ІНЁНЮ́ ((Inönü) Ісмет) (24.9.1884, г. Ізмір, Турцыя — 25.12.1973),
дзяржаўны, паліт. і ваен. дзеяч Турцыі, паплечнік М.К.Атацюрка. Удзельнік Младатурэцкай рэвалюцыі 1908. У 1920—1923 нач. Генштаба. У грэка-турэцкую вайну 1919—22тур. войскі пад камандаваннем І. (тады Мустафа Ісмет-паша) у 1921 двойчы перамаглі грэч. войскі каля населенага пункта Інёню (адсюль прозвішча І. з 1934). З 1922 міністр замежных спраў, ад імя Турцыі падпісаў Лазанскі мірны дагавор 1923. У 1923—37 (з перапынкам) і 1961—65 прэм’ер-міністр. У 1938—50 прэзідэнт Турцыі. Працягваў палітыку рэформ Атацюрка (лібералізацыя друку, увядзенне шматпартыйнай сістэмы і інш.). У час 2-й сусв. вайны захаваў нейтралітэт Турцыі. У 1938—72 старшыня Нар.-рэсп. партыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАДА́ФІ (Муамар) (н.вер. 1942, г. Сірт, Лівія),
палітычны і дзярж. дзеяч Лівіі. Скончыў Лівійскі ун-т, ваен. каледж (1965). Стварыў і ўзначаліў арг-цыю «Свабодныя афіцэры юніяністы-сацыялісты» (1964). Удзельнік рэвалюцыі 1.9.1969, якая скінула манархію. У 1969—79 старшыня Савета рэв. камандавання (вышэйшы орган улады), галоўнакаманд. ўзбр. сіламі. У 1970—72 прэм’ер-міністр і міністр абароны, у 1977—79 ген. сакратар Усеагульнага нар. кангрэса (вышэйшы орган заканад. улады). У 1979 адмовіўся ад усіх дзярж. пасад. Фактычна з’яўляецца кіраўніком краіны, галоўнакаманд. узбр. сіламі, мае неабмежаваную ўладу як кіраўнік Рэвалюцыі 1 верасня. Аўтар «Зялёнай кнігі» (1976—79), у якой выклаў сваю грамадска-паліт. праграму (т.зв. трэцяя сусв. тэорыя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАРУТО́ВІЧ ((Narutowicz) Габрыэль) (17.3.1865, г. Цельшай, Літва — 16.12.1922),
польскі дзярж. дзеяч, інжынер-канструктар. Вучыўся ў Пецярбургскім (1884—86) і Цюрыхскім (1886—91) ун-тах. Праектаваў і кіраваў буд-вам ГЭС у Швейцарыі, Італіі, Іспаніі. З 1908 праф. Вышэйшай політэхн. школы ў Цюрыху. У 1-ю сусв. вайну ўзначальваў Польскі грамадскі к-т у Цюрыху, быў чл. дырэкцыі Ген.к-та дапамогі ахвярам вайны ў Польшчы, т.зв.к-та ў Веве. З 1920 у Польшчы: міністр публічных работ (1920—21), міністр замежных спраў (1922). 9.12.1922 выбраны першым прэзідэнтам Польскай Рэспублікі пры падтрымцы левых, цэнтрыстаў і прадстаўнікоў нац. меншасцей, што выклікала рэзкія нападкі правых. Застрэлены ў Варшаве нацыяналістам Э.Невядомскім.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́ЭЛЬ-БЕ́ЙКЕР ((Noel-Baker) Філіп Джон) (1.11.1889, Лондан — 8.10.1982),
брытанскі паліт. і дзярж. дзеяч, дзеяч міжнар. руху прыхільнікаў міру. Барон (з 1977). Чл., з 1946 старшыня Лейбарысцкай партыі. Удзельнік 1-й сусв. вайны, Парыжскай мірнай канферэнцыі 1919—20 і Жэнеўскай канферэнцыі па раззбраенні 1932—35. З 1924 праф. у галіне міжнар. адносін Лонданскага ун-та. Удзельнік летніх Алімп. гульняў 1912, 1920, 1924 і 1928 (лёгкаатлет). У 1928—31 і 1936—70 дэп. палаты абшчын. У 1945—51 дзярж.міністр, міністр па справах Садружнасці; выступаў за міжнар. раззбраенне. Аўтар кніг «Ліга Нацый у дзеянні», «Раззбраенне» (абедзве 1926), «Гонка ўзбраенняў: праграма сусветнага раззбраення» (1958) і інш. Нобелеўская прэмія міру 1959.
дзяржаўны дзеяч Вялікабрытаніі. Адукацыю атрымаў у Оксфардскім ун-це. Паліт. дзейнасць пачаў у 1924 як дэп. палаты абшчын брыт. парламента. У 1940—45 займаў шэраг пасад ва ўрадзе У.Чэрчыля. З 1951 на міністэрскіх пасадах у кансерватыўных урадах Чэрчыля і Э.Ідэна, у т. л.міністр абароны (1954—55), замежных спраў (1955), фінансаў (1955—57). Прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі і лідэр Кансерватыўнай партыі ў 1957—63. Пры ім Вялікабрытанія дала незалежнасць Гане (1957), Нігерыі, Кіпру (1960), Ямайцы (1962), інш. краінам і тэрыторыям, падпісала дагавор аб забароне і абмежаванні выпрабаванняў атамнай зброі 1963. Саўладальнік выд-ва «Макмілан паблішэрз». Аўтар мемуараў (т. 1—6, 1966—73).
