Аптычная з’ява ў форме каляровага бліскучага круга вакол Сонца або Месяца, якая ўтвараецца ў выніку пераламлення святла ў ледзяных крышталіках верхніх слаёў атмасферы. Кожная [вясёлка] красавалася, з трохі сумнай радасцю паказваючы, як яна падобна на маленькае сонечнае гало.Караткевіч.
[Фр. halo з грэч. hálōs — круг.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кансерва́тар, ‑а, м.
1. Чалавек кансерватыўных поглядаў, праціўнік новага, прагрэсіўнага. Можна было падумаць, што Булай па натуры быў кансерватарам, перакананым прыхільнікам штурм[аўшчыны] ў канцы месяца і, наогул, працаваў па-старому.Шыцік.
2. У Вялікабрытаніі — член кансерватыўнай партыі. Кансерватары і лібералы.
[Ад лац. conservator — ахавальнік.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
блісь,
1.выкл. Выказвае кароткатэрміновасць дзеяння паводле дзеясл. бліснуць, бліскаць. Блісь-блісь! успыхваюць бліскаўкі, Агністанітныя брыжы.Колас.
2.узнач.вык. Адпавядае дзеясл. бліснуць, бліскаць. [Грасыльда:] — Я ўжо думала, што заснула, працерла вочы... Ажно нешта раптам блісь ад месяца пад варыўнёй.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жар-пту́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Рмн. ‑шак; ж.
Нар.-паэт. Казачная птушка з агністым, бліскучым пер’ем. У ціхай рэчцы мякка люстраваліся чырвань неба, бледны сярпок месяца і далёкія ярка-малінавыя аблокі, якія былі падобны на казачных жар-птушак.Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Кастры́чнік ’кастрычнік’ (назва месяца). Гісторыя гэтага слова цесна звязана з іншай назвай 10‑га месяца ва ўсходніх славян — паздерник, у бел. крыніцах таксама паздзерник. Апошнія назвы з’яўляюцца запазычаннем з польск.październik. Польскае слова, таксама серб.-харв.дыял.паздерник ’тс’, відавочна, з’яўляюцца вытворнымі ад pazderьje ’адходы ільну, які апрацоўваецца восенню’ (прэфікс *paz‑ і дзеяслоў *dьrati *derǫ). Уплывы польскай мовы на бел. і ўкр. былі значнымі і праяўляліся не толькі ў прамым запазычанні, а і ў калькаванні. Такой калькай можна лічыць бел.кастры́чнік (< кастрыца ’кастрыца’; слав.*kostrica), які калькуе паланізм паздзернік. Гл. Шаур В. К вопросу о реконструкции праславянских названий меcяцев. — Этимология–1971., М., 1973, с. 97–98.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
eclipse
[ɪˈklɪps]1.
n.
зацьме́ньне n., за́цьма f.
lunar eclipse — зацьме́ньне ме́сяца
solar eclipse — зацьме́ньне со́нца
total eclipse — по́ўнае зацьме́ньне
2.
v.t.
зацьмява́ць
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
АМО́Н,
у старажытнаегіпецкай міфалогіі бог сонца. Лічыўся апекуном г. Фівы. Амон разам з жонкай, багіняй неба Мут, і сынам, богам месяца Хансу, складалі т.зв. фіванскую трыяду. Амон уяўляўся ў выглядзе чалавека (часам з галавой барана) у кароне з двума высокімі пёрамі і сонечным дыскам; шанаваўся як мудры бог, нябесны заступнік, абаронца прыгнечаных.
Амон у вобразе барана, які ахоўвае фараона Тахарку. На пач. 8 ст. да н.э.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНАКСІМЕ́Н (Anaximenēs) з Мілета
(каля 588 — каля 525 да н.э.),
старажытнагрэчаскі філосаф-матэрыяліст. Вучань Анаксімандра. Першаасновай усяго лічыў паветра: рэчы ўзнікаюць дзякуючы розным ступеням згушчэння паветра (утварэнне вады, зямлі, камення і інш.) або яго разрэджвання (утварэнне агню). Паводле Анаксімена, душа — гэта паветра, якое «атрымлівае» цела (працэс дыхання зберагае жыццё). Вызначыў розніцу паміж нерухомымі зоркамі і планетамі. Даў блізкае да навуковага тлумачэнне зацьменняў Сонца і Месяца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕКА́ТА,
у грэчаскай міфалогіі багіня змроку, начных прывідаў і чараўніцтва. Лічылася таксама багіняй Месяца, знаходзілася ў месцах пахавання і на скрыжаваннях, блізкая да Селены і Артэміды. Уяўлялі яе з факелам у руках, часта са змеямі ў валасах, зрэдку трохаблічнай. Яна атрымала ад Зеўса ўладу над лёсам зямлі і мора, была адорана Уранамвял. сілай. Рымляне атаясамлівалі Гекату з багіняй трох дарог Трывіяй.