потым папераменна ў Пецярбургу і Маскве. Мяняла назвы: «Ведомости», «Ведомости московские», «Ведомости о военных и иных делах...» і інш. Выходзіла неперыядычна. Друкавала звесткі пра поспехі прам-сці, асветы і гандлю, паведамленні пра перамогі арміі і флоту, замежную інфармацыю. З 1728 выходзіла пад назвай «Санкт-Петербургские ведомости».