расійскі дзярж. дзеяч. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1867). Служыў у судовым ведамстве. З 1881 дырэктар дэпартамента паліцыі, у 1884—94 сенатар і таварыш міністра ўнутр. спраў, з 1894 дзярж. сакратар і гал. кіраўнік кадыфікацыйнай часткі пры Дзярж. савеце. З 1899 міністр, статс-сакратар па справах Фінляндыі. З 1902 мініструнутр. спраў і шэф жандараў. Праводзіў палітыку разлажэння рэв. руху знутры, задушэння рабочых і сял. выступленняў. Актыўны прыхільнік рус.-яп. вайны 1904—05. Забіты эсэрам Я.С.Сазонавым.
Літ.:
Памяти В.К.Плеве: Краткий биогр. очерк. СПб., 1904;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́НДЗІ (Індзіра Прыядаршыні) (19.11.1917, г. Алахабад, Індыя — 31.10.1984),
палітычны і дзярж. дзеяч Індыі. Дачка Дж.Нэру. Вучылася ў Швейцарыі, Вялікабрытаніі, Індыі. З 1938 чл. партыі Інд.нац. кангрэс (ІНК), у 1959—60 яе старшыня. У 1946—64 паліт. кансультант Нэру. Міністр інфармацыі і радыё (1964—66). Дэп.Нар. палаты парламента (1967—77, 1978, 1980—84). У 1966—77 і 1980—84 прэм’ер-міністр Індыі, адначасова міністр па справах атамнай энергіі (1967—77), замежных спраў (1967—69), фінансаў (1969—70), унутр. спраў (1970—73). Урад Гандзі нацыяналізаваў 14 буйнейшых банкаў (1969—70), заключыў дагавор аб дружбе з СССР (1971), пасля інд.-пакістанскага канфлікту 1971 палепшыў адносіны з Пакістанам (сустрэча Г. і З.А.Бхута ў г. Шымла ў 1972, абмен пасламі ў 1976) і інш. З 1978 кіраўнік заснаванай прыхільнікамі Гандзі партыі Інд.нац. кангрэс (Індзіра). У 1983—84 старшыня Руху недалучэння. Забіта сваімі целаахоўнікамі, якія належалі да адной з сікхскіх арг-цый. Аўтар твораў «Мая праўда» (1981), «Народы і праблемы» (1982) і інш.
Літ.:
Горев А.В. Роса на лотосе: Индира Ганди: мечты и свершения. М., 1987;
Ульяновский Р.А. Три лидера великого индийского народа. М., 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕЙБАРЫ́СЦКАЯ ПАРТЫЯ ВЯЛІКАБРЫТА́НІІ (Labour Party Рабочая партыя),
адна з дзвюх гал. партый краіны. апанент Кансерватыўнай партыі Вялікабрытаніі. Засн. ў 1900 (да 1906 наз.К-т рабочага прадстаўніцтва) на базе чартысцкага руху (гл.Чартызм). Паводле складу пераважна партыя рабочых і часткова сярэдніх слаёў. Ідэалогія — рэфармісцкі сацыялізм (гл.Рэфармізм); пасля 2-й сусв. вайны выступала за дэкаланізацыю Брыт. імперыі (у т. л. наданне незалежнасці Індыі, Бірме, Цэйлону), да 1989 і супраць уцягвання Вялікабрытаніі ў зах.-еўрап. інтэграцыйны працэс. У 1924 і 1929—31 (прэм’ер-міністр Дж.Р.Макдональд), 1945—51 (прэм’ер-міністр К.Р.Этлі), 1964—70, 1974—79 (прэм’ер-міністры Дж.Г.Вільсан і Л.Дж.Калагэн) і з 1997 (прэм’ер-міністр Э.Блейр) кіруючая партыя. У сярэдзіне 1990-х г. разам з падкантрольнымі прафсаюзамі мела больш за 5 млн. членаў. Кіруючыя органы — штогадовы парт. з’езд, паміж з’ездамі — нац. выканаўчы к-т.
Літ.:
Виноградов В.Н. У истоков лейбористской партии (1889—1900). М., 1965;
Перегудов С.П. Лейбористская партия в социально-политической системе Великобритании. М., 1975;
Рыжиков В.А. Британский лейборизм сегодня: теория и практика: Политика послевоен. лейборист. правительств Великобритании. М., 1984;
Осадчая Ж.Ф. Лейбористская партия Великобритании: лицом к будущему. М., 1990.
польскі дзярж. дзеяч, эканаміст. З 1970 выкладчык, з 1992 праф.Гал. гандлёвай школы ў Варшаве. У 1989—91 віцэ-прэм’ер і міністр фінансаў. Аўтар праграмы стабілізацыі гаспадаркі і перабудовы эканам. сістэмы Польшчы (план Бальцаровіча).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАДЗЬ ((Nagy) Імрэ) (7.6.1896, г. Капашвар, Венгрыя — 16.6.1958),
венгерскі паліт. і дзярж. дзеяч. У 1-ю сусв. вайну трапіў у рас. палон (1916), уступіў у партыю бальшавікоў (1917). У 1921—28 у венг.сял. руху. З 1930 у СССР. У 1944—45 міністр сельскай гаспадаркі Венгрыі, правёў зямельную рэформу (бязвыплатнае адчужэнне буйнога землеўладання). З канца 1940-х г. адзін з лідэраў кіруючай Венг. партыі працоўных (ВПП), узначальваў парт. апазіцыю курсу групоўкі 1-га сакратара ЦК ВПП М.Ракашы. У 1953—55 і ў час Венг. паўстання 1956 (гл. раздзел Гісторыя ў арт.Венгрыя) прэм’ер-міністр. Пасля паражэння паўстання вывезены ў Румынію, у 1958 вернуты ў Венгрыю, асуджаны на закрытым працэсе і пакараны смерцю. У 1989 рэабілітаваны, перапахаваны.